Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: конспект, реферат методы
Добавил(а) на сайт: Feofil.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата
Беларускі селянін прымяркоўваў да гэтага свята шматлікія магічныя дзеянні і закліканні да Багоў і Добрых Духаў з надзеяй, што яны будуць садзейнічаць яму ў паўсядзённых справах.
На працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і сваёй долі.
Калядныя вечары вызначаліся яшчэ ігрышчамі і вячоркамі, на якія збіралася ў асноўным мо-ладзь. Нярэдка пачынальнікамі калядных ігрышчаў і вячорак былі самі калядоўшчыкі.
На калядвых ігрышчах і вячорках гучала вельмі мвога песень, прыпевак, загадак, жартаў, напоўневых дасціпвым вародвым гумарам і вымыслам.
БАГАЧ
22 – 23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.
Хрысціянская назва свуята гаворыць сама за сябе – у гэты дзень
нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць, што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з
роду першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе
Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой
павінен быў з’явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо, паводле багачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі
нагрышылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго, што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнай грэхападзення і
павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыцця. Сваім нараджэннем Прачыстая
Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.
Багач – язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго светапогляднымі стэрэаыпамі.
Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі землю. Дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.
На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвараванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу, або Даждзьбогу.
На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.
На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць.
Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык
і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у
Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу
“завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку” і асэнсоўвае з багаццем
здабытку ўраджаю на падворку селяніна.
Апошнім часам некатоыі даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад,”Прыйшоў Багач – кідай рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку”, сцвярджаюць, што ад Багача начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.
Беларускі народны каляндар – адна з форм духоўнага жыцця нацыі, сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэўных дзен забарон, што замацаваны ў быце і фольклоры беларусаў.У ім выдзяляюцца чатыры пары
года і адпаведна ім – чатыры вялікія святы, вакол якіх групуюцца іншыя. Як
ўжо вядома, такія як Вялікдзень, Купалле, Каляды і інш. Народныя
памінальныя абрады суправаджаюць усе чатыры цыклы каляндарнага года: зімою
– Калядная куцця, Масленічныя Дзяды; вясною – Радаўніца; летам – Семушныя
Дзяды і восенню – Асяніны. У гэтым выразна праяўляецца культ продкаў.
Літаратура:
1. Беларускі народны каляндар / Аўт.-уклад. А. Лозка. – Мн.: Полымя,
1993;
2. васілевіч У. Беларускі народны каляндар. – Мн.: Ураджай, 1993;
3. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі. – Гомель:
Бел. агенцтва нав. – тэхн. і дзелавой інфармацыі, 1993;
4. Сысоў У.М. З крыніц спрадвечных. – Мн.: Выш.шк., 1997;
5. Сям’я і сямейны быт беларусаў / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Л.В. ракава і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990;
6. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн.: БелСЭ, 1989.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинение описание, отечественная война реферат.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 | Следующая страница реферата