Восточные славяне в Беларуси
Категория реферата: Рефераты по истории
Теги реферата: доклад на тему, quality assurance design patterns системный анализ
Добавил(а) на сайт: Rashet.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 | Следующая страница реферата
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вядомы крывіцкія гарады —
Віцебск, Лукомль, Друцк, Орша, Копысь. Галоўным, важнейшым гарадскім
цэнтрам заходняй часткі крывічоў быў Полацк. Ён жа і стаў сталіцай
Полацкага княства ІХ-ХІІІ стагоддзяў — адной з першых вядомых па летапісах
беларускіх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што раней усе крывічы
былі аб’яднаны ў адной дзяржаве. Гэтым яны тлумачаць настойлівыя заваёўчыя
паходы полацкіх князей на ўсход і поўнач, што магло сведчыць пра імкненне
аднавіць колішняе агульнакрывіцкае гаспадарства.
Крывічы пачалі фармавацца ў сярэдзіне І-га тысяча годдзя і на пачатку былі амаль выключна балцкім этнасам. Толькі з часам, з усё большым пранікненнем славян на Беларусь, яны ўсё больш набываюць рысаў славянскасці. Мабыць таму і летапісцы часам сумняваліся — ці адносіць крывічоў да народу славянскай мовы.
У матэрыяльнай і духоўнай культуры, па сваіх этнаграфічных
асаблівасцях крывічы мала адрозніваліся ад суседніх славянскіх плямёнаў.
Таму, каб вылучыць межы іх рассялення, вучоныя-археолагі асаблівую ўвагу
звяртаюць на абрад пахавання і тыпы жаночых упрыгожванняў.
З самага пачатку крывічы сваіх памёрлых хавалі па абраду трупаспальвання пад кургановымінасыпамі. Найбольш тыповымі сярод курганоў былі валападобныя курганы — насыпы шырынёй 8-10 метраў і даўжынёйчасам больш як 100 метраў. Такія ‘доўгія курганы’ сустракаюцца толькі на крывіцкай тэрыторыі.
Нярэдка насыпы былі ікруглыя. Пазней толькі так і выглядалі крывіцкія магілы. З распаўсюджаннем з канца Х-га стагоддзя хрысціярства, якое забараняла абрад крэмацыі, крывічы, як і ўсё тагачаснае славянскае насельніцтва Беларусі, адмовілася ад спальвання нябожчыкаў і перайшло да трупапалаження. Хоць па даўняму звычаю памерлым ‘на той свет’ клалі рэчы і насыпалі над ім курган. У язычніцкіх магілах археолагі мала знаходзяць рэчаў — пераважна толькі гаршкі. Усё нішчыў агонь. У курганах жа з трупапакладаннемі знаходак больш — акрамя посуду можна знайсці бронзавыя і медныя ўпрыгоджванні, жалезныя рэчавы і гэтак далей. Пры гэтым, зразумела, ужаночых пахаваннях упрыгожванняў значна больш, там жа і сярпы або праселкі да верацён. У мужчынскіх — сякеры, наканечнікі коп’яў, часам і мячы.
Існуюць паданні, што ў курганах прыхавана золата і іншыя багацці.
Таму скарбашукальнікі-марадзёры часта разрываюцьстрадаўнія могільнікі, знішчаюць іх. Аднак пад насыпамі знайшоў супакой у асноўным просты вясковы
люд, нашы далёкія продкі — язычнікі і раннія хрысціяне. Рэчы, што пры
касцяках, з’іржавелыя, акісленыя, не маюць грашовай каштоўнасці. А вось для
спецыяліста-археолага яны важнейшая крыніца звестак пра матэрыяльную
культуру старажытных беларусаў, пра іх вераванні і нават знешні воблік.
Той хто разбурае даўнія магілы, не толькі парушае Законы
Рэспублікі Беларусь, нормы чалавечай маралі, але і робіць замах на нашу
гістарычную памяць.
Большасць упрыгожванняю крывічанак падобныя на радзіміцкія і драгавіцкія, яны агульнаславянскага тыпу. Аднак ёсць і толькі крывіцкае аздабленне — вялікія бранзалетападобныя скроневыя кольцы з медзі, вельмі рэдка са срэбра, якімі упрыгожваўся галоўны ўбор. Такія знаходкі — быццам племянныя ‘пашпарты’. Менавіта па іх у асноўным і крывіцкія пахаванні, удакладняюць тэрыторыю рассялення гэтых плямёнаў.
Летапісец сведчыў, што тэрыторыі паміж Прыпяццю і Дзвіной займалі
драгавічы — другое буйное аб’яднанне плямён на Беларусі. Археалагічныя
раскопкі дазволілі больш дэталёва акрэсліць межы іх рассялення. Іх
паселяшчы і могільнікі сустракаюцца паўднёвай Прыпяці, на ўсходзе даходзяць
да Дняпра, на поўначы — ваколіц Заслаўя, Лагойска і Барысава, на захадзе —
Брэсцкага Пабужжа. Папярэднікам і этнічным вытокам драгавічоў было
стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці VІ-VІІІ
стагоддзяў. Распаўсюджваючыся паўночней гэтай ракі драгавічы актыўна
асімілявалі балтаў.
Драгавічы, займаючы ўрадлівыя землі Палесся, кантактуючы з больш
паўднёвымі этнасамі, вылучаліся большым прадукцыйным земляробстве і
рамястве, у раннім зараджэнні элементаў дзяржаўнасці, у наяўнасці даволі
вялікай колькасці гарадоў — Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Брэст, Клецк,
Слуцк, Капыль, Рагачоў. На змешанай драгавіцка-крывіцкай тэрыторыі ўзніклі
Менск, Лагойск, Барысаў.
Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне драгавічоў — Тураўскае княства. Аднак даволі хутка іх землі трапілі пад кіеўскае панаванне, з-пад якога вызваліліся толькі ў ХІІ стагоддзі.
Археолагамі вывучаліся пераважна могільнікі драгавічоў. Тутэйшае насельніцтва хавала памерлых пад круглымі кургановымі насыпамі па абраду трупаспалення. З канца Х-га стагоддзя нябожчыкаў ужо не спальвалі. Тыповым для драгавічан было пахаванне ў зрубных дамавінах з двухсхілым дахам, якія імітавалі чалавечае жытло.
Сярод пахавальнага інвентару з драгавіцкіх могільнікаў найбольш характерныя скроневыя кольцы жаночага ўбору з вялікімі пацеркамі, аздобленымі прыпаянымі металічнымі шарыкамі. Гэта племянны ‘пашпарт’ драгавічоў.
Значна меншы саюз утваралі плямёны разімічаў, якія знаходзіліся
на паўднёвым усходзе Беларусі — у асноўным на Пасожжы. Этнавызначальнымі
для іх матэрыяльнай культуры былі жаночыя сяміпраменныя скроневыя колцы.
Радзімецкая зямля была воддаль ад асноўных гандлёвых шляхоў Усходняй
Еўропы, таму не трапляла ў сферу дзяржаўных інтарэсаў Кіева або Полацка.
Уасноўным менавіта гэтыя тры плямёны адыгралі галоўную ролю ў
фарміраванні беларускага этнагінезу. Гэта не супярэчыць новай канцэпцыі
ўзнікнення беларускага этнагінезу аб якой гаворыць нам Піліпенка.
Так па яго канцэпцыі ў фарміраванні этнагінезу адыгралі вялікую ролю змены
этнічных вобразаў плямёнаў крывячоў, драгавічаў, радзімічаў.
Выкарастаная літаратура
Аснаўнай крыніцай інфармацыі баў галоўны архіў
БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ
Творчае аб’яднанне навукова-патулярных і асветніцкіх праграм.
-----------------------
РЭФЕРАТ НАПІСАНЫ
Любецкім Дзянісам Пятровічам
Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст. іхіх
БелДзяржУніверсітэт
ФПМІ
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: чужие сообщения, матершинные частушки.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 | Следующая страница реферата