Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 | Следующая страница реферата
8. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце - не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доугi i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць за межы сваёй сядзiбы i уласнага поля).
9.Адносiны да перамен, гiстарычных пераутварэнняу (старое i новае, змрочнае i светлае, злое i добрае пераплялiся у душы Васiля асаблiва моцна i трагiчна. Васiль цалкам знаходзiцца ва уладзе мужыцкай мудрасцi i верыць ва усталяваны парадак, у вечныя законы жыцця. Усведамленне неабходнасцi змен даецца яму няпроста, ен з цяжкасцю уступае нацiску новага).
Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi. 17.1
Нарадзiуся М.Багдановiч у Мiнску сто два гады назад (9 снежня
1891г.).Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi
першыя пяць год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад ад гэтай зямлi
тысячамi вёрст: жыу у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.
Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц.
Але М.Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.
Верай у гiстарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху i лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Памiж лясоу Егiпецкай зямлi...", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета.
Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна
запалау яго паэтычны талент, М.Багдановiч сеяу промнi жыватворнага святла.
I самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня".
Верш народжаны зацяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны
"Пагонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ. Не
пераможныя конi iмчацца з далекай мiнуушчыны на дапамогу сеняшнему
беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялiкiм.
З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца толькi у дваццацiгадовым узросце (1911).вынiкам творчай працы на Беларусi з`явiууся цыкл вершау "Старая Беларусь".Адзiн з вершау гэтага цыкла - "Слуцкiя ткачыхi" - асблiва кранае сваей чалавечнасцю,задушеуным лiрызмам.
Творчасць М.Багдановiча - гэта цэлае жыцце.У зборнiку вянок можна
знайсцi словы пра мары спадзяваннi паэта,яго iнтымныя пачуццi прызнаннi у
любовi да роднай зямлi,пра адносiны да паэта i паэзii.Яго цiкавяць агульна
чалавечыя пытаннi вечнага i часовага,праблемы жыцця i смерцi.У вершы "Жыве
не вечна чалавек" аутар сцвярджае што чалавечае жыцце (у параунаннi з
вечнасцю ) вельмi кароткае,i пражыць яго трэба з высокiм напалам,ярка
,хвалююча. Пасля сябе чалавек павiнен пакiнуць след,добрую памяць.
Немалаважную ролю займае у творчасцi Багдановiча iнтымная лiрыка. У рамане "Зорка Вянера" юнак засмучаны тым , што павiнен расстацца з любай дзяучынай.Ен абяцае , што у далекiм краi, куды ен едзе, усе свае жыцце будзе помнiць каханую. Пра яе будзе напамiнаць i Венера, якой, безумоуна вядома пра пакуты разлучаных сэрцау.
Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi. 17.2
Сучасная беларусская проза жыве клопатамi пра час, народны лёс, якi праламляецца у лёсе осбных людзей.Яна вызначаецца пiльнай увагай да асобы чалавека i штодзённых праяу жыцця.
Разам з традыцыйнымi у сучаснай беларускай лiтаратуры з'явi- лiся новыя тэмы, уласцiвыя мiнавiта сённяшняму дню. Гэта перш за усё Чарнобльская тэма, а таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х годоу. Больш абвострана ставiцца пытанне аб жыццi сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi беражлiвых адосiн да прiроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Значнае месца у сучаснай беларускай прозе займаюць творы на мараль на- этычныя тэмы.
У рамане В.Адамчыка "Чужая бацькаушчына" выкрываюцца меркантыльнасць, уласнiцтва, прага нажывы, бездухоунасць. Раман прысвечаны паказу жыцця
былой Заходняй Беларусi напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго-сям'я Уласа
Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоувае папроку: не крау, не
падманвау, не рабiу зла людзям, не быу гультаём i абiбокам. Але ж жыу па
прынцыпу "мая хата з краю".Не кому ён асаблiва не дапамог, заусёды
застаючыся у цянi. Пражыу жыццё Улас, пры гэтым не страцiюшы сябе як
чалавека. Але пакаранне за жыццё у сваёй нары, толькi дзеля сябе не мiнула
яго, пала маушы лёс дачкi Алесi. Жыла яна хцiва, зайздросна, з бабскiмi
забабонамi i сваркамi. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз
народную мараль i этыку i аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна
выходзiць за муж за парабка Iмполя. За тым атручвае свякруху i нямую
залоуку, перапiсваючы на сваё iмя зямлю. Але не прыносiць шчасця чужая
бацькаушчына Алесi, яна ператвараецца у рабыню зямлi, маёмасцi i бытавых
абставiн. Няутульна становiцца i Iмполю, для якога шырокi свет закрыуся
вузкаэгаiстычнымi, дробнымi i нтарэсамi. У другiм рамане В. Адамчыка "Год
нулявы" (1983) прасочваецца далейшы лёс герояу. Падзеi адбываюцца у 1939
годзе, калi Заходняя Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi, хто
выйшау на сустрач воiнам быу i Iмполь.
З большай сiлай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб
роднай прыродзе i клапатлiвых адносiнах да яе. Праблема узаiмаадносiн
чалавека з прыродай пастаулена у рамане I.Пташнiкава "Мсцiжы" (1972).
Кожнае дрэва у лесе i кожная жывая iстота у iм да дробнiц знаёма галоунаму
герою рамана Андрэю Вялiчку. Жыццё яго арганiчна злiта з прiродай. У
сутыкненнi са спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi да людзей i
прыроды Вялiчка выходзiць пераможцам i застаецца жыць у Мсцiжках. Ён не
пакiдае родных мясцiн, дзе пражыу амаль усё сваё жыццё, дзе пахавау
дарагога яму чалавека.
1. Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i мастацтва у паэме. 18.1
Тэма бяссмерцтва народнага мастацтва, лес таленавiтых мастакоу з народа
раскрываюцца у паэме "Люцыян Таполя" (1946). Галоуны герой паэмы - народны
умелец, пад рукамi якога, "бы ад чарау нейкiх, ажывала нават нежывое".
Смаргонскiя лесарубы, рыбакi, каханая Тэкля станавiлiся апосталамi, прарокамi, а прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп Сямашка ня
мог дараваць такога прастому "хлопу", чалавеку з народа, i прыдумау цяжкую
кару: "пад страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты i не
брацца за свае мастэства". Для мастака гэта азначала духоуную смерць. Але
Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеу пакiнуць пакаленням след
жыцця свайго, сваiх пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне".
Мастак пасiвеу i так змянiуся за дзесяць пакутных гадоу, што нават сябры перасталi яго пазнаваць i (жыцця) крыудзiцель бiскуп Сямашка даверыу непазнанаму Люцыяну Таполi збудаваць не батлейку, а новую сапраудную святыню.
З гэтага моманту фабула паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця
- помства мастака, як у народных казках. Назло саноунаму артадоксу Люцыян
Таполя дазволiу свабоду творчасцi, дау выйсцi пакутлiвай патрэбе
справядлiвасцi.
Не самой помствай, а творчым i стваральным парывам поунiлася душа
мастака, ен хацеу пакiнуць людзям запавет, асудзiць уцiск над творчасцю.
Сiлы зла паказаны у вобразах хiмер, падобных да паноу i духоунiкау-езуiтау,
"даайца Сямашкi". Усе яны заузята паузуць "па душу, па думку чалавека, што
як сонца слепiць вочы iм...-чорным сiлам пекла". Мастак доляу свайго
крыудзi целя за жывое:
Дзесяць дзен хварэу Сямашка бiскур
I крычау, каб прывялi Таполю.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 | Следующая страница реферата