Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата
Пачакай, не едзь, зачаплю паперадню. (Чакай у далёкіх Грынях).
Парубень, м. Рубель (жэрдка для ўціскання саломы, сена ) (ТСБМ,т.4).
Стаіць на каленях, ажаргаўшы парубень (Алімпіяда, с.112). Здаецца, што на загуменні абярнуўся воз са снапамі і прыдавіў Юрку парубнем. (Лонва, с.106). Збегай за парубнём, я яго ля першай капы да альшэвіны быў прыхінуў (Чакай у далёкіх Грынях , с.54).
Параўн.:рубэль, м. Прылада для ўціскання сена ці саломы (ДСБ), парубень, м.Рубель.(Сцяшковіч), рубель, м. Рубель (Бялькевіч,Янкоўскі-І),рубель, м.Тоўстая рухомая жардзіна, на якой стаяць, крыючы страху саломай. (ТС-4).
Паспешка, ж. Бульба-скараспелка (СПЗБ, т.3).
Верка падкопвала паспешку раней усіх у вёсцы – яшчэ не пачыналі жаць (Мсціжы, с.254).
Параўн.: паспешка, ж. Сорт ранняй бульбы (Сцяшковіч Мат.).
Паўцагелак, м. Палавіна цагліны (СПЗБ, т.3).
Саскочыўшы, ён поўзаў па гары, мацаючы мокры мох і пясок, пакуль ля самага коміна не лучыў пад калена паўцагелак (Мсціжы, с.15).
Параўн.: паўцагелак, м. Палавіна цагліны (Сцяшковіч).
Пахарон, м. Пахаванне (СПЗБ,т.3).
Я сягоння на пахароне была (Алімпіяда, с.524).
Плечавень, м. Плячысты чалавек.
Выставіўшы ўперад руку – высокі, у два метры росту, плечавень, - ён /сяржант/ махаў і махаў ёю, як лапатай на таку (Алімпіяда, с.21).
Пляйстра, ж. Слой мышачнай тканкі; пляма (СПЗБ,т.4.).
◊ Пляйстрамі пайсці – аддзяляцца слаямі (СПЗБ,т.4.).
З загарэлымі чорнымі рукамі – на іх ля плеч уставала белымі пляйстрамі скалелая шкура (Алімпіяда,с.22.). У вочы кідалася рунь жоўтымі пляйстрамі: сапрэла жыта ў гразі пад снегам (Мсціжы,с.65.) Было відаць, калі ўгледзішся, як мітусіцца снег, пляйстрамі, бы хто павесіў сушыць на мароз бялізну (Агні,с.92.).
Параўнай: пляйстрачка.ж. – Пласт, слой (Мат.мін.-мал.).
Полачка,ж. Пялёнка (СПЗБ,т.4.).
Яна (Алімпіяда) спусцілася з горкі і ішла, прыхінуўшы рукі да грудзей, дзе грукала сэрца – як усё роўна нясла перад сабой маленькую Таню, закручаную ў полачкі (Алімпіяда,с.561.).
Праварына,ж. Стойла,перагародка ў хляве (СПЗБ,т.4).
Спачатку летам – добра было спаць у мяккім сене пад падстрэшнікам ля канюшні, слухаць, як стогнуць у праварынах коні ( Алімпіяда,с.452.). Андрэй, вярнуўшыся, пабег ім (коням) наперад цераз канюшню – папрасаджваюцца ў праварынах, здурнеўшы (Мсціжы,с.22.).
Параўн.:праварына,ж. Павець,падпаветка (Сцяшковіч, Мат.); адлегласць паміж дрэвамі ў садзе (Сцяшковіч); прыбудова (Мат. мін.-мал.); стайня, вялікі хлеў; засаўка, завала (у стайні, хлеве) (Янкоўскі).
Працівенька, ж. Ток (СПЗБ,т.4).
Конь стаяў з прыходу, на працівеньцы, ціха гломзаючы з саней сена (Агні,с.108.).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата