Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата
Ды што людзi. Бандароунай захапляецца сама прырода. Яна - блiзкi сябар i дарадчык дзяучыны. Прырода раздзяляе разам з гераiняй яе радасцi i гора, ласку i чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароуна ад панскай пагонi - ночка аб дымае яе, вецер расплятае косы, песцiць белыя грудзi.
Асаблiвыя адносiны да Бандароуны у аутара. Паэт любуецца, захапляецца
дзяучынай, спачувае ей. Аб гэтым гавораць не толькi прамыя звароты да
"галубкi" (так пяшчотна называе яе Я.Купала), але i кожны радок паэмы.
Аутар не проста апiсвае знешнi выгляд, паводзiны Бандароуны, ен зачараваны
ею. I таму паэт можа казаць толькi так: губкi, ручкi, галоука, вочкi.
Многiя эпiтеты, параунаннi, словы-сiмвалы запазычаны з вуснай народнай
творчасцi нездарма. Нiхто не можа лепш ацанiць вартасцi чалавека, чым
народ. Таму у паэме жыве i вецер крылаты, i бярозка бела, i рута-мята, i
трытаполi. Усе тут працуе на вобраз Бандароуны, нават вобраз пана
Патоцкага. З асаблiвай стараннасцю малюе Я.Купала разбрэшчанасць, пагардлiвасць да людзей пана з Канева, лютасць яго. Ен "нi старому, нi
малому не спускае жартау". Гэта бязлiтасны прыгнятальнiк, увасабленне сiл
тыранii, жорсткасцi i амаральнасцi. Пад яго прыгнетам "стогне змучана
Украiна, к небу шле пракляцце". I чым цямнейшыя фарбы выбiрае аутар для
стварэння гэтага вобраза, тым вышэу узнiмаецца над iм Бандароуна.
Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Я.Коласа "На ростанях". 22.2
Узаемаадносiны Лабановiча i Ядвiсi, дачкi падлоучага Баранкевiча, адносяцца да лiку лепшых любоуных старонак беларускай прозы.
Можна сказаць, што, прыехаушы настаунiчаць, Лабановiч жыве прадчуваннем кахання. Прыгажосць, i у тым лiку прыгажосць жаночая, не пакiдае яго раунадушным.
Каханне Лабановiча да Ядвiсi пачынаецца калi не з першага позiрку, то, бадай, з першага знаемства. Ядвiся не такая прыгожая, як панна Марына цi
Людмiла, але за тое - настаунiк адчуу гэта адразу - багацей душой, праявамi
унутранага жыцця.
Лабановiч i Ядвiся толькi уступаюць у жыцце, таму iх каханне - першае, нясмелае, юнацкае. I ен, i яна - натуры дастаткова гордыя, каб паступiцца
сваiм гонарам нават у iмя кахання. Калi ж гаварыць пра Ядвiсю, то на яе
псiхiку моцна падзейнiчала жорсткае абыходжанне, здзекi, якiя чынiу бацька
над мацi, з-за чаго тая маладой сышла у магiлу. Таму у кожным мужчыне
Ядвiся схiльна бачыць тырана, "гэрада".
Ядвiся - шырокая, багатая, няурымслiвая натура, адна з тых дзяучат, якiя самi не баяцца зрабiць першы крок у каханнi. Раунуе яна настаунiка да паннау Людмiлы цi Марыны, па вясне заносiць у яго пакой букецiк кветак, прыладжывае у кнiгу запiску са шматзначнымi словамi "мiлы... дурань" (а потым выкрадае яе), першая цалуе настаунiка, не дазволiушы пацалаваць сябе.
Назва усяму гэтаму адна - каханне. I усе ж не разгарэлася яно у страсць, не стала сiлай, якая б прадыктавала дзяучыне жыццевае рашэнне. Iнтуiтыуна
Лабановiч адчувае душэуную Ядвiсiну няустойлiвасць мiтусню супярэчлiвых
пачуццяу, таму, баючыся абразы, надае сваiм прызнанням жартаулiвую форму.
