Беларуская выяўленчае мастацтва Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: доклад по биологии, allbest
Добавил(а) на сайт: Jurkov.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 | Следующая страница реферата
Такім чынам, на лрацягу 20-х гг. былі распрацаваны ўсе магчымыя газетна-часопісныя графічныя жанры: партрэт, ілюстрацыя, застаўкі, канцоўкі — у тэхніках лінарыта, літаграфіі, манатыпіі, мантажу.
Плакат. 3 моманту арганізацыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР (студзень, 1921 г.) пачынаецца новы перыяд у развіцці гэтага віду графікі на Беларусі. Над стварэннем плакатаў працавалі П. Гуткоўскі, М. Станюта, А, Быхоўскі, В. Дваракоўскі, Ф. Іванчук, Б. Ульпі, Г. Зархі, Я. Драздовіч, В. Карамышын і іншыя — у асноўным тыя, хто пачынаў свой творчы шлях у першыя паслярэвалюцыйныя гады. Акрамя Дзяржвыда, выпускам плакатаў займаліся і іншыя ўстановы.
Зразумела, што гэтаму, самаму ідэалагічнаму і найбольш разлічанаму на непісьменную масу віду мастацтва надавалася асаблівае значэнне. Напрыклад, на другое паўгоддзе 1921 г. планавалася выдаць дваццаць плакатаў агульным тыражом 60 тыс. экземпляраў на тэмы: “Гісторыя КПБ”, “Рост камуністычнага руху ў Польшчы”, “Барацьба з бандытызмам”, “Аб харчпадатках і тавараабмене”. Лозунгавы характар агітацыйнай графікі самых першых паслярэвалюцыйных гадоў змяняецца сюжэтнай кампазіцыяй. Чалавек у ёй паказваецца ў працы, у дзеянні. Напрыканцы 20-х гг. плакат робіцца падобным на стужку з бясконцым пералікам постацей, са шматлікімі лозунгамі, павучальнымі выразамі, заклікамі.
Найбольш шырока на пачатку 20-х гг. былі распрацаваны тэмы кааперацыі, харчпадаткаў, сацыяльных пераўтварэнняў, узаемаадносін сялян, рабочых і ўлады — “Сяляне, здавайце лішкі”, “Спяшайцеся здаваць харчпадаткі”, “Селянін, харчпадаткі нясі хутчэй” (усе — 1921; характэрны іх аднабаковы заклік) і да таго падобныя.
Блізкі да названых па тэме плакат П. Гуткоўскага “Шмат тэрмінаў — шмат падаткаў. Адзіны тэрмін — адзіны сельскагаспадарчы падатак” (1922—1923). Складаецца ён з дзвюх частак. На першым малюнку да пункту здачы зерня цягнецца чарга: едуць сялянскія вазы з мяшкамі збожжа. На другім — селянін вядзе каня з возам, поўнымі мяшкоў з мукой. Жаданне быць больш дакладным натхнялаі мастака на маляванне з натуры. Ен занатаваў коней сялян, цэлыя вясковыя вуліцы і двары. Атрымліваліся малюнкі вялікіх памераў. Выкананыя ў колеры, пэўным чынам, не выпадкова закампанаваныя, гэтыя накіды станавіліся сапраўднымі мастацкімі творамі. Гуткоўскі не цураўся і іншых тэм тагачаснага жыцця. Прыклад — яго плакат “Ідзі на курсы чырвоных камандзіраў” (1921).
Ідэі прапаганды і агітацыі ўвасабляюцца ў адпаведнай форме. У болыпасці выпадкаў мастакі звярталіся да распрацаванай формы лубка або ўводзілі галоўную фігуру, якая аб'ядноўвала розныя сюжэты. Тэму “Дзеці — будучыня нашай краіны” своеасабліва інтэрпрэтаваў Я. Драздовіч. Яго плакат “Сонца навукі скрозь хмары цёмныя прагляне ясна над нашаю ніваю. Будуць жыць дзеткі патомныя вольнаю доляй, доляй шчасліваю” (1921) уключае ў сябе шэраг выяў дзяцей на фоне вясковага пейзажу, малюнак абмежаваны эліпсападобнай рамкай. Шрыфт пададзены ў форме разьбы па дрэву.
