Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 | Следующая страница реферата
Можа, які наш вясковы неўздаляка прачнецца...(Алімпіяда,с.268.).
Шмэндрык,м.,зневаж. Пра непрыгляднага чалавека (ТСБМ,т.5.).
Але ці пайшла б яна тады пасля вайны за такога шмэндрыка, як я? (Алімпіяда,с.105.).
У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” амаль усе яны падаюцца з паметамі “зневажальнае”, “экспрэсіўнае”.
Прыметнікі і дзеепрыметнікі.
Аромы,прым. Які прызначаецца для арання.
За імі, адварочваючы галаву ад ветру, аромыя быкі, ішлі рыкаючы (Алімпіяда,с.337).
Выцмуглы,прым. Вялікі (СПЗБ,т.1)
Цёмныя валасы ў яго(Ратнікава) рассыпаліся на рад, абляпіўшы доўгі чырвоны ад гарачыні і мокры ад поту твар, і ад гэтага занадта доўгім здаваўся яго і так выцмуглы нос (Алімпіяда,с.20).
Здрабежаны,прым.Здратаваны (Варлыга).
Заглушыў(Фірага) матор і, калі вываліўся з кабіны на здрабежаны выгаралы падарожнік ля варот на вуліцы, пачуў, што ўсюды надта ціха (Алімпіяда,с.212.).
Кунаты,прым. Галінасты (СПЗБ,т.2).
І чырвоныя юргіні, вялікія, кунатыя, уткнутыя ля выцяжной трубы (Алімпіяда,с.177).
Намазгляваты,прым. Настылы (Сцяшковіч).
Лучына яшчэ не высахла,упарылася толькі за комінам, куды маці паклала яе раніцай сушыць, нашчапаўшы з сырых намазгляватых брускоў (Тартак,с.206.).
Насклелы,дзеепрым. Настылы (Сцяшковіч).
Холадна ў галёнкі, і жывёла ледзьве ступае нагамі, насклелымі і здранцвелымі (Агні,с.67.).
Недалугі,прым. Слабы, хваравіты (СПЗБ,т.3.).
Недалугі ён, мусіць, яго ніхто з хлапцоў ніколі не хоча запрагаць, хапаюць лепшых. (Лонва,с.58.).
Параўн. у літаратурнай мове: недалужны, недалуга (ТСБМ,т.3).
Падцыглясты,прым. Тонкі, худы (Сцяшковіч).
Зіма не любіла іх, гнала, як падцыглястых галодных ваўкоў (Чакай у далёкіх Грынях, с.205).
Пакрэплы,дзеепрым. Здранцвелы ад холаду (СПЗБ,т.3).
Яны(Алімпіяда і Ротнікаў), стоячы на каленях на саломе ля самай кабіны, дзяржалі адно аднаго за чырвоныя, пакрэплыя на ветры рукі – грэліся (Алімпіяда,с.74.).
Перапялёсты,прым. Пярэсты (СПЗБ,т.3).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 | Следующая страница реферата