Лабановiч пакiнуу Цельшынскую школу. Жыць у мясцiнах, дзе усе нагадвала
Ядвiсю, першае, захлiснуушае усю iстоту, але няудалае каханне, ен не здолеу
бы. Нават ад'ехаушы, чакае лiста ад Ядвiсi, пiша у Хатовiцкую воласць
знаемаму памочнiку пiсара Дубейку. Лiста няма. Так закончылася першая i, скажам, вельмi значная старонка душэунай бiяграфii героя. Закончылася, як
бачым, расчараваннем, але гэта далека не апошняе расчараванне, якое
напаткае Лабановiча на жыццевых дарогах.
Хто ж вiнаваты, што двое прыгожых, блiзкiх духоунымi iмкненнямi людзей не могуць сысцiся, абаранiць свае шчасце? Абставiны жыцця - толькi такi можа быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкiя, пакутлiвыя умовы Ядвiсiнага жыцця у бацькавай сям'i, яе маладосць, жыццевая нявопытнасць.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны у сучаснай беларускай прозе (на прыкладе двух- трох творау). 23.1.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да якой звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для сучаснай беларускай лiтаратуры.
Ад iмя пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, пiша Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму
матэрыялам для раманау "Не шукай слядоу сваiх", "Груша на Голым Полi", аповесцi "Няхай iдзе дождж". Храналагiчныя рамкi рамана "Груша на Голым
Полi" (1986) невялiкiя - вясна - восень 1942 г. Галоуны герой - беларускi
юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае вучылiшча ен становiцца камандзiрам
роты супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ен пачынае новую службу, рыхтуецца
на фронт. А потым - перадавая, баi,удачы i няудачы,горыч страт, успамiны
пра родную веску i яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская сталасць, якая
не дазваляе герою рамана думаць толькi пра сябе. Валока клапоцiцца пра
сяброу, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзiмай, у iмя вызвалення
якой гiне у цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел рамана - першы пасляваенны
год. Наладжваецца мiрнае жыцце ужо без прыгажунi-грушы, якая засохла на
голым полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два сыны i два зяцi, ставiць
на папялiшчы новую хату. Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на страты i
згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна раскрылася у дылогii А.Адамовiча
"Партызаны" (раманы "Вайна пад стрэхамi" i "Сыны iдуць у бой"). У
"Хатынскай аповесцi" (1972) А. Адамовiч расказвае пра пасляваенны час.
Едучы у Хатынь героi твора успамiнаюць ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю
уласную Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якiя ператварылiся у катау, здраднiкау, з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi" (1979).
Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прыс
вечаны раманы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак
трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку Бацькавiчы i у навакольных
весках. Аутар паказвае, праз якiя цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi
Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк, Вадэйка, якiя становяцца
актыунымi барацьбiтамi супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала радкоу
прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху, Шуру Гаранку, Iвану Лобiку.
Пiсьменнiк ускрывае прычыны духоунага падзення, здрады такiх тыпау, як
Забела, Дзенiскевiч, Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай
сцэнай - Мiця вяртаецца да сасны пры дарозе,якая увасабляе бессмяротнасць
жыцця.
Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых асоб п'есы. (23.2)
Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай
драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам
К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi
царская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную
сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва, высмейвае абмежаванасць шляхты.
Дзеянне у "Пiнскай шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх
засценкау Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое
"шляхцiчау" - Iван ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават
пабiлiся з-за таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую
"абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты
мядзведжы куток прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным.
Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-
Марцiнкевiч уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца як
вострая пародыя на царскi суд.
Прыстау, надзелены уладай, сярод цемнай i забiтай шляхты не лiчыць
патрэбным нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi
тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi, а не
абаранiлi,- па 9-цi рублеу, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за
тое, што не бачыла,- па 3 рублi". Кручкоу выкарыстоувае любую магчымасць
"садраць" грошы. Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без
дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася
мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу
апошнiя грошы.
Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна у фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоу, розных выразау, запазычаных з судовых дакументау, тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят вперод","в пользу врэменнага прысуцтвiя".
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яуляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека,маляваныя госцiкi (грошы) самi у карман лезуць, не нада i рук выцягваць".
В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавогв прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае чыноунiцтва Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата