Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: проблема дипломной работы, баллов
Добавил(а) на сайт: Ermij.
Предыдущая страница реферата | 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 | Следующая страница реферата
Заштабнаваць, зак. Зашыць.
Жывот заштабнавалі, можа, там што ладнае і ўшылі заадно? (Алімпіяда, с.317).
Збяёдаць, зак. Сапсаваць, закінуць абы-куды.
Вядро толькі маё не збяёдай са злосці (Алімпіяда, с.58).
Злажыцца, зак. Набыць навыкі, прыстасавацца (СПЗБ. т.2).
Я шафёр.. У салдатах злажыўся і правы маю (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.158).
Значы/ць, незак. Паказваць на цельнасць (ТСБМ, т.2).
Наста думае, што карова будзе цяліцца толькі ў канцы месяца, а можа аж пасля грамніц, нядаўна значыць пачала (Тартак, с.213).
Параўн.: значыць , незак. Выразна відаць, што цельная (Янкоўскі-І). быць цельнай (ЖС).
Лыхаць, незак., экспр. Шнырыць (СПЗБ, т.3).
А ты, сучка, лыхаеш цэлы дзень, бегаеш, хвастом круціш.. (Алімпіяда,с.521).
Маніцца, незак. Мець намер, хацець (ТСБМ, т.3)
Даўно манюся сказаць: аддавай дачку замуж і бяры мяне ў прымы (Алімпіяда, с.95). Даўно манілася, яшчэ вясной, расказаць табе ўсё (Лонва, с.45).
Параўн: маніцца – збірацца, хацець што-небудзь зрабіць (НС), маніцца – спрабаваць (Мат. мін.-мал.-ІІІ).
Надыбаць, незак. Надыходзіць.
Холадна ўжо ў ночы. Восень надыбае. (Лонва, с.26).
Назызаць, незак. Апухаць, ацякаць (СПЗБ, т.1).
Мусіць, назызалі ногі, бо цесны рабіўся абутак. (Мсціжы, с.72).
Параўн.: азызьнівець, зак. – азызнуць (ЗНС).
Намэнчыцца, зак. Намучыцца (СПЗБ, т.3).
Намэнчылася сёння за дзень, такое перажыўшы, і цяпер спіць (Алімпіяда, с. 521).
Наўрэцца, зак. Патрапіць (Сцяшковіч).
Хаця ён тады не скора да партызан падышоў: на паліцыю баяўся наўрэцца (Лонва, с.141).
Пагаліцца, зак. Паквапіцца (ТСБМ, т.5).
Сабольскі пагнаўся-пагаліўся, на багацці галаву звярнуў (Чакай у далёкіх Грынях).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: шпори психологія, рефераты баллы, реферат стиль.
Предыдущая страница реферата | 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 | Следующая страница реферата