Рефераты | Топики по английскому языку | Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы) | страница реферата 2 | Большая Энциклопедия Рефератов от А до Я
Большая Энциклопедия Рефератов от А до Я
  • Рефераты, курсовые, шпаргалки, сочинения, изложения
  • Дипломы, диссертации, решебники, рассказы, тезисы
  • Конспекты, отчеты, доклады, контрольные работы

  • Бярэсце

    7

    12 – 13 стст.

    6,7

    Лысенко, 1985. С. 320, 322

    Слуцк

    1

    Сяр. 13 ст.

    5:4

    Лысенко, 1974. Рис. 48:13

    Слонім

    1

    13 ст.

    5:3

    Зверуго, 1989. Рис. 39:9

    Рукаяткі маюць розныя памеры, што сведчыць пра розны ўзрост іх уладальнікаў. Навершы рукаятак могуць быць трохвугольнай, пяцівугольнай, паўкруглай, прамавугольнай формаў. Практычна ўсе яны прапрацаваныя вельмі схематычна, што ўскладняе магчымасць іх ідэнтыфікацыі з рэальна існаваўшымі тыпамі мечаў. Вылучаецца з агульнай масы толькі рукаятка меча з Менску[18] (вышыня - 11,8см, шырыня часткова захаванага навершша – 4 см, таўшчыня рукаяці - 0,95 см). Яна адрозніваецца якасцю прапрацоўкі дэталяў (мал.3). Наверша можна атаясаміць з навершамі мечаў тыпу ІІ паводле Анатоля Кірпічнікава[19] .

    Апроч рукаятак у Бярэсці быў знойдзены і цэлы драўляны меч сярэдзіны 12 ст. (мал.7). Ён мае даўжыню 86 см, шырыню ляза 6,3 см, таўшчыню ляза 3,4 см. Навершша круглай формы прапрацавана вельмі схематычна.

    Назіранні над матэрыяламі з тэрыторыі Беларусі дазваляюць зрабіць наступныя высновы. Драўляныя мечы сустракаюцца ў культурных слаях гарадоў Заходняй Русі ў 12 – 13 стст., у той час як на Паўночным Захадзе яны вядомыя яшчэ з 8 ст.[20] . Знаходкі з тэрыторыі Беларусі пацвярджаюць думку даследчыкаў пра магчымасць падзелу драўляных мечаў на зробленыя самімі дзецьмі і выкананыя дарослымі, зразумела з большым майстэрствам[21] . Для першых характэрна схематычнасць прапрацоўкі дэталяў. У гэтай схематычнасці і прымітыўнасці губляюцца практычна ўсе істотныя асаблівасці канструктыўных элементаў рукаяткі, што зводзіць інфарматыўнасць гэтых крыніц для зброязнаўчага аналізу да мінімума. Можна толькі вызначыць прынцыповыя ўяўленні (прычым уяўленні дзіцячыя) пра належны выгляд гэтай зброі. Пошук аналогій паміж такімі мечамі і рэальна існаваўшымі тыпамі вельмі праблематычны. Іншая справа з экзэмплярамі, зробленымі дарослымі (у матэрыялах з тэрыторыі Беларусі верагодна толькі рукаятка з Менску). Яны якраз здольныя даць важкую інфармацыю пра клінковую зброю той эпохі.

    Апроч мечаў, на тэрыторыі Беларусі вядомы і драўляныя стрэлы. Дзве такія стралы знойдзены ў Гародні (мал.5:1,2)[22] , адна - у Полацку на Верхнім Замку[23] . У будучым апрацоўка калекцый драўляных прадметаў з гарадскіх раскопак дазволіць, верагодна, выявіць і іншыя падобныя знаходкі.

    Разгледжаныя цацкі сведчаць аб існаванні ў старажытнарускі час мілітарных гульняў двух відаў. Першы від-актыўныя, так бы мовіць "ваенна-спартовыя" гульні. У такіх гульнях дзеці не толькі бавілі свой час, але і атрымлівалі першасныя ваенныя навыкі. Матэрыяльным сведчаннем іх існавання з'яўляецца дзіцячая "зброя". Другі від - гульні, падчас якіх удзельнікі маглі з дапамогай мілітарнай мініяцюры мадэляваць баявыя дзеянні, прасцей кажучы, гуляць у салдацікаў. Да іх прынцыпова набліжаецца гульня ў шахматы, у якой бачылася сапраўдная вайна[24] .

    Мілітарныя цацкі здольныя стаць цікавымі крыніцамі па гісторыі сярэднявечнай зброі і ўзбагаціць нашыя ўяўленні пра комплекс узбраення эпохі. Пры гэтым не трэба забывацца пра спецыфіку матэрыялу, варта асцярожна падыходзіць да яго выкарыстання і інтэрпрытацыі.

    Прынятыя скарачэнні.

    АО-Археологические открытия

    ІГ НАНБ-Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі

    МГУ-Московский Государственный Университет

    МИА-Материалы и исследования по археологии СССР


    Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по русскому языку, мировая экономика, механизм реферат.



    Предыдущая страница реферата | 1  2  3  4 |




    Поделитесь этой записью или добавьте в закладки

       




    Категории:



    Разделы сайта




    •