Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: конспект, реферат методы
Добавил(а) на сайт: Feofil.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛОРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Кафедра: “Гісторыi, сусветнай і айчыннай культуры”.
РЭФЕРАТ
на тэму: “Народны каляндар беларусаў”.
Выканала: Крупенько Ю.У.
2 курс
Мінск, 2002 г.
План.
1. Фарміраванне і эвалюцыя беларускага каляндара. Сувязь элементаў паганскай і хрысціянскай абраднасці.
2. Беларускія каляндарныя святы: зімовыя, вясновыя, летнія і восеньскія.
“Каб зразумець сябе сапраўдным чалавекам, уявiць
прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, сла- вянскага, зразумець свае месца ў сусвеце, неабход- на вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагод- дзямi стваралi, выкарыстоўвалi захоўвалi нашы продкi ”.
I. В. Казакова
У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм з пакалення ў пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, iх надзвычайны талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер’ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра ведаў, калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цi iншую працу, а калi наадварот, адкласцi яе, каб не нашкодзiць сабе i блiзкiм.
Каляндар ахоплiвае дзень за днем увесь год, змяшчае ў сабе шматлiкiя абрады, звычаi, прыкметы, павер’i, прыказкi. Шматвякавы вопыт назапашаны многiмi пакаленнямi папярэднiкаў, быў для земляроба азбукай i граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ен дапамагаў арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якiх нярэдка залежаў ураджай – крынiца iснавання селянiна, усей яго сям’i.
Асобныя днi года i нават цэлыя перыяды ўстрымалiся селянiнам як
сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у гаспадарчых справах.
Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якiх, ва ўяўленнi сялян, магло прынесцi шмат шкоды. Таму так
трывала ўрасталi ў свядомасць людзей карэннi розных прыкмет, вераваняў i
прымхаў.
Кожны дзень года ў хрысцiянскiм календары (як праваслаўным, так i
каталiцкiм), быў запоўнены iменамi святых, прарокаў, апосталаў, пакутнiкаў.
Не ўсе яны, зразумела, адзначалiся ў будзенным жыццi роўнай ўвагай. Адны
даты праходзiлi зусiм непрыкметна; з другiмi звязаны пасобныя павер’i , парады выконваць цi, наадварот, не выконваць тую цi iншую працу; трэцiя
шанавалiся як вялiкiя святы i былi акружаны абавязковымi ўрачыстымi
абрадамi.
Беларускi народны каляндар раскрывае перад намi складаны светапогляд беларускага селянiна, яго глыбокае веданне прыроды i любоў да яе, цягавiтасць да працы, дэманструе багатыя творчыя здольнасцi, невычэрпную фантазiю, палет дапытлiвай думкi.
Слова “каляндар” паходзiць ад старажытнарымскага “календы”
(“calendae”), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (днi маладзiка).
Найменне адпавядае i слову “каляндарыум” – кнiга, куды запiсвалiся даўгi, працэнты па якiх патрэбна было плацiць, i маладзiковыя днi.
Месяцавыя (“лунныя”) меры часу – найстаражэйшыя. Лiк часу толькi па
звароту Месяца, што iснаваў у першабытным грамадстве, называўся месяцавым
каляндаром. Дагэтуль захавалася ў побыце сялян завядзенка пачатак розных
работ суадносiць з пэўнымi квадратамi Месяца: маладзiк, веташок, падпоўня, поўня, зыход i г.д. Развiцце земляробства, жывелагадоўлi прывяло
першабытнага чалавека да карыстання i большымi храналагiчнымi мерамi:
сезонамi, гадамi. Так з’явiлiся ў старажытным свеце сонечна i сонечна-
месяцавы каляндары. Апошнi ўжо змяшчаў некалькi месяцавых параў (прыблiзна
12,4). Праз шэраг гадоў дадавалi цэлую месяцавую пару, каб прыблiзiць
месяцавы год да сонечнага.
Чалавецтва на працягу свайго iснавання ўдасканальвала меры часу, каб
каляндар лепш адпавядаў астранамiчнамў году. У 46 годзе да н.э. у
Старажытным Рыме, дзе дзейнiчаў складаны i нязручны сонечна-месяцавы
каляндар, праслаўлены палкаводзец i ўладар Гай Юлiй Цэзар здейснiў рэформу
ў летазлiчэннi. Згодна новаўвядзенню, Новы год пачалi святкаваць з 1
студзеня, а працягласць года стала раўняцца 365,25 сутак. Але ж суткi
бываюць толькi поўнымi, таму ў яго сiстэме тры гады былi на 365 сутак, а
чацверты – 366. Дзеля ўшанавання такой важнай падзеi сiстэма летазлiчэння
пачала называцца юлiянскай, а месяц нараджэння Цэзара – юлiўсам.
У 324 г. Рымскi iмператар Канстанцiн абвясцiў хрысцiянства дзяржаўнай
рэлiгiяй. А на настўпны год ен сабраў у Нiкеi царкоўны сабор, на якiм было
вырашана святкаваць дату ўваскрэсення Хрыста ў перыяд памiж 22 сакавiка i
25 красавiка. Есць меркаваннi хранiстаў, што Iсус Хрыстос быў распяты на
крыжы 23 красавiка, а ўваскрос 25 сакавiка. У сувязi з гэтым дата
святкавання Вялiкадня вызначаецца наступным чынам: гэта павiнна быць першая
нядзеля пасля першай поўнi (фаза месяца), якая надыходзiць пасля дня
веснавога раўнадзенства.
Новую рэформу календара правеў папа рымскi Грыгорый ХШ на аснове
праекта iтальянскага доктара i матэматыка Луiджы Лiпiе. Вядома, што
аналагiчную структуру календара яшчэ ў 1560 г. распрацаваў астраном Петрус
Пiтат. Справа ў тым, што юлiянскi каляндар страцiў за некалькi стагоддзяў
10 дзен i дату святкавання веснавога раўнадзенства не адпавядала
астранамiчнаму календару. Папа Грыгорый ХШ прапанаваў новую сiстэму, у якой
улiчвалася гэта папраўка. Новае летазлiчэнне было распачата ў кастрычнiку
1582 г. (замест 5 кастрычнiка адразу перайшлi да 14) i атрымалi назву
грыгарыянскай.
Вядома, што ў 1054 г. хрысцiянства падзялялася на дзве канфесii: праваслаўе, якое прытрымлiвалася юлiянскай сiстэмы (або старога стылю), i каталiцызм, якi прытрымлiваўся новага стылю (або грыгарыянскай сiстэмы).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение описание, отечественная война реферат.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата