Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: готовые рефераты, шпаргалки по математике
Добавил(а) на сайт: Krutov.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Пасля сканчэння БДУ ў 1959-м годзе ён працаваў стыль-радактарам часопіса “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і Мастацтва”. У1968-1972 – карэспандэнт газеты “Праўда” па Беларусі. У 1972 – 1978 быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, у 1978–1990 – узначальваў дзяржаўны камітэт БССР на тэлебачанні і радыёвяшчанні.У 1976 годзе прымаў удзел у рабоце трыццаць першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намеснік міністра культуры і друку Беларусі.
Зборнік “З любоўю і нянавісцю зямною” – другая паэтычная кніга паэта выйшла ў 1963 годзе, у ей большая тэматычная шырыня, адчуваецца агульнае пастаўленне аўтара. Гэта связана з грамадзянскім тэмпераментам і з яго родам заняткаў, як прафесіянальнага журналіста. За чвэрць стагоддзя выдаў больш за 10 зборнікаў вершаў. Яго кнігі – “Дыханне” (1966), “Жніво” (1971), “Варта вернасці” (1978), “Гняздо для птушкі радасці” (1986), “Выбранае” (1998) – сваеасаблівы паэтычны летапіс жыцця пакалення, якое адчуло на сваіх плячах цяжар вайны і аднаўленне разбуранных гарадоў і вёсак, першае выйшла ў касмічную прастору. Многія творы Бураўкіна пакладзены на музыку кампазітарамі (І. Лучанок, Э. Ханок і іншыя) увайшлі ў яго песенны зборнік “Табе, Беларусь”.
Мова – душа народа.
У кожным слове корань ёсць.
І нельга сілай вырваць слова.
Якая Радзіма паэта – такі і сам паэт. Гэта даўняя ісціна. Полаччына – цемя нацыі, цемя Беларусі, гэта яна дала ўсходняму славянству Ф. Скарыну, гэта яна захавала чыстыю беларускую мову. Наогул са словам, з роднай беларускай мовай у паэта былі асаблівыя адносіны. Яна дала паэту адчуць радасць, сказаць нешта свае:
Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка:
І сэнс не ў тым,
куда сягну,
Кім стану я ў наш век сталёвы,
А ў тым, каб цвёрдую цануНіколі не згубіла слова…
Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай:
Матчына нявыцвілае слова,
Даўжнікі мы вечныя твае…
У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвернасці:
Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубравы і пчаліны звон –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён…
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: реферати українською, англия реферат, экзамен.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата