История развития телевидения в Беларуси
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: вулканы доклад, реферат данные
Добавил(а) на сайт: Ioann.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата
Асабліва хуткае развіцце беларускае тэлеабчанне атрымала ў 1960-1970- ых гадах. У гэтыя гады развіцце тэлебачання адбывалася ішло па праграме тэлефікацыі: у мэтах пашырэння зоны прыёму ў Беларусі ўзводзіліся рэтрансляцыйныя станцыі. Так у 1958 годзе пачаў перадачы тэлевізійны цэнтр ў Гомелі. Затым у гарадах Баранавічы, Гродна, Магілёве, Віцебску, Бабруйску з’яўляюцца рэтрансляцыйныя станцыі, 10 рэтранслятараў малой магутнасці пабудаваны ў іншых гарадах рэспублікі. Праграма тэлефікацыі дазволіла ахапіць тэлевізійным вяшчаннем больш паловытэрыторыі, у насельніцтва налічвалася 70 тысяч тэлевізараў. Адкрыліся шырокія магчымасці для абмену праграмамі паміж студыямі, для вызаду на усесаюзны экран (з 1961 года перадачы ЦТ трансліруюцца на рэспубліку, а ў 1962 годзе Мінская студыя выходзіць на усесаюзны экран).
У сакавіку 1964 года ЦК КПБ ператварыў Мінскую студыю тэлебачання ў студыю Беларускага тэлебачання.
Да сярэдзіны 70-ых гадоў насычанасць тэлевізарамі ў рэспубліцы была высокай: 1 млн. 585 тыс.; тэлевізар мелі кожныя 70 сем’яў з 100; 95% тэрыторыі рэспублікі было ахоплена тэлевізійным вяшчаннем.
У 1978 годзе ў строй увайшоў новы, аснашчаны сучаснай тэхнікай, апаратна-студыйны комплекс Беларускага радыётэлецэнтра, які даў магчымасць значна палепшыць якасць тэлевізіўнага вяшчання і арганізаваць перадачу рэспубліканскай перадачы каляровага тэлебачання.
У цэтым па краіне: будаванне тэлецэнтраў ў 70 гады спынілася, а маламагутныя былі нават зачынены. Асноўная ўвага была накіравана на пераабсталяванне тэлецэнтраў, а ахоп насельніцтва тэлебачаннем ішоў шляхам рэтрансляцыі праграм пры дапамозе спутнікавай сувязі. Мясцовыя тэлестудыі атрымалі шмат новай тэхнікі: 102 каляровыя перасоўвальныя тэлевізійныя станцыі, 144 відэамагнітафоны, 88 каляровых студыйных апаратных, 1187 кінакамер, зрасходавана 358 млн. рублёў.
Такім чынам, да 1980-ых гадоў матэрыяльна-тэхнічная база БТ значна
вырасла. Практычна у любым населенным пункце можна было прымаць
тэлевізійныя – дзве праграмы Цэнтральнага тэлебачання і рэспубліканскую.
Аднапраграмнае вяшчанне ахоплівала 96% тэрыторыі рэспублікі, двухпраграмнае – 76%, і трохпраграмнае – 32% (Мінск і Мінская вобласць).
Рэканструкцыю прайшлі абласныя тэлерадыёцэнтры. Так, напрыклад, ў 1983
годзе стаў шырэйшы выбар тэлеперадач у жыхароў Віцебшчыны: да дзвюх праграм
– першай агульнасаюзнай і рэспубліканскай - дабавілася другая праграма
Цэнтральнага тэлебачання. Замест старой стометровай антэны была ўстаноўлена
апора вышынёй 245 метраў, уведзена у эксплуатацыю новая тэлевізійная
станцыя з перадачыкамі вялькай магутнасці. Так, як і на Цэнтральным
тэлебачанні, усе больш тэлепраграм вырабляецца не на кінаплёнцы, а на
магнітнай выдэаленце, што дазваляла скараціць затраты на падрыхтоўку
перадач, і паскорыць тэрмін іх стварэння, і павысіць якасць каляровага
адлюстравання.
На першых этапах свайго развіцця беларускае тэлебачанне выступала галоўным чынам як рэтранслятар тых ці іншых падзей і твораў мастацтва, таксама шукала формы стварэннчя забаўляльнай інфармацыі. Тады экран быў не простым тэхнічным канонам у перадачы ведаў.
Спачатку было падражняльніцтва (не было свайго вопыту). Фарміраванне ўласных тэлевізійных жанраў пачынаецца ў 60-ых гг., калі журналісты рэспублікі вынаходзяць магчымасць адлюстроўваць асноўныя пытанні сучаснасці з дапамогай арыгінальных, уласных тэлебачанню сродкаў выказвання.
Для гэтага яны звяртаюцца ў першую чаргу да дакументальнага жанра і, супастаўляючы рэальныя жыццё выя факты, пачынаюць узнімаць у перадачы сур’ёзныя грамадскія пытанні, уцягваць чытачоў у творчае абдумванне сучаснасці. Уведзеныя ў рамкі рубрык і цыклаў, гэтыя дакументальныя перадачы садзейнічалі садзейнічалі больш глыбокаму адлюстраванню падзей, якія адбываліся ў жыцці рэспублікі.
“Інструмент зрокавага ўздзеяння” патрабаваў не прастой інфармацыі, выказанай словам, а непасрэдна зрокавай інфармацыі. На першы момант гэта быў дыктар, які чытаў паведамленні. Тым не менш прынцыпіяльных адрозненняў паміж газетнай інфармацыяй і тэлевізійнай не існавала. Тэкставая інфармацыя без маляўнічага матэрыялу, характэрная для пачатковага перыяду развіцця тэлебачання, захавалася ў пэўных параўнальна адасобленых масштабах і па гэты дзень у інфармацыйных выпусках. Нават пры самай сучаснай тэхнічнай абсталяванасці бывае немагчыма, а іншы раз і неабавязкова фіксіраваць на кінаплёнку некаторыя падзеі з-за аддаленасці аб’екта, раптоўнасці падзеі і г.д. Але не адклікнуцца на гэту падзею зусім служба навін не можа. Прыходзіцца выкарыстоўваць адзіную магчымасць – чытаючага дыктара ў кадры.
Адна з самых папулярных форм тэлевізійных перадач – публіцыстыка. На
Беларускім тэлебачанні пачатак ёй паклалі паэты Пятро Глебка і Пятрусь
Броўка, якія першымі з пісьменнікаў рэспублікі выступілі перадгледачамі з
палымяным паэтычным словам. Пятро Глебка пазнаёміў з урыўкам з паэмы
“Мужнасць”. Пятрусь Броўка прачытаў свой пераклад паэмы Маякоўскага
“Уладзімір Ільіч Ленін”.
З таго часу беларускія пісьменнікі і паэты – Пятрусь Броўка, Максім
Танк, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Іван Шамякін, Максім Лужанін, Янка Брыль
і многія іншыя аказваюць дзейсную дапамогу журналістам рэспубліканскага
тэлебачання непасрэдным удзелам у жыцці студыі.
Першыя крокі тэлебачання каштоўныя перш за ўсё тым, што ў гэты перыяд ішлі настойлівыя пошукі метадаў падрыхтоўкі перадач, вызначаліся формы і стыль размовы з тэлегледачом, вырашалася задача найпершай важнасці – даць насельніцтву інфармацыю па самых актуальных праблемах дня.
Усе мацней заяўляла аб сабе тэлевізійная дакументалістыка ў стварэнні
зборных праграм – тэлечасопісаў. Цікава адзначыць, што самым першым з
часопісаў быў “Піянерскі касцёр”, які выйшаў у эфір 30 красавіка 1956
года. Пазней з’явіліся тэлечасопісы і іншых напрамкаў: “Мастацтва”,
“Фізкультура і спорт”, “Веды”, “Для Вас, жанчыны”. Сярод інўшых форм
вяшчання вядучае месца займалі тэлевізійныя спектаклі, з якімі Мінская
студыя выходзіла на экран амаль кожны месяц.
Важнае месца ў перадачах таго часу займала падрыхтоўка да YI
Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. У праграмах Мінскай
студыі сістэматычна паведамлялася аб тым, як юнакі і дзяўчаты Беларусі
ўдзельнічаюць у інтэрнацыянальным руху за мір, падрабязна асвятляўся ў
кінарэпартажах кінафестываль беларускай моладзі.
І вось настаў дзень 28 чэрвеня 1957 года. Уся увага планеты была
прыкавана да сталіцы Савецкага Саюза Масквы, дзе на вуліцах і плошчах, у
парках і ў канцэртных залах разлілося разнамоўнае свята юнацтва планеты.
Мінчане,седзячы ля сваіх тэлевізараў, змаглі ўбачыць урачыстае адкрыццё YI
Сусветнага фестывалю моладзі. Гэта была першая трансляцыя тэлепраграмы з
Масквы, якую прынялі ў Мінску.
Як жа была арганізавана гэта перадача?
У той час радыётэхніка ўжо ведала шэраг сістэм перадачы адлюстравання на вялікія адлегласці – па кабелю і па рэлейных магістральных лініях. Для таго, каб злучыць радыёрэлейнай лініяй лініяй Мінск з Масквой, неабходна было пабудаваць 15 прамежкавых прыёмаперадаючых станцый, што ў той час нельга было ажыццявіць. Інжынерна-тэхнічныя работнікі вырашылі гэтае пытанне вельмі дасціпна, а галоўнае – хутка. Была ўзведзена рэтрансляцыйная станцыя ш Смаленску, а дзве іншыя прамежкавыя прыёмаперадаючыя станцыі ўсталяавлі на самалётах, якія на вышыні 2500 – 3000 метраў ажыццяўлялі сувязь паміж Масквой і Смаленскам, Смаленскам і Мінскам і забяспечылі нармальнае праходжанне сігналу па ўсёй трассе.
Ад перадачы да перадачы расла папулярнасць Мінскага тэлебачання. Яго магчымасці асабліва пашырыліся, калі з’явілася перасоўная тэлевізійная станцыя – ПТС, якая дазволіла весці трансляцыю футбольнага матча, цыркавога прадстаўлення, спектакля. Пачалі трансліравацца ўрачыстыя сходы, спартыўныя спаборніцтвы, тэатральныя прадстаўленні, масавыя святы. З’явілася магчымасць паказваць оперныя спектаклі.
Спачатку ПТС так і курсіравала з тэатра на стадыён, затым у цырк, у
бассейн. І вось аднойчы аўтобусы заехалі ў двор радыёзавода, тэхнікі
працягнулі кабель у цэх, устанавілі і наладзілі камеры, і тэлегледачы
ўбачылі на экранах, як рабочыя збіраюць беларусскія тэлевізары. Гэта быў
першы рэпартаж з рабочага прадпрыемства і трансліраваўся ён 11 жніўня 1958
года. З таго часу рэпартаж з завода, фабрыкі, камбіната, з будоўлі, калгаса
стаў адным з самых папулярных жанраў тэлевізійнага вяшчання. Амаль кожны
дзень нараджаліся ў той час новыя цыклы і рубрыкі. У сувязі з гэтым
Камуністычная партыя заклікала інфармаваць беларускае насельніцтва аб тым, што адбываецца у рэспубліцы. Асабліва падкрэслівалася важнасць тэм
прамысловасці і новабудоўлі. Работнікі студыі бывалі ўсюды. Стваралася
хімічная прамысловасць – будаваўся нафтаперапрацоўчы завод, перакладваўся
газаправод, ўзводзіўся Салігорскі калійны, Васілевіцкая і Бярозаўская
электрастанцыі...
Напрыклад, цыкл “Гэта зроблена ў Беларусі” адлюстроўваў поспехі беларускай індустрыі. Аўтазаводы з гордасцю расказвалі пра 40-тонны самазвал МАЗ-530. гэта машына атрымала ўсеагульнае прызнанне як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі.
Адной з задач беларукага тэлебачання канца 50-ых гадоў было культурнае, маральнае выхаванне насельніцтва. У сувязі з гэтым быў арганізаваны тэлевізійны універсітэт навукі і культуры (сумесна з рэспубліканскім міністэрствам і таварыствам “Веды”). З экрана тэлевізара слухачы ўніверсітэта мелі магчымасць знаёміцца з дасягненнямі навукі, вучыліся слухаць і разумець музыку, разбірацца ў жывапісе і графіцызнаёміліся з лепшымі творамі драматургіі і кінамастацтва.
60-ыя гады.
У развіцці беларускага тэлебачання яны характэрныя тым, што ў рэдакцыях
вызначыліся такія пастаянныя цыклы, як сельскі клуб “Колас”, “Літаратурная
Беларусь”, “Народны кантроль”, тэлевізійны конкурс па дзіцячых рухомых
гульнях “Вас выклікае Спартландыя”.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: диплом о высшем, куплю диплом о высшем образовании.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 | Следующая страница реферата