Белорусский фольклор
Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
Теги реферата: доклад листья, зимнее сочинение
Добавил(а) на сайт: Экономов.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая страница реферата
Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць прадстаўлена амаль усімі
жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як
быльны або думы, спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору. Але
беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і
не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія
гераічныя старанні нашага мінулага. Нацыянальны каларыт беларускаму
фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія
сродкі, паэтычная мова. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх
выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я.
Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых
вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй
і па сутнасці выкарыстана з яе. І вось што гаварыў Я. Купала аб фальклоры:
“Кнігі абудзілі маю фантазію… Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне
ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве… Не толькі
блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора, і радасць, але і народная
торчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна рабіла на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі.”
Беларуская вусна-паэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набытам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасці.
Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з’яўлення немагчыма, бо ў адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь самой мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай народнай творчасці.
Каляндарна-абрадавая паэзія
Каляндарна-абрадавая паэзія – від фальклору, які суправаджаў аграрныя
святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарна-
абрадавай паэзіі – у родавым грамадстве. У самым старажытным пласце
каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбіўся культ Сонца. Не выпадкова
і найбольшыя земляробчыя ўрачастасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытнага
чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі
раслін склаліся ў цэлую сістэму поглядаў, якія знайшлі выяўленне ў аграрна-
магічных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях.
Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды, паўплываць на іх дзеля захавання роду, каб забяспечыць аснову дабрабыту
сям’і – вырасціць і сабраць ураджай, захаваць статак, спадзяваўся дасягнуць
гэтага заклінаннем, магічным словам, абрадавым рытуалам. З развіццём
грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала ў сабе
працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, паэтычны
погляд на свет, прыроду, чалавека.
Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш 20-ці жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развівалася, добра захавалася і складае своеасаблівы феномен беларускай нацыянальнай паэтычна-песеннай культуры. Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругазваротам ў прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзіі беларускага земляробчага календара вылучаюцца чатыры вялікія цыклы: веснавы, летні, асенні, зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд мелі адпаведныя абра-ды, звычаі, павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думкай аб будучыні роду, сям’і, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, вырасціць і захаваць ад стыхій ураджай, зберагчы статак ад паморку і дзікіх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест каляндарна-абрадавай паэзіі не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае прызначэнне, а таксама немалое эстэтычнае значэнне.
Зімовы перыяд у сялянскім каляндары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях.
Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба – пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу.
Летнія абрады і песні прызначаліся зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю.
Асенні перыяд земляробчага каляндара быў бедны на абрады. Звязаны з уборкай яравых, выбаркай, апрацоўкай ільну, засяваннем азімых – заканчэннем палявых работ, ён характарызаваўся дамінаваннем у песнях перадвясельных матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку.
Замовы.
Замовы (у народзе яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі) – гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы – від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.
У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўтылітарнае значынне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рыальнасць, падобным выклікаць падобнае.
Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей – “прафесіяналаў”, так званых шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.
Прынята дзяліць замовы на некалькі тыматычных груп:
1. Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю);
2. Замовы супраць хвароб;
3. Замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі – любоўныя замовы);
4. Замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі і г.д.
Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне асаблівасці гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа.
Прыказкі і прымаўкі.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы.
Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых.
Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло.
Увогуле, прыказкі і прымаўкі – гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: загадки с ответами, отчет о прохождении практики.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая страница реферата