Янка Купала 1882-1942 беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: реферат предприятие, культурология
Добавил(а) на сайт: Kvakin.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4
1908 год асабліва памятны ў жыцці Янкі Купалы. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Яна называлася проста, па-народнаму — «Жалейка». Праўдзівасць, прастата, непасрэднасць, выказаных пачуццяў надавалі асаблівую прывабнасць вершам паэта. Купала пісаў пра долю народа, цяжкую, непасільную працу селяніна-бедняка. У шчырых, прачулых вершах гучала любоў да радзiмы і нянавісць да яе прыгнятальнікаў — царскага самадзяржаўя, памешчыкаў і капіталістаў. Паэт пратэставаў супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, марыў аб свабодзе, заклікаў да барацьбы.
Пасля выхаду з друку кніга была забаронена. Царская цэнзура абвінавачвала Купалу ў тым, што ён «рэзка нападае на сучасны несправядлівы, з яго пункту погляду, грамадскі лад, пры якім могуць мець месца, з аднаго боку, бяздзейнае і ў той жа самы час забяспечанае жыццё адных людзей, з другога — цяжкае ...поўнае нястачы і галечы жыццё селяніна».
У верасні 1908 года арышт быў зняты, і «Жалейка» убачыла свет. Кніга была горача сустрэта чытачом і крытыкай. Пра Купалу загаварылі як пра паэта рэдкага таленту, самабытнага, сапраўды народнага.
У гэтым жа годзе Янка Купала пераехаў у Вільню і пачаў працаваць біблiятэкарам у бібліятэцы Даніловіча «Знание». Тут зноў адкрыўся яму цудоўны свет паэзіi. Ніколі ён яшчэ так не паглыбляўся у кнігу, як цяпер.
І ўсе ж кнігі не маглі замяніць Купале школу. Хацелася папоўніць веды, не пакідала думка аб далейшай вучобе.
ЛІРЬІКА ЯНКІ КУПАЛЫнка Купала — паэт яркага лірычнага таленту. Усё, што напісана ім,— вершы, паэмы, вершаваныя аповесцi драма «Раскіданае гняздо»,—прасякнута лірызмам, гарачым пачуццём паэта-грамадзяніна, барацьбіта за iнтарэсы народа.
Лірыка Купалы кранае чытача сваей народнасцю, прастатой, шчырасцю і праўдзівасцю выказаных пачуццяў. З гадоў маленства вершы паэта западаюць у душу, становяцца спадарожнікам на ўсе жыццё.
Лірыка як род літаратурнай творчасці.адрозненне ад эпасу і драмы, дзе адлюстроўваюцца падзеі і узаемаадносіны дзеючых асоб, у лірычньіх творах выяўляюцца пачуцці і перажыванні паэта, унутраны стан душы чалавека. Гэта родавая асаблівасць лірыкі захавалася ад старажытнасцi. Сама назва «лірыка» паходзіць ад старажытнагрэчаскага слова lira (ліра).
Так назывался музычны інструмент, пад акампанемент якога выконваліся песні.
Галоўнае ў лірыцы — вобраз-перажыванне. Яно можа быць выказана непасрэдна як асабістая думка-пачуццё самога паэта, выкліканая пэунымі жыццёвымі абставінамі, і апасродкавана — ад імя апавядальнiка або лірычнага героя, гэта значыць чалавека, блізкага аўтару, але надзеленага адметнымі рысамі характару і паводзін.
У лірыцы перадаюцца перш за ўсе думкі і пачуцці самога аўтара, аднак лірычнае перажыванне не з'яуляецца выяўленнем толькі асабістай біяграфіі паэта; яно набывае абагульняючы характар, шырокае грамадскае значэнне: гэта заўсёды тыловая для многіх людзей карціна унутранага жыцця чалавека. Яна можа раскрываць грамадска-палітычныя, філасофскія, інтэлектуальныя, маральныя імкненні асобы, самыя інтымньія яе пачуцці і жаданні.