Гэтыя і іншыя плакаты, кранальна-наіўныя ці злавесна-наіўныя, сведчаць пра тое, што, якія б ні былі іх якасці (а яны былі вельмі розныя, што натуральна), усе творы разглядаемага жанру шчыра абслугоўвалі пануючую камуністычную ідэалогію. Але маскоўскія ўлады, напалоханыя прывідам нацдэмаўшчыны на Беларусі, у 1931 г. прымаюць пастанову, згодна з якой беларускія плакаты мусілі выдавацца ў Маскве і Ленінградзе. Ці варта казаць, што гэта прывяло да поўнага знікнення нашага нацыянальнага плаката. Але трэба дадаць, што жанр гэты наогул амаль знікае ў 30-я гг. у Краіне Саветаў, бо плакат — фармалістычны па сваёй сутнасці, а “сацыялістычным рэалізмам” яго вылегчылі. (Сумная гісторыя. Аднак мінула паўстагоддзя, і прыйшоў зорны час беларускага плаката — ушанаванне Гранпры на міжнароднай выстаўцы. Росквіт гэты назіраўся ў сярэдзіне — канцы 80-х гг.)
Кніжная ілюстрацыя. На пачатку 20-х гг. паліграфічная прамысловасць Беларусі знаходзілася ў вельмі цяжкім становішчы, якое павольна выпраўлялася. У той час асноўным цэнтрам кнігавыдання ў нашай краіне было заснаванае ў красавіку 1922 г. кааператыўна-выдавецкае таварыства “Адраджэнне”, а потым узнікшае на ягоным месцы выдавецтва “Савецкая Беларусь”.
Піянерамі афармлення беларускай кнігі савецкага часу сталі М. Філіповіч, А. Тычына, П. Гуткоўскі, Г. Змудзінскі. Адной з першых добра ілюстраваных, калі не першай, была кніжка “Босыя на вогнішчы” М. Чарота, аздобленая М. Філіповічам і выдадзеная ў 1922 г. Рамантыка-гераічны характар выяў паэмы абумовіў абагульнены амаль да сімвалічнасці характар іх кампазіцый. Тое, што можна было б лічыць недахопамі малюнкаў — часам прымітывізм, часам вуглаватасць, часам нязграбнасць,— як нельга лепей працуе на адлюстраванне стыхіі разбурэння, дысанансаў рэвалюцыйных падзей.
Багаты нюансамі творчы почырк П. Гуткоўскага — то рэзкі і прамалінейны, як у лубку (“Страшны вораг” С. Рака, 1924), то дэталізавана-рэалістычны (“Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных песнях і казках” Зм. Бядулі, 1924). Трэба адзначыць, што ў абсалютнай большасці выпадкаў мастакі рабілі вокладкі (як правіла, вокладка была адзінай ілюстрацыяй у кнізе) востравыразнымі, эфектнымі, лаканічнымі, што, без сумнення, радніла іх з плакатамі (Г. Змудзінскі — “Досвітак” М. Гарэцкага, 1926; А. Тычьгна — “Чалавек ідзе” Я. Маўра, 1927; В. Дваракоўскі — “Сымон-музыка” Я. Коласа, 1928; Баранскі — “Трэскі на хвалях” Ц. Гартнага, 1924). І гэта, між іншым, натуральна, таму што сутнасць вокладкі блізкая да сутнасці плаката. Але часам, зразумела, было і іншае — вытанчаны мадэрнавы дэкаратывізм некаторых твораў А. Тычыны, М. Філіповіча. Ці — спалучэнне мадэрнавага каларыту з рашучай абагульненасцю (А. Тычына — “Магіла льва” Я. Купалы, 1926), ці — спалучэнне мадэрнавай арнаментальнасці з народнай (М. Эндэ, А. Тычына — “Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі”, 1925).
Да вышэйназваных мастакоў трэба дадаць М. Лебедзеву, В. Волкава, М. Кірнарскага, В. Літко, Б. Малкіна, I. Давідовіча. Поспехі беларускіх мастакоў кнігі ў 20-я гг. атрымалі высокую адзнаку на Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927), дзе экспанаваліся работы В. Дваракоўскага. П. Гут-коўскага, А. Тычыны, Г. Змудзінскага. Выдатны беларускі мастацтвазнаўца М. Шчакаціхін пісаў: “Асаблівую ролю адыграла якраз яна (выдавецкая справа.— В. В.), што выклікала цяпер да жыцця наша кніжнае мастацтва і наогул графіку, якая займала ў нашай сучаснай мастацкай творчасці адно з самых першых месц і ў творах некаторых сваіх прадстаўнікоў ужо дасягае таго сціслага сінтэзу нацыянальнай формы з адпаведным сацыяльным зместам і практычнай карыснасцю, які наогул з’яўляецца асабліва патрэбным для нашага новага мастацтва”. Гэты стрымана-аптымістычны водгук, дзе на першым плане нацыянальнае, прагучаў якраз напярэдадні краху нашага Адраджэння 20-х гг.— у 1929 годзе. У 30-х гг. таму квітненню быў пакладзены канец.
