Беларускае мастацтва. Жывапic
Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
Теги реферата: банк курсовых работ бесплатно, реферат по информатике
Добавил(а) на сайт: Абакум.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 | Следующая страница реферата
Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі карысталіся ў побыце.
Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).
З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца
зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в.
Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў
эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-
дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы
агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг
асаблівасцей.
Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на
кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім
узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных
відаў адносяцца заколкі і фібулы ( прыстасаванні для зашпільвання адзення
). Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны, бранзалеты, лунніцы. Гэтыя віды ўпрыгожванняў мелі разнастайную форму, якая
мянялася ў межах утылітарнага ўжытку, і вызначаліся багатым дэкорам, своеасаблівымі тэхнікамі выканання. Часта ў вырабач выкарыстоіваліся розныя
насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі.
Ваўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі
сімваламі сонца, месяца, асобных свяцілаў і сведчылі аб устойлівых і
дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце і яго пабудове. З
цягам часу назіраецца іх паступовае ўскладненне і ўсё большая
зашыфраванасць, асабліва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб
узмацненні значэння вераванняў ( касмаганічны культ, абогатварэнне сіл
прыроды ), набыцці імі ролі вядучага стымулу ў развіцці мастацтва.
У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. Пры раскопках месц жылля старажытнага чалавеканабольш часта сустракаюца гаршкі і жбаны цюльпанападобнай і цыліндрычнай формы, падстаўкі, кубкі, патэльні, міскі. Амаль усе вырабы ўпрыгожваліся арнаментам. Яго характар сведчыць аб адносна высокім узроўні эстэтычных уяўленнях людзей таго часу, а таксама аб сувязі гэтых уяўленняў з вераваннямі.
У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека.
Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі
манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і
каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'',каменныя
''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.
У эпоху жалеза шматлікія плямёны, падтрымлівалі рознахарактарныя
сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі паўночнага Прычарнамор'я (
зарубянецкая культура ), з плямёнамі, якія насялялі тэрыторыю сучаснай
Польшчы і Прыбалтыкі ( усходне-паморская культура ).
Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. Гэтыя пабудовы, паглыбленныя ў зямлю і авальныя ў плане, былі зроблены з касцей буйных жывёл. Іх дахі нагадвалі шатровую канструкцыю. Звычайна ў цэнтре жытлаў знаходзіўся ачаг.
Бодьш складаныя прыклады жылля адносяцца да неаліту і эпохі жалеза і
бронзы - зямлянкі, паўзямдянкі, і надземныя будынкі. Рэшткі такіх жытлаў
знойдзены пры раскопках неалітычных стаянак у далінах рэк Прыпяці, Сожа,
Нёмана. У вярхоў'ях Дняпра адкрыты будынкі слупавой канструкцыі (
Рагачоўскі раён ). Жыллё гэтага часу звычайна перакрывалася конусападобнымі
і двухсхільнымі дахамі.
Да цікавых прыкладаў старажытнага жылля адносяцца будынкі на палях і
платформах. Часцей за ўсё ўзводзіліся на тарфянніках і азёрах ( в. Асавец
Бешанковіцкага раёна; азёры Ула ў Вілейскім і Велна ў Круглянскіх раёнах ).
У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме
паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Яны
рамяшчаліся сярод лясоў і балот, на астравах, пагорках і мысах. Звычайна
гарадзішчы мелі сістэму ўмацаванняў, якая складалася з валоў і рвоў, разнастайных драўляных канструкцый. Жылыя плошчы гарадзішчаў былі
параўнаўча невялікімі і не перавышалі ў даўжыню 60 - 70 метраў. Гарадзішчы
з'яўляліся цэнтрамі, вакол якіх знаходзіліся селішчы. Такі варыянт
размяшчэння жылля быў зручным для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй.
У час ваеннай небяспекі жыхары селішчаў хаваліся ў гарадзішчах. У селішчах
паўднёвых раёнаў Беларусі часцей за ўсё будавалі зямлянкі і паўзямлянкі, у
паўночных узводзілі жытлы зрубнай канструкцыі. Яе з'яўленне прыпадае на 2 -
3 стагоддзі нашай эры і было абумоўлена шырокім распаўсюджаннем жалезных
прылад працы, магчымасцю апрацоўваць дастаткова вялікія паверхні дрэва. У
далейшым канструкцыя зруба стала асновай у развіцці драўлянага дойлідства, фарміраванні яго разнастайнасцей.
