Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: проблема дипломной работы, баллов
Добавил(а) на сайт: Ermij.
Предыдущая страница реферата | 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 | Следующая страница реферата
Адмерыць (інф. у форме заг. лад) Адмерае.
Я табе вот што скажу: хай падбяжыць да старшыні і хай той адмерыць дзялку (Алімпіяда, с.491).
На поўнач ад лініі Астравец – Смаргонь – Маладзечна – Лагойск – Барысаў – Беразіно – Добруш дзеясловы першага спражэння 3-яй асобы адзіночнага ліку заканчваюцца на ц’ : жывець..2
Астынець, зак. Астыне.
Ідзі есцікі, астынець жа, - прасіла Ганулька, калі сын на ўсю сілу крычаў на ложку. (Чакай у далёкіх Грынях, с.34).
У 3-яй асобе адзіночнага ліку ў сярэднебеларускіх гаворках дзеясловы 2-га спражэння маюць канчатак –ец’
1 Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн.,1964. С.184 – 185.
2 Блінава Э. ,Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Мн., 1980. С.97.
Адчыне, зак. Адчыніць.
Ці адшчэпіць, ці адчыне іх (вароты), апушчаныя на самую зямлю (Алімпіяда,с.490).
Улазе. Улазіць.
Нага во, зірніце, не ўлазе ў валёнак (Чакай у далёкіх Грынях, с.140).
Перасыпіць. Перасыпле. У форме заг. ладу.
Ды і плот хай перасыпіць, страху агледзіць, каб не цякла (Алімпіяда,с.491).
Спыне. Спыніць.
Дзе ён можа круціцца, пушчаны ваўчок, якога ніхто не спыне, пакуль ён не зморыцца, накруціўшыся да дурнаты.(Алімпіяда,с.277)
Падскоча, зак. У форме заг. ладу. Пад’едзе, падбяжыць (ТСБМ,т.3).
Дачка хай падскоча да нас, закажа ў аптэцы (Алімпіяда,с.130).
У сярэднебеларускіх гаворках дзеясловы ІІ спражэння з націскам на аснове ў 3-й асобе адзіночнага ліку ўжываюцца без ц’: воз а, нос а.1
Форма 3 асобы мн. л.:
Насыпяць. Насыплюць. У форме заг. ладу.
Хай дагоняць, хай насыпяць солі на хвост (Алімпіяда,с.275).
Характэрнай рысай сярэднебеларускіх гаворак з’яўляюцца формы дзеясловаў І спражэння з ненаціскным канчаткам – аць: кажаць, сыпяць.2
Прылятуць. Прыляцяць.
Бяжы яшчэ на ферму – прылятуць даяркі: ідзі за матку, не ведаем што куды, ты ведаеш (Алімпіяда,с.505).
Прыметнікі.
Варонні. Варонін.
Марфа пачала зачэсваць угару свае густыя яшчэ ў яе гады, чорныя, як варонне крыло, валасы...(Алімпіяда,с.323).
1.Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Мн., 1980, С.98.
2 Тамсама. С.197.
Прыслоўі.
Горай. Горш.
Вечарам Андрэю зноў стала горай...(Мсціжы,с.131).
Лепі. Лепш(лепей) (СПЗБ,т.2).
Так вам будзе лепі (Алімпіяда,с.318).
Лепі – гэта форма вышэйшай ступені параўнання, утвораная суплетыўным шляхам: добра – лепі.1
Дзеепрыслоўі.
Сыпячы. Сыплючы.
Алімпіяда бачыла, як яно віхляе ў бакі, сыпячы з сябе пясок і сцёбаючы па вачах сонцам з вышараванай шыны (Алімпіяда,с.100).
Займеннік.
Тэй. Той.
Кіне гэту і пярэйдзе да тэй(жонкі) (Алімпіяда,с.476).
У некаторых гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту, а таксама ў сярэднебеларускіх гаворках найбольш пашыраным з’яўляецца ўказальны займеннік той або яго варыянт тэй. Займеннік тэй ужываецца звычайна ў тых гаворках, дзе пашыраны формы прыметнікаў маладзей, круцей.2
1 Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Мн.,1980 С. 110.
2.Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мн. 1964. С.224.
Словаўтваральныя дыялектызмы.
Словаўтваральныя дыялектызмы (іх у рамане выяўлена каля 100) – гэта словы, у якіх корань супадае з коранем адпаведнага агульнаўжывальнага слова, але адрозніваюцца яны адной ці некалькімі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі ці тым і другім адначасова ). Лексічнае значэнне іх супадае.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: шпори психологія, рефераты баллы, реферат стиль.
Предыдущая страница реферата | 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 | Следующая страница реферата