Дунін-Марцінкевіч Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: доклад по физике, заключение курсовой работы
Добавил(а) на сайт: Prokl.
Предыдущая страница реферата | 1 2
Але спачатку Кручкоў спаганяе грыўну. Плацяць усе. «Обжалованы Протосавіцкі імее зараз жа ўплаціць пошлін 20, прыгонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалу- шчыся Ліпскі ў палавіне таго; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, - па 9-ці рублёў, а ўсяпрочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла – па тры рублі». Ужо хапіла б, здаецца, гэтага, стаўшага сёння славутым выслоўя «за тое, што не бачыла, - па тры рублі», ды ўсё гэта – яшчэ не апагей кручкатворства Кручкова. Апагей – дэкрат, якому ўся шляхта кланяецца, якім Кручкоў карае, штрафуе, назначае колькасць бізуноў на дыване і без дывана і бярэ, наряшце, за гербавую і негербавую паперу. Дастаецца добра «всёй прочэй шляхце, каторая не відзела дракі». «За то, што не відзела, а тым самым не магла і разняць дзерушчыхся», ёй назначаецца таксама па пяць лоз на дыване, па пяць рублёў «в пользу таго ж прысуцвія», гэта значыць, у карысць самой найяснейшай кароны!..
І яшчэ адзін штрых. Шляхта просіць, каб Кручкоў злітаваўся, вызваліў ад лазы. Яна ўжо залагодзіла Пісулькіна, сунуўшы яму ў кішэнь «маляванага госця», і той перадае просьбу шляхты Кручкову. Кручкоў адказвае: «не магу, не магу. Знаеш, па всеміласцівейшаму ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцябра 75-га дня, какой вялікі адказ за паблажку сторанам у ўгалоўным прэступленні? Не толькі пасаду магу страціць, но і лічнасць падвергнецца апаснасці». І, слухаючы Кручкова, шляхта яшчэ больш раскашэльваецца, каб толькі пазбавіцца наслання-кары, каб не ўвяргаць «у апаснасць» такую высокую «лічнасць», як найяснейшая карона!..
А ў астатнім «найяснейшая карона» – цудоўны чалавек, жартаўнік, і выпіць можа, і патанцаваць, і ў лад сказаць: «Ну, пановешляхта – браты! Я вам родны, я вам – брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах». Маральная сапсутасць ў ім пачынаецца з хабар- ніцтва, а кручкатворам яго зрабіў царызм, бюракратыя, сістэма, якую і выкрываў Дунін-Марцінкевіч вобразам Кручкова. Такім чынам, у цэлым са сваёй задачай камедыёграфа Дунін-Марцінкевіч у абраным жанры бліскуча справіўся.
Скачали данный реферат: Jakuhin, Jamlihanov, Kushkin, Kurbonmamadov, Lomtev, Кирилла, Sijanskih, Эльмпт.
Последние просмотренные рефераты на тему: сообщение об открытии, доклад 2011, реферат на тему животные, операции реферат.
Предыдущая страница реферата | 1 2