У 4 - 5 стагоддзях н. э. працэс распаду патрыярхальна-радавых аднсін узмацняецца. У гэты час будуюцца пераважна селішчы. Аднак неабходнасць у гарадзішчах па-ранейшаму застаецца. Такія гарадзішча размяшчаліся звычайна ў цэнтры вялікіх селішчаў.
Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу, з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі магільнікамі, затым месцам пахавання знаці. Формы і памеры пахавальных курганоў самыя разнастайныя: ад авальных, круглых да валападобных. З 9 ст. большае распаўсюджанне атрымліваюць круглыя курганы.
У выніку раскопак былі знойдзены курганы з каменнымі і драўлянымі канструкцыямі ўнутры і знадворку ( Мохаўскі могільнік у Прыпяцкім Палессі, пахаванні ля рэк Бобр і Бярэзіна ). Старажытныя людзі ўзводзілі таксама культавыя збудаванні ( язычніцкія капішчы і трэбішчы ). Аб іх захаваліся сціплыя звесткі. Звычайна гэта былі насыпы, узвышшы, на верхніх пляцоўках якіх адпраўлялі той ці іншы абрад ( в. Юхнавшчы ў Слонімскім раёне ).
У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў,радзімічаў,крывічоў. Гэты перыяд звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ
Значнай часткай культуры старажытнабеларускіх зямель з'яўляецца
жывапіс.Прыклады гэтага віду мастацтва, якое захавалася да нашых дзён, звязаны з манументальным жывапісам, кніжнай мініяцюрай, эмалевымі выявамі.
Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца
роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з яго рэканструкцыяй фрэскі
захаваліся толькі ў трох усходніх апсідах, на ніжніх частках слупоў, на
сценах склепа. Гэта сцены "Еўхарыстыі" з выявамі Хрыста і апосталаў. Па
захаваных фрагментах роспісаў можна меркаваць, што акрамя выяў фігур храм
быў багата арнаментаваны. Найбольш часта сустракаецца раслінны і струменны
( ён імітаваў мармуровую кладку ) арнамент. У тэхнічным плане роспісы
традыцыйныя. Масткі карысталіся тэмпернымі фарбамі,якія наносілі на
вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на
прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Такім чынам, роспісы Сафійскага сабора
ў Полацку сведчаць не толькі аб арыентацыі на Кіеўскую мастацкую школу, але і аб пошуку і развіцці асабістых, самастойных шляхоў. Яны звязаны з
эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапісу.
Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Вялікага сабора,
Пятніцкай і Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра. Захаваныя
матэрыялы абследаванняў пачатку 19 ст. і фрагменты роспісаў гэтых будынкаў
даюць падставы сцвярджаць аб новым этапе развіцця Полацкай мастацкай
жывапіснай школы. Па мастацкіх якасцях вельмі блізка да іх стаяць фрэскі
Спаса-Праапбражэнскага сабора Ефрасініўскага манастыра. Яны былі выканы ў
40 - 50 - ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага
часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце. Сістэма роспісаў
Спаса-Праабражэнскага сабора падобна да візантыйска-кіеўскай.У купале
размешчана выява Спаса, на ветразяхь-выявы евангелістаў. У конусе апсіды
знаходзіцца выявва Маці Боскай Аранты. Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен
собора пабудаваны таксама з арыентацыяй на візантыйскую схему. Яны
падзяляюцца на некалькі ярусаў-рэгістраў. Распісаны таксама і ўнутраныя
слупы, на кожнай грані якіх размешчаны выявы святых.
Акрамя манументальных роспісаў у Полацку да выдатных дасягненнеў
жывапісу 12 стагоддзя можна аднесці фрэскі ў Дабаравеічанскай царкве ў
Віцебску, Петрапаўлаўскай і Іаанабагаслоўскай царквы ( сяр. 12 ст. ) у
Смаленску.
Больш самастойным шляхам ішло развіццё манументальнага жывапісу ў
Гродзенскай мастацкай школы. Да яе найбольш значных помншкаў належыць
аднесці жывапіс алтарнай часткі царквы Барыса і Глеба ( 2 пал. 12 ст. ) у
Гродне. Блізка да іх стаяць фрэскі Барысаглебскай царквы ў Навгрудку.
Манументальны жывапіс старажытнабеларускіх зямель вызначаецца высокімузроўнем развіцця. Яго прыклады звязаны з буйнымі культурна- палітычнымш цэнтрамі. Рознячыся некаторымі дэталямі, яны сведчаць аб адзіным характары тэхнічных прыёмаў,аб адзінай сістэме размяшчэння жывапісных выяў у інтэр'еры, аб арыентацыі на візантыйскія традыцыі.
Асаблівасці развіцця жывапісу старажытнабеларускіх зямель паказвае
кніжная мініяцюра. Кнігі гэтагу часу пісаліся на пергаменце. Перапісчыкі
карысталіся птушынымі, часцей за ўсё гусінымі,пёрамі ці спецыяльным
спосабам падрэзанымі кавалачкамі трасніку. Уякасці чарніла ўжывалі
раслінныя адвары,якія мелі цёмна-карычневы або чорны колер. Мініяцюры
выконваліся тэмпернымі фарбамі расліннага ці мініральнага паходжання.
Асноўная колеравая гамма мініяцюр - карычнева-вохрыстая, залацістая, чырвоная.Кнігі аздаблялі застаўкамі, ініцыяламі, буквіцамі, канцоўкамі. Але
вядучая роля ў іх належыць мініяцюрам. Да найбольш вядомых 11 - 12
сьагоддзяў адносяцца " Тураўскае "( 11 ст. ), " Полацкае " ( 13 - 14 стст.
), "Аршанскае " ( 12 - 13 стст. ), " Астрамірава " ( 1056 - 1057 гг.)
евангеллі, "Ізборнік Святаслава" (1073). Для рукапісаў ранняга перыяду
характэрны візантыйскі стыль, заснаваны на выкарыстанні ( асабліва ў
арнаментацыі ) простых раслінных і геаметрычных матываў.
У жывапісе старажытнабеларускіх княстваў прасочваюцца ўплывы
романскага мастацтва. Распаўсюджаны на той час у культуры Заходняй Еўропы
стыль не мог не закрануць і мініяцюры рукапісаў, што ствараліся на
бедарускіх землях. Яскравым прыкладам такіх ўплываў з'яўляецца "Кодэкс
Гертруды", або "Трырскі псалтыр" ( кан. 10 ст. ). Прывезены на Бнларусь
рукапісЮ як мяркуюць вучоныя, бых дапоўнены мастакамі асобнымі аркушамі з
партрэтнымі і сюжэтнымі выявамі: уладальніцы "Кодэкса Гертруды", яе сына
Яраполка з сям'ёй ( "Каранаванне Яраполка", "Апостал Пётр з сям'ёй
Яраполка", 1078 - 1087 ). Манера вырашэння гэтых мініяцюр значна
адрозніваецца ад той, якая была характэрна старажытна-кіеўскім рукапісам.
Выява Кодэкса будуюцца на спалучэнні дакладнай мадэліроўкі фігур, прадметаў, тонкіх колеравых пераходах і падкрэсліай урачыстай
манументальнасці.
У 12 - 13 стагоддзях асноўная роля у развіцці кніжнага жывапісу
належыць Полацку. Верагодна да Полацкай школы адносіцца "Служэбнік Варлаама
Хутынскага" ( кан. 12 - пач. 13 ст. ), мініяцюры якога з выявамі Іаана
Златавуса і Васіля Вялікага сведчаць аб значным мастацкім і тэхнічным
мастацкім узроўні рукапісаў таго часу. Такія ж высокія мастацкія якасці
вызначаюць мініяцюры "Аршанскага" і "Універсітэцкага" ( 13 ст. )
евангелляў.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение рассуждение на тему, рефераты.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 | Следующая страница реферата