Дунін-Марцінкевіч Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: реферат життя, курсовая работа по менеджменту
Добавил(а) на сайт: Пенкин.
1 2 | Следующая страница реферата
Министерство образования РБ.
СШ №184
10 “Д” класс
Дунін-Марцінкевіч
Выполнил: Вжос С. К.
Минск 2001.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
(1807-1884)
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч закладваў трывалы падмурак новай беларускай літаратуры, быў мастаком арыгінальнай творчай канцэпцыі і адметнага стылю, асобай яркай і каларытнай.
Усё жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі самымі перадавымі на свой час, яго творчасць – яркая мастацкая старонка ў адлюстраванні вельмі значнага адрэзку гісторыі беларускага народа. Амаль паўстагоддзя пісаў пісьменнік, а за гыты час Беларусь з феадальнай стала капіталістычнай, перажыўшы ілюзорныя надзеі на вызваленне ад прыгоннага ладу, гераічныя дні паўстання 1863 года і трагедыю яго паражэння, затым першыя два дзесяцігоддзі парэформеннага часу, якія ўнеслі свае драматычныя карэктывы ў жыццё беларускіх гарадоў і вёсак, ахопленых працэсамі шпаркага развіцця капіталізму.
На два перыяды прынята дзяліць творчы шлях Дуніна-Марцінкевіча – дарэформенны і паслярэформенны. Але ўся яго творчасць выяўляе даволі цэльны, аднойчы сфарміраваны і мала крануты іншымі ўплывамі светапогляд. Што ж фарміравала гэты светапогляд, якія акалічнасці жыцця паэта, якія ідэйныя ўплывы, літа- ратурныя плыні, грамадскія сувязі і кантакты?
“Пінская шляхта”
(1866)
У фарсе-вадэвілі Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” свараецца паміж сабой дзве сям’і. І ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. А як можна дараваць такую «смяротную» крыўду пінскаму шляхціцу, як можна пасля гэтага згадзіцца на шлюб дачкі Марылі з сынам Пратасавіцкага Грышкам?!
«Пінская шляхта» - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Да з’яўлення «Моднага шляхцюка» К. Каганца і «Паўлінкі» Я. Купалы гэта была першая беларуская камедыя. Яна і сёння не сыходзіць са сцэны прафесійных і саманадзейных тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам, яна разам з тым вельмі сур’ёзная, як бы працяг, толькі іншымі сродкамі, тае барацьбы, якую вёў Дунін-Марцінкевіч у паўстанні 1863 года.
Даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на вострыню крытыкі царскага чыноўніц- тва, суда. Не менш вострая гэтая крытыка і ў адрас шляхты.
«Пінская шляхта» пісалася пасля паўстання 1863 года. Паражэнне яго было кан- чатковым гістарычным паражэннем польскай, у тым ліку і беларускай, шляхты, па- ражэннем тых ідэалаў, якім сам Дунін-Марцінкевіч сімпатызаваў, якія прапаведваў. Ні польская, ні беларуская шляхта пасля 1863 года на гістарычную арэну як колькі – небудзь значная гістарычная сіла больш ужо не выйшла. Ды будучы грамадскі актыўнай на працягу многіх стагоддзяў, шляхта ў гісторыі польскага і беларускага народа, з аднаго боку, вылучыла яркіх рэвалюцыйных дзеячаў – Т. Касцюшку, А.Міцкевіча, В. Урублеўскага, Я. Дамброўскага, з другога боку, з яе асяроддзя вылу- чыўся тып фанабэрыстага ганарліўца. Юрыдычна ў Польшчы як дзяржаве шляхец- кіх вольнасцей усе дваране былі роўныя: магнат і апошні са збяднелых прадстаўні- коў так званай шарачковай шляхты. Выкарыстоўваючы шарачковую шляхту ў сваіх палітычных інтрыгах, магнаты разбэшчвалі яе палітычна і маральна. У выніку і складваўся тып шляхціца самаўпэўненага, ганарлівага, каставага, ва ўмовах Белару- сі – нецярпімага да народнага асяроддзя, грэблівага да ўсяго мужыцкага, хоць у штодзённым жыцці ні побытам, ні працай падобны шляхціц ад мужыка нічым не адрозніваўся.
Дунін-Марцінкевіч адносіўся да народных мас інакш. І таму ён мог не стаць кры- тыкам таго, чаго ўсёй душой не прымаў у ганарлівай, далёкай ад народа шляхце. «Пінская шляхта» і стала творам, у якім драматург расквітаўся з блізарукасцю шлях- ты, з яе класавай, паитычнай абмежаванасцю. Дунін-Марцінкевіч высмейваў зака- ранелае нежаданне шляхты стаць побач з народам, яе самалюбства, каставы эгаізм, фанабэрлівасць, разглядаючы усё гэта як прычыны паражэння паўстання 1863 года. Такім чынам, смех Дуніна-Марцінкевіча нараджаўся з драм 1863 года з горычы па- ражэння.
Сёння «Пінская шляхта» як фарс-вадэвіль найперш уражвае тым, што на паверхні ў ім, што вынікае з сямейна-бытавой калізіі, з уласцівай толькі жанру вадэвіля лёг- касці, гуллівасці, дасціпнасці. Але жанравая прырода фарса-вадэвіля, яго лёгкасць і нібы павярхоўнасць ніяк не засланяюць у п’есе першаснага, галоўнага – сур’ёзнасці яе сацыяльнага прыцэлу. Адначасова сатырык адкрываў агонь і па антынароднасці шляхты, і па цару, улад якога прадстаўляе ў «Пінскай шляхце» «найяснейшая карона» – судовы чыноўнік Кручкоў.
Дунін-Марцінкевіч – бліскучы, віртуозны майстар фурса-вадэвіля: разгортвання сцэнічнай інтрыгі, выкарыставання сольных спеваў, дуэтаў, танцаў, прыпевак, арганізацыі масавых сцэн. Беларускае слова ў яго поўніцца гарэзнасцю. У вуснах адных персанажаў яно грубавата-простанароднае (Ціхон Пратасавіцкі, Куторга), у другіх – летуцэнна-задуменнае (Марыська, Грышка), у трэціх – абказёненае лексіко- нам судзейства (Кручкоў, Пісулькін).
Глыбокай індывідуалізацыі характараў у п’есе няма. Гэта такая камедыя нораваў, дзе носьбітамі характэрных заган выступаюць пакрыху ўсе: і пакрыўджаны Ціхон Пратасавіцкі і крыўдзіцель Іван Цюхай-Ліпскі, і Статкевіч і Альпенскі, якіх Кручкоў звёў для чарговай сваркі, спадзеючыся на новае «жніво». Роўным жа чынам норавы шляхты выказваюцца і ў сцэне з пакараннем бізунамі. Кожны з шляхцюкоў апошнюю капейку гатоў аддаць, каб толькі, калі ўжо секчы яго будуць, то хай сякуць, як шляхціца – на дыване, а найлепш, то каб зусім мінуць бізуноў, бо чым жа тады ён, шляхцюк, будзе адрознівацца ад мужыка?! Пинская шляхта Усё ж улагодж- вае Кручкова, грузячы яму поўны воз сушаных грыбоў, кадоўбчыкаў мёду і іншага дастатку. З павагай і няўцямнасцю слухае гэтая шляхта і выкладкі жывадзёра Круч- кова, у якога ў сакавіку 69 дзён, у кастрычніку 45, бо за такімі менавіта датамі абвяшчаецца ім спачатку ўказ Пятра Вялікага, які нібыта з’явіўся ў 1688 годзе, калі Пётр быў яшчэ малалетнім, а пасля ўказ «ея вялічаства Анны Іванаўны 1764года», хоць тая царавала на самой справе ў 1730-1740гадах. А чаго вартыя ўказы «Елісаве- ты Пятроўны ад 49 апрэля 1893 года» і «всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай ад 23 сенцябра 1903 года»?! Пінская шляхта нават не ведае летазлічэння, веку, года, у якім яна жыве! Усім гэтым Дунін-Марцінкевіч з’едліва высмейваў грамадскую інэртнасць, правінцыялізм, невуцтва шляхты.
Большасць шляхціцаў як тыпы раскрываюцца ў п’есе сваёй мовай. Асабліва характэрная мова ў Ціхона Пратасавіцкага – з гэтым дарэчы ў яго гаворцы і неда- рэчы «хрэн табе ў вочы». Характэрная таксама мова ў яго жонкі Куліны – з пастаян- ным прыгаворваннем «бойся бога!». Але найбагацей у сваіх камічных нюансах мана- логі Куторгі і Кручкова.
Куторга – стары кавалер. Ён заляцаецца да Марыські, хоча адбіць яе ў Грышкі і – галоўнае – выкарыстаць момант: Куторга згаджаецца скрывадушнічаць як сведка перад Кручковым на карысць Пратасавіцкіх, абы толькі яны аддалі за яго Марысь- ку. Аднак сведкам змовы куторгі становіцца сам Кручкоў і запраторвае няўдалага ўхажора ў халодную, а сам, узяўшы хабар, выступае затым у ролі дабрачынцы-свата ў Грышкі і Марыські. У выніку за ўсе свае судовыя згрызоты канфліктныя бакі рас- плачваюцца немалымі грашамі. Перапшкоды да жаніцьбы закаханых зняты, новы канфлікт паміж шляхтай Кручковым завязаны, і прадстаўнік царскага суда знікае са сцэны з поўнай надзеяй, што ён зноў завітае сюды да шляхты, зноў грабяне чарговы хабар, пап'е хмельнага крупніку, паздзіўляе шляхту сваёй вучонсцю, злосцю і дабратой, непрыступнасцю і згаворлівасцю.
Вобраз Кручкова – вобраз, які пададзены ў п'есе найбольш буйным планам.
« Піскулькін… Тут, брат, нам харошае жніво!» – настройвае Кручкоў свайго пісьма- вадзіцеля, не менш ласага на грошы чым сам. Следства ў Кручкова – самае «аб’ектыўнае».. Галоўнае, абы было «страшна», і таму ў найяснейшай кароны «вус адзін уніз, а другі ўгору» тырчыць. Ставіцца пытанне, ці ёсць сведкі, а да сведкаў, ці бачылі бойку Пратасавіцкага з Ліпскім, ці не бачылі. І не паспелі адны са сведак сказаць, што бачылі, другія – што не бачылі, адразу ж грыміць: «Ну дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд…».
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: реферат биография, диплом шаблон, инновационная деятельность.
1 2 | Следующая страница реферата