Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: конспект, реферат методы
Добавил(а) на сайт: Feofil.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата
Практычна ўсе каталiцкiя краiны Заходняй Еўропы адразу ж перайшлi на грыгарыянскую сiстэму ўпарадкавання часу. Праваслаўе, якое панавала ў краiнах Усходняй Еўропы, упарта трымалася старой традыцыi. I толькi ў 1918 г. 24 студзеня саўнарком РСФСР прыняў Дэкрэт аб увядзеннi заходнееўрапейскага календара. Пастанова прымушала адразу пасля 31 студзеня лiчыць не 1, а 14 лютага.
Якi каляндар iснаваў у беларусаў? Як сведчаць археалагiчныя знаходкi, усходнiя славяне мелi рэчыйныя календары – на iх язычнiкi ўмоўнымi знакамi
абазначалi днi свят i iгрышчаў, земляробчых работ. Акадэмiк Б.А. Рыбакоў
налiчвае каля дзесятка сасудаў II – IV вякоў, па якiх раней “чтааху
(считали) i гатааху (гадали)”. Спецыяльнага даследвання на матэрыяле
беларускiх знаходак пакуль невядома. Акрамя гэтага, усходнеславянскiя
народы карысталiся драўлянымi брускамi даўжыней 30 – 50 сантыметраў з
трыма, чатырма цi шасцю гранямi, дзе рабiлiся спецыяльныя розныя календары, вырабленные памiж XII i XVIII стагоддзямi.
Калi ж адзначаўся Новы год у Беларусi? Земляробчыя светкаваннi Новага
года вядомы вясной, летам, восенню i зiмой. Такi дзень звычайна
прыстасоўваўся да адпаведнага становiшча на небе свяцiлаў: сонца, месяца, магчыма нават, i асобных зорак. Часцей гэта было “пасля поўнi, веташам”, як
гаварылi ў народзе, у першы маладзiк пасля веснавога раўнадзенства (20 -21
сакавiка), летняга сонцастаяння (21 -22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства
(22 – 23 верасня) i зiмовага сонцастаяння (21 -22 снежня).
У народным календары блiжэй да названых дзен стаяць i адпавядаюць
навагодняй традыцыi наступныя святы: вясною – Вялiкдзень, Пасха (нядзеля ў
перыяд з 4 красавiка па 8 мая / ст. ст. з 22 сакавiка па 25 красавiка);
Збор, Iзбор (нядзеля першага тыдня пасля
Масленiцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавiка / 1 сакавiка, першы дзень вясны);
Казiмiр у католiкаў (4 сакавiка), Благавешчанне, Звеставанне (7 красавiка /
25 сакавiка, свята прылету бусла, абрад “гукання вясны”); i iнш.
Летам – Купалле (раней подчас сонцастаяння, затым у адных рэгiенах 23 чэрвеня, у другiх 6 лiпеня).
Восенню – Багач, Багатнiк, Багатуха, Другая Прачыстая, Другая спажа
(21 верасня / 8 верасня, старажытнае свята заканчэння ўборкi зерневых);
Сямен, на якiх выконвалi абрад “жанiцьбы комiна”(14 верасня / 1 верасня).
Зiмою – Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды ў беларусаў-католiкаў (з
25 снежня па 5 студзеня); варвары (17 снежня / 4 снежня).
Старажытныя славяне, якiя карысталiся “паганскiмi” мерамi часу, у тым
лiку i сонечна-месяцавым календаром, з прыняццем хрысцiянства прынялi
юлiянскае летазлiчэнне па вiзантыйскаму ўзору, але Новы год пачыналi не з 1
студзеня, як у Рыме, а па сваей старажытнай традыцыi – вясною, 1 сакавiка.
Пра гэта яскрава сведчаць валачобныя песнi:
“…Да ў тым крэсле сам Бог сядзiць,
Каля бога ўсе святыя
Шахуюцца, рахуюцца,
Каму ўперад на работку выходзяць.
Аўдахея, первая святца, -
Вясна ў сходзе…”
(Iлукстэнскi павет;
Сахараў,
1940)
У iншых вырыянтах валачобных песень у якасцi першага свята года выступаюць розныя, блiзкiя да веснавога раўнадзенства:
Святыя Саракi напярод пайшлi…
(Вiцебская губерня;
Шэйн, 1887)
Благавешчанька,
Перша святка
Жытцо рушыць…
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение описание, отечественная война реферат.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата