Белорусский фольклор
Категория реферата: Рефераты по культуре и искусству
Теги реферата: доклад листья, зимнее сочинение
Добавил(а) на сайт: Экономов.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая страница реферата
Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тыма.
Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы.
Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст.
Пазаабрадавыя песні.
Пазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы, - гэта песні, якія
выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных
канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны
спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”,
“дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі,
“на міру” і сам-насам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з
дзеяннямі.
Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам
(рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-
абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай
песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.
Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа.
Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак
(а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням)
з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні
чалавека, пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці.
Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа.
Балады.
У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі.
Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.
Паводле распрацаванай беларускімі фалькларыстамі класіфікацыі, балады дзеляцца на пяць асноўных груп:
1. Песні з міфалагічнымі матывамі, у якіх тлумачыцца паходжанне раслін, жывёл, каменняў, апавядаецца пра пераўтварэнне чалавека ў расліну, жывёлу, птушку, камень і г. д.;
2. Песні казачнага і легендарнага зместу, у якіх побач з рэальнымі героямі дзейнічаюць персанажы, тыповыя больш да фантастычных казак і легенд;
3. Песні-загадкі, у якіх героі загадваюць, на першы погляд, неверагодныя, невырашальныя загадкі;
4. Песні гульнёва-падарожнага складу, якія характарызуюц-ца своеасаблівай кампазіцыяй – “паўтарэнне з нарастан-нем” і пэўнай умоўнасцю зместу;
5. Песні навелістычнага зместу, у якіх апавядаецца пра неверагодныя падзеі, пераважна драматычнага ці трагічнага характару ў асабістым жыцці людзей. У іх адсутнічае фантастыка. Асноўная тэма – нешчаслівае каханне, здрада, сямейныя канфлікты і інш.
Народны тэатр.
Народны тэатр – адметная з’ява ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Яго вытокі – у глыбокай старажытнасці, звязаны ён з першымі спробамі чалавека да пераўвасаблення. У аснове народнага тэатра, як і ва ўсёй вуснапаэтычнай творчасці, ляжыць працоўная дзейнасць чалавека.
Народны тэатр адыграў вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага
народа, бо з’явіўся папярэднікам прафесійнага тэатральнага мастацтва.
Гісторыкі народнага тэатра вылучаюць тры асноўныя складаемыя: абрадавыя
ігрышчы, народныя драматычныя гульні і ўласна народную драму.
Асобае месца ў гісторыі народнага тэатральнага мастацтва займае батлейка
– тэатр лялек, вядомы на Беларусі з XVI ст. Зараз у жывым бытаванні
сустракаецца рэдка.
Заключэнне.
Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з’яўлялася і з’яўляецца неад’емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.
Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: загадки с ответами, отчет о прохождении практики.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая страница реферата