Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 | Следующая страница реферата
Аблепіць з галавы да ног і запяе ад радасці курню вакзальны стары кот..(Алімпіяда,с.278.).
Лагожы,мн. Сані-развалкі для перавозкі грузаў (ТСБМ,т.3.).
Лагожы, здаецца, дзяруць снег, цяжкія, з шырокімі новымі палазамі…(Тартак,с.204.).
Параўн.: лагожы -–лёгкія сані; лагошы – сані з надбудованай скрыняй перавозіць сыпкія харчы (Мат. мін.-мал., II).
Ласонікі, мн. Прысмакі (СПЗБ,т.2).
Ты мне ласонікаў не строй. Бліноў пшанічных, яйцы з чатыры і прамачыць…(Чакай у далёкіх Грынях, с.135.).
Лата, ж. Пляма іншай афарбоўкі ў жывёліны (СПЗБ,т.2.).
1 Лексічныя ландшафты Беларусі. Мн., 1995. С.114--115
Пярэдні алень быў сівы і ў чорныя латы (Алені,с.26.).
Параўн.: лата – лата, паплеціна (Бялькевіч); лата – пустое, голае месца(Мат. мін.-мал., I); лата – кавалак тканіны і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку (ТСБМ, т.3.).
Лягар, м. Бярвенні, якія падкладаюцца пад штабелі дроў, лесу (СПЗБ,т.2).
Яшчэ нядаўна тут, у самым нізкім месцы на дарозе, ляжаў насланы драўляны масток на двух круглых легарах (Алімпіяда,с.538.).
Ляжэйка, ж. Аглабіна (у калёсах), верхняя частка драбін (у возе) (Абабурка).
Калёсы праваліліся ў гразь па самыя ляжэйкі – пахаваліся колы…(Алімпіяда,с.112.). Жэнька не бачыла, як Юрка ўхапіўся за ляжэйкі (Лонва,с.175). Галіна адкінулася да ляжэйкі і ўгледзелася на Млечны Шлях (Чакай у далёкіх Грынях, с.11.). Хвост у яе мяккі, рассыпаецца па нагах, што ручайка лёну, і тады хочацца пацерабіць іх аб ляжэйку (Тартак, с.40).
Параўн.: аглабіно, гнушка (Абабурка), ляжэйка – жэрдачка ў калёсах (Каспяровіч).
Мілта, ж. Страва, прыгатаваная з аўсянай мукі (СПЗБ,т.3).
Мілта змолатая ў мяшку стаяла ў куфры (Найдорф,с.97.).
Параўн.: мільта – страва з аўсянай мукі (Мат. мін.-мал., II)
Мялянне, н. Кастрыца (СПЗБ,т.3).
За акном ядраная зара на ўсходзе і на падаконніку на мяленні скача сінюк (Алімпіяда,с.353.).
Наберткі , набераткі, мн. Раменная частка вупражы (СПЗБ,т.3.).
Каням абцягвалі наберткамі, падкладаючы іх пад хвасты, і пасля, трымаючы ў руках дугі, запіхалі коней задам у доўгія бярозавыя аглоблі (Мсціжы,с.24.).
Аб’інеў конь, стаў зусім белы, аб’інелі дуга і набераткі (Тартак,с.137.).
Параўнай у літаратурнай мове: набедрыкі, набэдрыкі, набадры (ТСБМ,т.3.).
У гаворках з гэтым значэннем зафіксаваны лексемы намэдрыкі, шлеі, падгузы, паўторы (ЛАБНГ, т.2, карта 327).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 | Следующая страница реферата