Паколькі прадметам лірыкі з'яуляецца унутраны свет чалавека, яго духоўнае жыццё, то знешнія жыццёвыя абставіны тут не маюць самастойнага значэння, як у эпасе або драме; элементы эпасу — апісанне і апавяданне — у лірычных творах цалкам падпарадкаваны выявленню лірычнага пачуцця, раскрыццю вобраза перажывання, лірычная паэзія адрозніваецца ад эпiчнай i драматычнай спецыфічнымі сродкамі раскрыцця зместу. Яна здаўна звязана з музыкай. Характэрныя яе асаблівасці — ушчыльненасць і павышаная эмацыянальная выразнасць слова, вершаваная рытмічная мова. Важнае эўфанічнае[2] і кампазіцыйнае значэнне у лірычных творах мае і рыфма, хаця сустракаюцца вершы і без рыфмы (белы верш). Есць таксама вершы у прозе, праўда, гэта даволі рэдкая з'ява.
Лірыка мае багатыя традыцыі. Яшчэ у антычнасці з'явіліся такія лірычныя жанры, як ода[3], злегія[4], эклога[5], пасланне. Аднак у працэсе развіцця лірычнай паэззii межы паміж жанрамі ўсе больш і больш сціраліся, і цяпер пры вызначэнні відау лірычнай творчасці кіруюцца тэматычным прынцыпам.
Паводле зместу і характару лірычнага выказвання лірыка падзяляецца на грамадзянскую (або палітычную, філасофскую), інтымную (вершы пра каханне і дружбу), пейзажную. Праўда, такі падзел даволі умоўны. Трэба мець на ўвазе, што ў лірычным перажыванні асоба паэта выяўляецца цэласна, і нярэдка ў пейзажных або інтымньіх вершах выказваюцца філасофскія або палітычныя думкі.
Лірыка Янкі Купалы тэматычна разнастайная. Жыццё і праца народа, свет прыроды, філасофскія роздумы, думкі аб прызначэнні паэзіі і каханні—такі шырокі абсяг лірычных перажыванняў паэта. Гэта пераважна грамадзянскія перажыванні, выяўленне народных імкненняў і спадзяванняў.
«Паэзія Янкі Купалы, — зазначае Міхаіл Ісакоўскі,— гэта не проста добрыя, высокамастацкія вершы, гэта — апрача ўсяго [ВМ1]— своеасаблівая гісторыя жыцця беларускага народа, з яго характарам і звьічаямі, з яго думамі і надзеямі, з яго барацьбой і перамогай».
Многія дакастрычніцкія вершы Купалы можна назваць песнямі сялянскай нядолі—так моцна адбіўся ў іх трагізм народнага жыцця. Паэта хвалюе лес народа. Ён піша пра горкую долю працоўнага беларуса — бедняка, беззямельнiка, які акутуе ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, ад голаду, бяспраўя, цяжкай непасільнай працы. Не толькі Купалавы творы грамадзянскага зместу, але і вершы аб прыродзе, каханні, прызначэнні паэзіі прасякнуты сацыяльнымі матывамі, грамадзянскім смуткам.
Але лірыка Купалы — не толькі песні жальбы і гора народнага; вершы паэта напоўнены рэвалюцыйным пратэстам, гнеўным абурэннем і нянавісцю да прыгнятальнікау народа. Купала—паэт-аптыміст, выразнiк светлых народных мар аб шчасці і волі, сацыяльнай справядлівасці. Ён сам сказаў пра сябе:
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
«...Чалавек я, хоць мужык».к і ўсе вялікія народныя паэты, Янка Купала гаворыць ад імя народа, яго голасам, выяўляе яго думкі і імкненні. Яму уласціва выключная чуласць да простых людзей, да лесу мужыка. Ён перажывае народнае гора так моцна,
Скачали данный реферат: Izmail, Aglaida, Рыбаков, Галла, Питирим, Матильда, Kozin, Maslak.
Последние просмотренные рефераты на тему: конституционное право шпаргалки, биология 6 класс сонин, изложение по русскому языку 6, рефераты без регистрации.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4