Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР
Категория реферата: Рефераты по истории
Теги реферата: реферат экспертиза, пожары реферат
Добавил(а) на сайт: Shibalkin.
Предыдущая страница реферата | 1 2
З другога боку нельга пагадзіцца з меркаванем распаўсюджаным ў
савецкай гістарыяграфіі, аб тым, што савецкая ваенная акцыя не планавалася
і была вызваная толькі склаўшымся становішчам. 9 верасня на настойлівыя
прапановы Шуленбурга распачаць вайсковыя Молатаў заверыў, што вось вось
“пачнем” і што савецкія войскі чакаюць пакуль падзе Варшава. 10 верасня ён
заявіў паслу, што “савецкі ўрад выкарыстоўвае прасоўванне нямецкіх войск, каб упэўніцца, што Польшча распалася і што СССР неабходна прыйсці на
дапамогу ўкраінцам і беларусам”[21]. Дарэчы гэты тэзіс быў зразумелым для
народа і адмяжоўваў СССР ад бачання яго агрэсарам. У сродках массавай
інфармацыі была распчата кампанія з мэтай зняць з сябе адказнасць за
вайсковыя дзеянні і высвятліць рэакцыю замежжа на плануемую акцыю. Яскравым
прыкладам яе можа служыць публікацыя “О внутренних причинах военного
поражения Польши”.[22] 10 верася перыядычны друк паведамляў аб спыненні
звальння ў запас з Чырвонай Арміі, аб правядзенні частковага прызыву
рэзервістаў, паколькі германа-польская вайна прымае пагражаючы характар і
патрабуе захадаў па абароне краіны.”[23] 11 верасня быў аддадзены загад аб
утварэнні на базе вайсковых акруг Беларускага і Украінскага франтоў. З 11
верасня забаранялася публікацыя дадзеных аб грузавых перавозках і
пакажчыках прамысловасці, прымаліся спецыяльныя меры ахове прымысловых і
іншых важных аб’ектаў.
Вайсковыя дзеянні Чырвоная Армія не пачынала. А ўціск на савецкае
кіраўніцтва ўзмацняўся: Масква атрымала дэпешу, дзе заяўлялася, што калі
Расія не пачне наступ на ўсходзе Германія ваенныя дзеянні спыніць і
створыць на захопленых землях буферныя дзяржавы (польскўю, украінскую, беларускую). Аднак паляпшэнне знешнепалітычнай сітуацыі на ўсходзе СССР (15
верасня заключана савецка-японскае перамір’е) і рашэнне саюзнікаў (12
верасня на нарадзе ў Авіле(Францыя))не ўступаць у актыўныя баявыя дзеянні з
Германіяй змянілі пазіцыю савекага кіраўніцтва. Акрамя таго 13-14 верасня
перадавыя намецкія часткі пераправіліся праз Буг і перайшлі “лінію
Керзана”, уступаючы ў “савецкую сферу інтарэсаў”. 16 верасня ў 16.00. у
частках Чырвонай Арміі пачалі зачытваць загад аб выступленні ў вызваленчы
паход на захад (аперацыя павінна была пачацца 17 верасня ў 5.00.). Вечарам
тагож дня Молатаў сустрэўся з паслом Германіі Шуленбургам і заявіў, што 17-
18 верасня Чырвоная Армія перайдзе савецка-польскую мяжу, каб абараніць
народы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў сувязі з распадам Польшчы, дэзавуацыяй у сувязі з гэтым савецка-польскіх дамоўленасцяў і магчымасццю
пагрозы беларускаму і украінскаму насельніцтву ўсходнепольскіх замель з
боку трэціх дзяржаў.[24] Потым гэтыя аргументы стануць асновай ноты
перададзенай польскаму паслу Гжыбоўскаму.[25] Далей, у дзве гадзіны 17
верасня асабіста Сталін вызваў да сябе Шуленбурга і ў прысутнасці Молатава
і Варашылава заявіў, што а 6-й гадзіне раніцы пачнецца савецкі наступ, а
затым запатрабаваў ад нямецкага боку прыказу германскім войскам не
перасякаць мяжу па лініі Беласток–Брэст–Львоў. Таксама Шуленбург быў
азнаёмлены з тэкстам ноты падрыхтаванай для пасла Польшчы Гжыбоўскага.
Ноччу, а 3-й гадзіне Вацлаў Гжыбоўскі атрымае гэтую ноту, падпісаную
Молатавым, ад намесніка міністра замежных спраў СССР Ул. Пацёмкіна. Полькі
пасол, пакідаючы кабінет Пацёмкна, ноту не прыняў і яна была дастаўлена ў
пасольства Польшчы кур’ерам. У 5.05 Гжыбоўскі перадае радыёграму польскаму
ўраду ў Крамянец, дзе паведамляе аб савецкай агрэсіі. А ў гэты час войскі
Беларускага і Украінскага франтоў ўжо пачалі пераход савецка-полькай мяжы, пачаўшы “вызвольны паход”. Такім чынам адбылося аб’яднанне Заходняй
Беларусі і Заходняй Украіны ў адзінай савецкай дзяржаве.
Пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы адбыўся другі візіт германскага
міністра замежных спраў у Маскву. Тады, 28 верасня 1939г., між Молатавым і
Рыбентропам быў падпісаны Германа–савецкі дагавор аб дружбе і мяжы між СССР
і Германіяй.[26] Тады ж былі падпісаны Даверчы пратакол і два сакрэтных
дадатковых пратакола. Найбольш значным з іх быў адзін з сактэтных
дадатковых пратаколаў, дзе мяжа вызначанная пратаколам ад 23 жніўня 1939г.
мянялась такім чынам, што тэрыторыя Літоўскай дзяржавы трапляла ў сферу
інтарэсаў СССР, а Люблінскае ваяводстваі частка Варшаўскага ваяводства
адыходзіла да сферы інтарэсаў Германіі.[27] Дагавор утрымліваў карту, дзе
вызначалася новая мяжа між Германіяй і СССР. Яна адразу была надрукаваная
савецкіх газетах (гл. дадатак).
Напрыканцы гэтага раздзела будзе лагічным звярнуцца да пытання аб
юрыдычным замацаванні заходніх межаў СССР. Калі ў жніўні 1942г. польскі
эмігранцкі ўрад выкарыстаў у Іране польскія вайсковыя часткі, якія былі
сфарміраваны ў СССР згодна з польска-савецкай дамовай ад 30 ліпеня 1941 г., а затым у 1943 г. стала адкрыта праводзіць антысавецкую палітыку, урад СССР
25 красавіка 1943 г. разарваў адносіны з урадам Польшчы.
Такі паварот падзей прывёў да забеспакенасці саюзнікаў па
антыгітлераўскай каааліцыі. У сувязі з гэтым на працягу Маскоўскай
канфэрэнцыі міністраў замежных спраў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Англіі і ЗША прадпрымалі папыткі дабіцца ад СССР аднаўлення
дыпламатычных зносін з урадам Польшчы. Дэлегацыія СССР выступала за
незалежную Польшчу, але такая пазіцыя па польскаму пытанню не задавольвала
ні ЗША, ні ў першую чаргу Англію. Таму пытанне аб межах Польшчы, у першую
чаргу аб усходніх, а дакладней аб будучыні Заходняй Беларусі і Заходняй
Украіны, было зноў паднята саюзнікамі СССР на Тэгэранскай канферэнцыі ў
кастрычніку–снежні 1943 г.
Гэтае пытанне абмярковывалася, у асноўным, на працягу двухбаковых
англа-савецкіх перамоў. Савеці бок прапаноўваў прыняць у якасці мяжы “лінію
Керзана” (была устаноўленая ў 1919 г. краінамі Антанты), якая супадала б з
этнаграфічнай мяжой польскага народа і праходзіла па лініі
Гродна–Ялоўка–Няміраў–Брэст–Дарагуст–Усцілуг на ўсход ад Грубешава, праз
Крылоў, далей на захад Равы Рускай, на ўсход Перамышля да Карпат. Пасля
пацяглай дыскусіі па пытанну, У.Чэрчыль згадзіўся на ўсталяванне усходняй
мяжы Польшсы па “лініі Керзана”, а заходняй – па “лінні ракі Одэр”. Такім
чынам было прызнана права народаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны
заставацца ў складзе СССР.[28]
У ходзе барацьбы палякаў з германскай акупацыяй у Польшчы ўзнікла народная нацыянальная ўлада – Краёва рада народава. 21 ліпеня 1944 ёй быў заснаваны Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), які з’яўляўся выканаўчым органам Рады. Ён быў падтрыманы СССР, але не прызнаваўся ні польскім эмігрантсім ўрадам, ні ЗША, ні Англіяй. Але дзякуючы пазіцыі савецкага ўрада эмігрантскі польскі урад Мікалайчыка быў вымушаны пайскі на кантакты з ПКНВ і ў жніўні 1944 г. ў Маскве распачаліся перамовы між эмігранцкім польскім ўрадам і ПКНВ. У кастрычніку яны былі працягнуты з удзелам Сталіна і Чэрчыля . На іх Мікалайчык працягваў патрабаваць заходнебеларускія і заходнеўкаінскія землі, але ПКНВ гэтыя патрабаванні не падтрымалў, як не адпавядаючыя нацыянальнаму прынцыпу. СССР заняў такую ж пазіцыю.[29]
Тым не меньш, урад Мікалайчыка, пры падтрымцы ЗША і Англіі, працягваў патрабаваць землі Заходняй Беларусі і Украіны. Таму пытанне аб усходняй мяжы Польшчы зноў стала прадметам дыскусіі на Крымскай канферэнцыі кіраўнікоў саюзных дзяржаў. У выніку працяглага абмеркавання быў прыняты савекі праект па Польшчы. Савецка польская мяжа была вызначана па нацыянальнаму прызнаку т.е. па “лініі Керзана”, з адступленнем ад яе ў некаторых раёнах на 5-8 км на карысць Польчшы.[30]
Такім чынам было вырашана пытанне аб ўсходняй мяжы Польшчы. Але
галоўнае, што канчтковае міравое прызнанне атрымаў факт уз’яднанні Заходняй
Беларусі з БССР, якое пачалося 17 вераня 1939 г з аперацыі Чырвонай Арміі і
было замацавана дэкларацыяй Нарднага схода Заходняй Беларусі, і законам “Аб
уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР” які прынала сесія ВС БССР 12 снежня
1939 г.
--------------------
[1]
[2]
[3] История внешней политики СССР. Т. 1. 1917-1945 гг. М. 1976. С. 283,
284.
[4]
[5]
[6] Bergman A. Najlepszy sojuznik Hitlera. Londyn, 1981, S.12.
[7] Gregorowicz S. Polska –ZSRR: stosunki polityczne. 1925-1939. Warszawa,
1995, S. 153.
[8] Gregorowicz S. Polska –ZSRR: stosunki polityczne. 1925-1939. Warszawa,
1995, S. 165-166.
[9] Turlejska M. Pok przed kleska: 1.09.1938-1.09.1939. Warszawa, 1965, S.
400.
[10] Документы внешней политики. 1939 год. Т. 22. Кн. 1. М. 1992. С. 357.
[11] СССР в борьбе за мир накануне Второй мировой войны (сентябрь 1938 -
август 1939 гг.). Документы и материалы. М. 1971. С. 82.
[12] Там жа. С. 171.
[13] Zmowa: IV rozbior Polski. Warszawa, 1990, S.47.
[14] Lojek J. Agresja 17 wrzesnia 1939. Warszawa, 1990, S.19.
[15] Bergman A. Najlepszy sojuznik Hitlera. Londyn, 1981, S.25
[16] Документы внешней политики, 1939 год. т.22, книга первая, М., 1992, с.618-619.
[17] История внешней политики СССР. Т. 1, С. 391.
[18] Россия. ХХ век. Документы. 1941 г. В 2-х кн. Кн. 2. М. 1998. С. 576.
[19] «Спадчына», 1994, №1, с.84.
[20] Россия. ХХ век. Документы. 1941 г. В 2-х кн. Кн. 2. М. 1998. С. 578.
[21] Gregorowicz S. Polska –ZSRR: stosunki polityczne. 1925-1939. Warszawa,
1995, S. 207.
[22] «Правда», 1939, 14 сентября.
[23] Парсаданава В. Польша, Германия и СССР между 23 августа и 28 сентября
1939 // Вопросы истории, 1997, №7, С.21.
[24]
[25] Документы и материалы по истории советско-польских отношений, Т.4,
Москва, 1973, С.178.
[26] Россия. ХХ век. Документы. 1941 г. В 2-х кн. Кн. 2. М. 1998. С. 585.
[27] Там жа. С.586.
[28] Тегеранская конференция руководителей трех союзных держав – СССР, США
и Великобритании. 28 ноября - 1 декабря 1943 г. Сборник документов. М.
1984. С. 150.
[29] История внешней политики СССР. Т. 1. С. 470.
[30] Крымская конференция руководителей трех союзных держав – СССР, США и
Великобритании. 4-11 февраля 1945 г. М. 1984. С. 120, 147.
Скачали данный реферат: Kas'jan, Озеров, Onegin, Kallista, Iljushkin, Rimma, Квасников.
Последние просмотренные рефераты на тему: сочинение егэ, тезис, реферат людина, реферат на тему животные.
Предыдущая страница реферата | 1 2