Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: готовые рефераты, шпаргалки по математике
Добавил(а) на сайт: Krutov.
Предыдущая страница реферата | 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 | Следующая страница реферата
Якое шчасце —
Даланёй сялянскай
Адчуць слухмянасць гэбля і касы
І з нечаканай прадзедаўскай ласкай
Расчулена пагладзіць каласы,
У засені схавацца за адрыну,
Дзе дуб калыша свой зялёны шум,
І сцішанаю песняю адрынуць
І адзіноту, і бетонны сум.
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець —
Да ачышчальных слёз, —
Якое шчасце —
Жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!
Публіцыстыка.
У публіцыстыцы Бураўкіна свае жанравыя формы, свой стыль і сродкі. Публіцысту яшчэ ў большай меры, чым паэту неабходна цвёрдая і ясная пазіцыя, каб аб’ектыўна ацэніваць палітычную сітуацыю. Многія з гэтых якасцей ёсць у Бураўкіна-публіцыста. Памяць вайны, абарона высокіх ідэйных і маральных каштоўнасцей, гуманістычных ідэалаў – адна з важнейшых тэм публіцыстыкі Г. Бураўкіна. Значнае месца ў публіцыстычных артыкулах займае камсамольская тэма, тады такая блізкая паэту “Я твой трубач, таварыш камсамол”. Публіцыстычны пачатак яскрава праявіўся ў цыклах “Полацк. Нафтабуд” і “Старонкі з фестывальнага блакноту”. Матэрыял для першага цыкла даў яму родны Полацк, для другога – паездка ў Фінляндыю на восьмы сусветны фестываль моладзі. Полацкая нізка Г. Бураўкіна складаецца з 10 вершаў і мае на мэце перадаць дух часу, пафас будоўлі. Паэт бачыць пярэдні край работы, што праходзіць на месцы баёў з акупантамі:
Пярэдні край…
Крык адзінокай сойкі.
Асколкі ў сэрцы кожнае сасны…
Тут ад крыві,
а не ад летняй спёкі
Чырвоны колер
у палян лясных…
Цікавыя артыкулы, кароткія нарысы, допісы паэта змешчаны ў “Праўдзе” пад час яго работы ў гэтай газеце на працягу 1968-1972-га гадоў карэспандэнтам па Беларусі. Заслугоўваюць увагі эсэ Бураўкіна, у якіх сродкамі публіцыстыкі ствараецца вобраз Беларусі. Адзін з іх “Калыска мая, гордасць мая – Беларусь” быў надрукаваны ў “Аганьке”.
Драматургія.
Генадзь Бураўкін спробаваў свае сілы і ў кінадраматургіі, напісаў 2 сцэнарыя для кароткамятражных фільмаў: “Падарожжа па Беларусі” (1976) і “Апалённая памяць” (1975). Галоўная яго работа ў новай галіне – удзел у стварэнні кінасцэнарыя “Полымя” (1974), па якому быў пастаўлен двухсерыйны мастацкі фільм з той жа назвай. Г. Бураўкін выступіў у сааўтарстве з кінадраматургам Ф. Коневым і мастацтвазнаўцам У. Халіпам у стварэнні кіно-эпапеі пра гераічную дзейнасць беларускіх партызан, якая пазней атрымала назву “Прарыў”.
Крытыка.
Нямала ўвагі аддае Генадзь Бураўкін і літэратурнай крытыцы, праяўляе шчырую зацікаўленнасць да работы сваіх равеснікаў і маладзейшых літэратараў. Аб гэтым сведчаць яго артыкулы пра Я. Янішчыц, А. Разанава і Ю. Голуба ў цэнтральным друку, а таксама рэцэнзія на зборнік І. Хадановіча “За акном дождж”. Патрабавальна і зычліва ставіцца ён да кнігі паэзіі Д. Бічэль-Загнетавай “Запалінкі”, сцвяржае, што паэтэса мае свае сталае месца ў беларускай паэзіі. Паэтэса добра перадае псіхалогію жанчыны-беларускі. “Нацыянальнае і духам сваёй творчасці і блізкасцю да фальклору і самім характарам лірычнага героя… І філасофія і публіцыстыка ў яе вырастаюць з быту, з штодзённых турбот, клопатаў і трывог радной зямлі.”
Адзін з любімых пісьменнікаў Г. Бураўкіна – В. Быкаў. Яму прысвечаны артыкул “Па доўгу і праву салдата”, з яго відаць як удумліва прачытваецца Бураўкіным кожны твор празаіка, вылучаецца самае галоўнае. Талент В. Быкава, палемічныя героі, яны адстойваюць да апошняга не толькі агнявыя рубяжы, свае маральныя прынцыпы, свае ідэалы.