I, нарэшце, станковая графіка — “арыстакратка” графічнага мастацтва. Да яе звярталіся шмат якія майстры. Адны з іх пераважна працавалі ў кніжнай графіцы, другія — у жывапісе, трэція — у скульптуры. Але твар беларускай станковай графікі таго перыяду вызначаюць перш за ўсё М. Філіповіч, А. Астаповіч, А. Тычына (Мінск), С. Юдовін, Я. Мінін, 3. Гарбавец (Віцебск)
Асноўная частка станковых твораў М. ФілІповіча — гэта яго альбомы замалёвак рэчаў беларускай матэрыяльнайі народнай культуры, Яны маюць у значнай ступені прыкладны, даследчыцкі характар.
Адзін з самых абаяльных мастакоў Беларусі, у творах якога арганічна спалучаюцца мужнасць І лірызм, высакародны смутак і светлы настрой,— Аркадзь Антонавіч Астаповіч (1896—1941). На працягу 20-х гг. ён настаўнічаў у вёсцы, і гэта быў адзін з самых плённых перыядаў яго творчасці. Астаповіч — амаль чысты пейзажыст, і мноства яго аркушаў ствараюць усебаковы лірычны вобраз нашай прыроды. Чалавек высокай мастацкай (ён вучыўся ў Петраградзе, быў прыхільнікам мадэрну, аб'яднання мастакоў “Мир Искусства”) і душэўнай культуры, Астаповіч увасобіў кранальныя, прыгожыя, чароўныя краявіды Беларусі адпаведнай ім стрыманай і вытанчанай мастацкай мовай — “Зімовы дзень” (1921, туш), “Гарадскі дворык” (1923, туш, свінцовы аловак), “Ранняя вясна” (1923, акварэль), “Вёска” (1925, акварэль, свінцовы аловак). 3 задавальненнем пералічваць выдатныя творы гэтага мастака можна доўга.
Калі ўглядаешся ў іх абрысы — спакойныя, гарманічныя, ураўнаважаныя, міжволі ўспамінаецца майстар, які ўвайшоў у беларускае мастацтва крыху пазней і ўвасобіў у сваіх аркушах зусім іншы тып адносін да навакольнага свету — Барыс Яўсеевіч Малкін (1908—1972). Безумоўна, гэта звязана і з розніцай нацыяльных ментальнасцей. Сузіральны, крыху тужлівы спакой беларуса — і абвостранае, напружана-эмацыяльнае ўспрыманне свету яўрэя (“Яўрэйскія могілкі”, 1935, афорт; “Старое мястэчка”, 1935, манатыпія; “Стары Менск”, 1937, акварэль). Вядома, не ўсе беларусы трымаліся гэткай арыстакратычнай стрыманасці, як Астаповіч, і не ўсе яўрэі былі такімі вытанчана-ўсхваляванымі, так моцна адчувалі драматызм быцця, як Малкін, але гэтая процілегласць вельмі паказальная. І мы можам парадавацца, што беларускае мастацтва складаюць такія розныя і цікавыя індывідуальнасці.
Сябрам Астаповіча ў жыцці і ў пэўнай ступені аднадумцам у мастацтве быў Анатоль Мікалаевіч Тычына (1897—1986). У яго творах таксама доўга адчуваецца ўллыў мастацкага аб'яднання “Мир Искусства”. Імкненне да дасканалай і дакладнай формы дазволіла Тычыне нават у творах на прамысловую тэматыку дасягнуць пэўнай прыгажосці. У 1925—1926 гг. мастак адным з першых беларускіх графікаў наведаў прамысловыя прадпрыемствы Мінска, выканаў шмат натурных замалёвак. На іх падставе ён зрабіў малюнкі “На электрастанцыі” (1925, дрэварыт), “На шпалернай фабрыцы” (1926, дрэварыт) і інш. Яны выдатны прыклад таго, як мастак, што паважае ў сабе мастака, здольны з не вельмі ўдзячнага матэрыялу зрабіць сапраўдны твор мастацтва. Удалая ігра белага і чорнага колераў, выразнасць скупых ліній проста захапляюць.
Другім цэнтрам развіцця станковай графікі ў рэспубліцы быў Віцебск. Па-першае, трэба адзначыць, што ў 1918— 1919 гг. у гэтым горадзе жыў і працаваў у Віцебскай мастацкай школе Мсціслаў Валяр’янавіч Дабужынскі (1875— 1957), адзін з “класічных” прадстаўнікоў “Мира Искусства”. Ен стварыў шэраг аркушаў (ніводнага з якіх, на жаль, не засталося на Беларусі), дзе ўвасобіў вобраз Віцебска, ягоны дзівосны каларыт, прыхаваны, але адчувальны драматызм — “Віцебск” (1919, акварэль), “Віцебск. Лесвіца” (1919, малюнак, 1923, літаграфія).
