Белорусский фольклор
Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
Теги реферата: доклад листья, зимнее сочинение
Добавил(а) на сайт: Экономов.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая страница реферата
Змест:
1. Уводзіны……………………………………………2
2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць……….3
3. Каляндарна-абрадавая паэзія……………………4
4. Замовы……………………………………………...5
5. Прыказкі і прымаўкі……………………………...6
6. Загадкі………………………………………………7
7. Казкі………………………………………………...7
8. Легенды і паданні…………………………………8
9. Анекдоты, жарты, гумарэскі…………………..10
10. Прыпеўкі………………………………………..10
11. Пазаабрадавыя песні…………………………..11
12. Балады…………………………………………...11
13. Народны тэатр………………………………….12
14. Заключэнне……………………………………..13
15. Прыклады……………………………………….14
16. Спіс літаратуры………………………………..18
Ёсць ў простай яго [селяніна] думцы, ў шчырай наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць.
Аляксандр Рыпінскі.
Уводзіны.
Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Песні, казкі, паданні на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі антымізм.
Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях –
у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя
песні), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць
(легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш.). Пашыраючыся і ў пазнейшы
час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры.
Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання
жыцця беларускага народа.
Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць. Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Або і са з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай пісьмовай літаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны каларыт. Гэтыя мастацкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае і новыя рысы. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця.
Беларуская вусна-паэтычная творчасць
Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць таксама мае шмат агульнага з творчасцю іншых народаў свету і ў той жа час уносіць у сусветную скарбніцу народнай паэзіі свой пэўны ўклад, канкрэтнае значэнне якога становіцца відавочным пры разглядзе асноўных этапаў развіцця беларускага фальклору і асобных яго жанраў.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: загадки с ответами, отчет о прохождении практики.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая страница реферата