Не менш любімым пісьменнікам Бураўкіна з’яўляецца І. Мележ. З глыбокай павагай гаворыцца аб ім у артыкуле “Тры дні развітання з Крымам”. Там у Крыме, у санаторыі “Беларусь” сустрэліся І. Мележ з Г. Бураўкіным. Гутарылі пра самае заветнае – пра літаратуру, наведвалі любімыя мясціны. Артыкул Бураўкіна пра Мележа напоўнены смуткам па выдатнаму сыну роднай зямлі, што так заўчасна адышоў ад нас, не здзейсніўшы да канца сваіх шырокіх задум. Асобнае крытычнае выступленне паэта выкліканы жаданнем сказаць свае слова. Так было з рэцэнзіей на раман І. Мележа “Завеі. Снежань.”, з паэмай Р. Барадуліна “Блакада”.
У актыве Бураўкіна-крытыка некалькі артыкулаў пра творчасць П. Панчанкі, пра яго выдатны, непаўторны талент і сярод іх артыкул пад назвай “Нібы салдат у баі”, дзе расказваецца аб першым знаёмстве з паэзіей П. Панчанкі. Асабліва ўразілі яго вершы ваенных гадоў: “Сінія касачы”, “Коні”, “Вока снайпера”. У іх праўда народнага жыцця і праўда пачуццяў паэта. Франтавыя вершы Панчанкі, лічыць Бураўкін – адна з вяршынь яго творчасці. Г. Бураўкін аддае належную ўвагу кожнаму і перш за ўсё новым творам А. Куляшова і П. Броўкі. Паэма “Далёка да акіяна” цікава аб’ектывізаваным падыходам да паказу жыцця. У зборніку “Калі ласка” П. Броўкі ён убачыў і роздум, і непасрэднасць пачуццяў, і шырокі погляд на сучасны свет. А таксама у кнізе “Хай будзе святло” М. Танка. Добрыя словы былі сказаны пра А. Пысіна, Ю. Голуба.
Патрабавальна і добразычліва разглядае Г. Бураўкін аднатомнік Н. Гілевіча “Лісце трыпутніку”, у які ўвайшлі лепшыя творы за 2 дзесяцігоддзі, а значыць можна было гаварыць аб усёй творчасці паэта. У связі з 50-годдзем Н. Гілевіча Бураўкін выступіў з яркім і змястоўным артыкулам “Перазовы майстра”. Па-глыбакаму ўнутранаму абавязку напісан Г. Бураўкіным артыкул пра кнігу “Крывёю сэрца” (1967), у якой сабраны вершы загінуўшых на вайне маладых беларускіх паэтаў: З. Астапенкі, Л. Гаўрылава, А. Дубровіча і іншых. Яны розныя – гаворыць аўтар артыкула, але ў кожнага ёсць штосьці адметнае, арыгінальнае, праўдзівае.
Пераклады.
Асобная галіна творчай работы паэта – пераклады з найбольш вядомых яму славянскіх моў. У 1968 годзе ў Мінску выйшла кніга выбраннай лірыкі “Белая чайкa” балгарскага пісьменніка Найдана Вылчава, перакладзенная Г. Бураўкіным сумесна з Р. Барадуліным і Н. Гілевічам. Бураўкіну належаць пераклады патрыятычных твораў: “Прадчуванне”, “Лістападаўскае святло”, а таксама вершаў пра мастакоў і мастацтва: “Сутарэнне”, “Кашмар”, “Малюнак тушшу”. Пераклаў на беларускую мову камедыю А. Хмеліка “Пузыркі”, пастаўленную ў Мінску ў 1966 годзе. У 1979 годзе ў Мінску ў серыі “Паэзія народаў СССР” выйшла кніга “Заклінанне агню”, перакладзенная Бураўкіным. Паэма “Заклінанне агню” натуральна і свежа гучыць па-беларуску. Можна сказаць, што перакладчык добра справіўся з асноўнай сваёй задачай. Вось пачатак паэмы. У арыгінале:
Заходить осінь в сутемінь борів.
Лукавий холод крадеться ласкаво.
Спадае лист, як проминуща слава,
Явивши неминуще стовбурів.
У перакладзе:
Заходзіць восень у паўзмрок бароў.
Крадзецца холад хітра і ласкава.
Спадае ліст, як зманлівая слава,
Падкрэсліўшы нязменлівасць ствалоў.
Мову продкаў трэба пазнаваць і развіваць, каб усе бачылі, што і мы не жабракі, а народ, здольны ўнесці свой уклад у сусветную скарбніцу духоўнай культуры.
Узнагароды.
Генадзь Бураўкін з’яўляецца лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу вершаў “Варта вернасці”. Узнагароджаны ардэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў, медалём “За доблесную працу”, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета УССР, Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: реферати українською, англия реферат, экзамен.
Предыдущая страница реферата | 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 | Следующая страница реферата