У адрозненне ад Мінска, дзе ў 20-х гг. пераважала арыгінальная графіка, у Віцебску ў той час дамінавала мастацтва гравюры, перш за ўсё дрэварыт. Тады ў горадзе працавалі С. Юдовін, Я. Мінін, 3. Гарбавец.
Саламон Барысавіч Юдовін (1894—1954. з 1923 — у Петраградзе). У 20-я гг. ён выканаў серыі дрэварытаў “Стары Віцебск” і “Мястэчка”, якія пазней былі аб'яднаны ў вялікі цыкл “Былое”. Над ім мастак працаваў каля 20 гадоў (1921—1939). Гравюры гэтага цыкла з'явіліся своеасаблівым летапісам Віцебска, у прыватнасці жыцця гарадской яўрэйскай беднаты. Шмат якія дрэварыты Юдовіна маюць жанравы характар, некаторыя з партрэтным ухілам (“Шавец”, 1926), ёсць выдатныя пейзажы (“Касцёл Св. Антонія”, 1923; “Краявід з ліхтаром”, 1927). Творы гэтага мастака маюць вельмі выразны, эмацыянальны да экспрэсіўнасці, адкрыта напружаны, драматычны характар.
Яўхім Сямёнавіч Мінін (1897—1940). Як і С. Б. Юдовін, майстэрствам гравюры ён авалодаў самастойна, пачаў гравіраваць з 1926 г. Сярод яго твораў — пейзажы, партрэты. Яны адрозніваюцца больш слакойным, дэталёвым, сузіральным, чым у Юдовіна, увасабленнем жыцця. Мінін разам з Гуткоўскім, Змудзінскім, Тычынай быў стваральнікам беларускага кніжнага знака савецкага часу. У 1923 г. экслібрысы Мініна экспанаваліся ў Лос-Анджэлесе на выстаўцы Міжнароднага таварыства кніжнага знака. Частка яго твораў была набыта маскоўскім Музеем выяўленчых мастацтваў. У 1937 г. Я. С. Мінін быў арыштаваны і загінуў.
У 30-я гг, беларуская станковая графіка, зразумела, не пазбегла агульных знішчальных тэндэнцый. Але жыццё і мастацтва ўсё роўна працягваліся, як іх ні нішчылі. Хаця гэта і было ўжо напаўжыццё, напаўмастацтва — у “пракруставым ложку”, Калі, скажам, у творах А. Астаповіча 30-х гг. часцей за ўсё прысутнічае вядомая неабавязковасць, недастатковасць унутранай глыбіні і знешняй пераканаўчасці, дык А. Тычына ў пэўнай ступені знайшоў выйсце сваім мастакоўскім памкненням у аркушах-адлюстраваннях Мінска.
У гэты час пасля вучобы ў Маскве пачынае стала, працаваць Ібрагім Рафаілавіч Гембіцкі (1900—1974). Займаецца ён гравюрай. У тэхніцы дрэварыта была зроблена яго дыпломная работа — ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа “Дрыгва” (1938). Сярод іншых тагачасных беларускіх графікаў ён вылучаўся цікавасцю да стварэння шматфігурных кампазіцый. Чатыры аркушы да “Дрыгвы” былі набыты маскоўскім Музеем выяўленчых мастацтваў.
Скульптура 20—30-х гг.
Калі мы разважаем пра беларускі жывапіс, графіку, архітэктуру, у той ці іншай ступені маем магчымасць працягнуць ланцужок ад старажытнасці да нашых дзён. Са скульптурай больш складана — бо развіццё яе традыцый на нашай зямлі ішло куды менш паслядоўна. Пасля выдатных узораў старажытнай пластыкі — у абсалютнай большасці сваёй рэлігійнай і храмавай — XIX ст. адзначана амаль суцэльным “антрактам” у гэтым сэнсе.
На пачатку XX ст. беларуская скульптура нібыта ажыла зноў. Яна ўяўляла рэалістычныя, акадэмічныя, мадэрнавыя спробы, якія былі спынены суровымі падзеямі войнаў і рэвалюцый. (Да шэрага скульптурных твораў дарэвалюцыйнага часу можна дадаць яшчэ і некалькі выпадковых помнікаў.)
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение отец, контрольные 9 класс, как оформить реферат.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 | Следующая страница реферата