Янка Купала 1882-1942 беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: реферат на тему творчество, решебники за 8 класс
Добавил(а) на сайт: Графов.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата
Сям'я Луцэвічаў вымушана была весці вандроўнае жыццё, пераязджаць з месца на месца ў пошуках арэнды і службы. Гэта спрыяла блізкаму знаёмству паэта з многімі людзьмi, напаўняла яго новымі уражаннямі. Простыя вясковыя людзі, з якімі жыў і працаваў Купала, з маленства вучылі яго любіць і шанаваць працу чалавека, былі яго першымі настаўнікамі. «...Сын бяздомнага арандатара,—пісаў Кузьма Чорны, — ужо з самых малых і маладых сваіх год падслухаў душу народа, ведаў і адчуваў яе імкненні і спрадвечную яе імклівасць да радасці і шчасця».
Купалава навука.малых гадоў Купала працаваў на гаспадарцы, дапамагаў дарослым. Быў ён хлопчык уражлівы, з душой чулай, адкрытай да усяго прыгожага; захапляўся музыкай, іграў на скрыпцы і дудцы, любіў народныя песні і казкі. Асабліва падабаліся яму казкі парабкаў Песляка і Мартына. Расказвалі яны цікава, па-майстэрску пра розныя цуды, пра незвычайных герояў-асілкаў, заступнікаў народа, пра папараць-кветку, што расцвітае на купалле. З прагнасцю. як зачараваны, слухаў Янка іх апавяданні. Яны захаплялі хлопчыка дзівоснымі вобразамі, адкрывалі перад ім новы, фантастычны свет, абуджалі творчае пачуццё. Сам паэт зазначаў: «Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў гора і радасць, але і народная творчасць, з якой я пазнаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіi ў тым кірунку, каб жыць беларускімі думамі».
У сямігадовым узросце Купала пайшоў у школу. Спачатку адну зіму вучыўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, а пасля пераезду бацькі на працу у Мінск — у прыватнай падрыхтоўчай
школе і ў вандроўных настаўнікаў. Хацеў паступiць у Мінскае рэальнае вучылішча, але з гэтага нічога не выйшла: бацьку патрэбен быў памочнік па гаспадарцы. «Для гаспадара,— казаў ён сыну, — хопіць і тае навукi, што маеш».
Толькі ў 1898 годзе Янку Купалу ўсе ж удалося закончыць народнае вучылішча ў сяле Бяларучы (за 25 кіламетрау ад Мінска). Пасля гэтага ён доўгі час не мог вучыцца. «Беднасць прымусіла мяне, — успамінае паэт — узяцца за іншую навуку, а іменна — чытаць сумную кнігу памешчыцкай нівы і пісаць сумную аповесць свайго гора сахой ды касой».
Не маючы магчымасці далей вучыцца у школе. Купала сам здабываў веды, шмат чытаў. Найбольш падабаліся яму кнігі тых пісьменнікаў, якія блізка стаялі да народа, пісалі аб яго жыцці і працы. Асаблівую цікавасць выклікала паэзія М. Някрасава, А. Кальцова, А. Пушкіна. М. Лермантава. Т. Шаучэнкі, польскіх паэтаў — А. Мiцкевіча, М. Канапніцкай. Пазней вялікае ўражанне на Купалу зрабіў М. Горкі. Але самым вялікім настаўнікам Купалы быў народ. Народнае жыццё — гэта вечная крынiца паэзіі — жывіла мастацкае слова паэта, дало яму «магутную волатаў сілу» стаць уладаром беларускай песні. Аб гэтым ён сам красамоўна расказаў у вершы «Мая навука»,
***
Мне мудрасці нежнай не даў бог пазнаці,
Мой бацька не мог даць раскошаў такіх,—
Наўчыўся я слоў беларускiх ад маці
І дум беларускіх без школы і кніг.
Ад самай красы маіх дзен невясёлых
Настаунікам быу беларускі абшар:
Усходы палеткау i гоманы у сёлах
Навуку сваю мне прыносілі ў дар.
Дарогамі жыцця.1902 годзе Янку Купалу напаткала цяжкае гора — смерць бацькі, брата і дзвюх сясцёр. Пасля смерці бацькі самому прыйшлося заняцца гаспадаркай, але нядоўга. Праца на чужой зямлі была невыноснай. Цяжка было расставацца з маці, сёстрамі, але Купала цвёрда рашыў пачаць новае жыццё. У 1903 годзе ён пайшоў шукаць сабе службы.
Гады службы былі гадам і новых выпрабаванняў. Купалу часта даводзілася мяняць прафесіі і заняткі, весці запятую барацьбу за кавалак хлеба, быў ён хатнім настаўнікам. і перапісчыкам у судовага следчага ў мястэчку Радашковічы, малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца Магілеўскай губерні. Тры гады працаваў на памешчыцкіх броварах і «зазнаў там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў».
Праца была для Купалы школай выхавання. Яна моцна звязала паэта з народам, дала магчымасць лепш зразумець яго iнтарэсы, імкненні і спадзяванні. Купала часта задумваўся над тым, чаму так пакутуе народ, дзе шляхі да яго свабоды. На гэта пытанне юнак шукаў адказу ў рэвалюцыйнай літаратуры Яшчэ да 1905 года ён пазнаеміўся з пракламацыяміна беларускай мове, з кнігамі Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча і пад іх уплывам пачаў пісаць на беларускай мове. Творы рускiх паэтаў-класікаў, беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя, ананімная рэвалюцыйная літаратура садзейнічалі росту свядомасцi Купалы, дапамагалі яму усвядоміць свае прызванне — «служыць свайму народу усімі сіламі сваей душы і сэрца».
Нараджэнне паэта. Першая кніга.сабліва вялікую ролю у фарміраванні светапогляду Янкі Купалы, яго грамадзянскiм ідэалаў адыграла першая руская рэвалюцыя.
...Ішоў 1905 год. Рэвалюцыйныя хвалі нарасталі. Шырыўся рабочы і сялянскі рух.
Вокладка зборнiка вершаў Вокладка паэмы
«Жалейка», 1908. “Адвечная песня”,
1910
Гэтыя падзеі захапілі і паэта, абудзiлі яго свядомасць. 15 мая 1905 года у прагрэсіўнай рускай газеце «Северо-Западный край» з'явіўся верш Купалы «Мужык».Гэта было яго першае паэтычнае выступленне. Пасля, з вясны 1907 года, творы паэта началі друкавацца ў «Нашай ніве» і іншых перыядычных выданнях.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: конспект урока культура, налоги в россии, решебник по химии.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата