Беларускае мастацтва. Жывапic
Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
Теги реферата: банк курсовых работ бесплатно, реферат по информатике
Добавил(а) на сайт: Абакум.
1 2 3 4 5 6 7 | Следующая страница реферата
Miнiстэрства адукацыi РБ
Беларускi унiверсiтэт iнфарматыкi i радыеэлектронiкi
Кафедра беларускай мовы
Рэферат па тэме :
" Беларускае мастацтва . Жывапic ."
Выканаў :
студэнт групы 821704
Кузняцоў Д.В.
1 9 9 8
ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI
Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню, новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека сучаснага выгляду - краманьенца.
У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і адпаведнымі абрадамі.
Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых, ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што, магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.
Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.
У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары
жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з
крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны.
Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі, скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі.
Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі
такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён, стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).
У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і
ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад
прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва)
да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту
з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва.
Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную, упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту
было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы
ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным
вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі
палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца, паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).
У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.
Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту
займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей
за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На
Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася, выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі
і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі
жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры
асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару.
Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са
знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях
Расіі.
У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты, нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.
У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).
Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд, крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры, разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не
толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы
Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб
развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях
людзей эпохі бронзы.
Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы.
Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага
веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным
арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю
паверхню сасуда.
Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з
сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21
- 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з
плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам, адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры
маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).
Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі
асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю,
Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.
Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека
прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы.
Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у
верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена
касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і
наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і
магічных абрадах.
У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць.
Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам
бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.
Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н. э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение рассуждение на тему, рефераты.
1 2 3 4 5 6 7 | Следующая страница реферата