Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата
Дзякуючы творчасцi У.Караткевiча беларуская гiстарычная проза
зрабiлавялiкi рывок наперад, бо у ей, у яе змесце, як гэта i уласцiва
гiстарычнаму жанру, запанавау дух рыцарства, свядомага высакародства.
Прынцыповасць, вернасць сумленню, чалавечаму абавязку сталi самой iдэяй
твора.
Першая аповесць пiсьменнiка на гiстарычную тэму "Сiвая Легенда"... Цяжкi
час у гiсторыi Беларусi: засiлле езуiтау, шырокi фронт паланiзацыi, здрада
праваслаунай веры i пераход за матэрыяльныя выгоды на бок ворагау роднага
краю, адчайныя i непаспяховыя спробы супрацiулення. Жорсткая неабходнасць
выбару неадкладна чакае кожнага чалавека, у першую чаргу людзей з радавiтых
сем'яу. Перайшоу у каталiцтва пан Кiзгайла, хоць унутрана не прымае новай
рэлiгii. Застаецца верным традыцыям бацькоу нобiль (знатны чалавек) Раман
Ракутовiч. Памiж Ракутовiчам i Кiзгайлам узнiкае варожасць як быццам толькi
на асабiстай аснове, але канфлiкт памiж iмi вельмi хутка кандэнсуе у сабе
грамадскiя супярэчнасцi часу. Маемасць i жыцце Кiзгайлы абараняюць шляхцiчы
i iншаземныя наемнiкi, Ракутовiч апiраецца на сiлу простага народа. Ен
падымае нероднае паустанне, становiцца "мужыцкiм царом", перамагае
Кiзгайлу. Падзеi, якiя склалi сюжэт аповесцi "Сiвая легенда", маюць, вiдаць, нейкую гiстарычную фактычнасць, хоць, думаецца, скрупулезная
дакладнасць гiстарычнага дзеяння не вельмi хвалявала пiсьменнiка.
Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя матывы яе лiрыкi. 25.2
На золаку XX ст., калi Расiю ускалыхнулi хвалi першай буржуазна-
дэмакратычнай рэвалюцыi, на Беларусi цверда i упэунена, паэтычна-натхнена
загучау голас Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветнiца, рэдактар, настаунiца, публiцыст,вучоны, медыцынскi работнiк - такую жанчыну падарыла
беларускаму народу эпоха рэвалюцыйных бiтвау. Цетка быццам знарок была
народжана для такога бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным.
Паэтэса адкрывае новую старонку у беларускай лiтаратуры - старонку мужнасцi
i барацьбы.
Бурлiвы, кiпучы 1905 год цалкам захапiу Цетку. "Люблю ураганы... У бурыя адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхiяй здаецца ей рэвалюцыя у вершы "Мора".
Паэзiя Цеткi, якую можна упэунена назваць летапiсам рэвалюцыi 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоунага чалавека, якi яшчэ так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет. У вершы "Вера беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi народ стаiць на парозе сваей свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi.
Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з жалезам, а душу яго - з дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу, напiсаны у канцы 1905 г., калi рэвалюцыйны дух быу на уздыме, i Цетка кiдала свае вершы у полымя рэвалюцыi, каб вышэй i ярчэй яно разгаралася.
Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", якi апявае саму рэвалюцыю i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня.
Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i самадзяржауе з'яуляюцца галоунымi ворагамi народа.
Сваей палiтычнай накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду" нагадвае паэтычную лiстоуку (пракламацыю), што заклiкала да усенароднага паустання супраць цара i самадзяржауя.
Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг. Цетка не губляе надзеi на перамогу, верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых творах не адчуваецца былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве "з стотысячнай сiлай". Сваю веру у будучую рэвалюцыю яна выказала у алегарычным вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага перыяду адлюстроуваюцца горкiя пачуццi i перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала у эмiграцыi.
12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох дзясяткау вершау i не калькi апавяданняу. Здавалася 6, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх сплавiлася жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусау да змагання, паказвалi шлях да лепшай долi.
Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця у апавяданнi Янкi Брыля "Галя".
Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля. 26.1
Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - мастак са своеасаблiвым успрыманнем рэчаiснасцi, свету, чалавека. Асноунай стыхiяй творчасцi пiсьменнiка з'яуляецца лiрычная проза.
Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны прысвяцiу Я.Брыль зборнiкi "Неманскiя
казакi", "Ты мой лепшы друг", "Надпiс на зрубе", раман "Птушкi i гнезды". У
апавяданнi "Мацi" расказваецца пра сцiплую i мужную беларускую жанчыну-
мацi. Шмат гора зведала яна на сваiм вяку: парабкоуства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноу Уладзiка, Сцяпана i Васiля. У хаце мацi у вайну
знайшлi кавалак хлеба, шклянку малака i мацярынскуб пяшчоту байцы, што
уцяклi з фашысцкага лагера. За гэты учынак мацi расплачваецца жыццем. Iдучы
"ад роднай хаты да свежай ямы у лапухах", яна думае не пра сябе i не пра
непазбежнасць смерцi. Мацi молiцца за сыноу, i за сваiх, i за чужых.
Дзеянне у апавяданнi "Mementi mori" адбываецца у 1943 г. На адным з перагонау беларускай чыгункi узарвауся фашысцкi эшалон. Праз дзень карнiкi сагналi жыхароу адной з навакольных весак у адрыну i спалiлi. Ад смерцi мог бы уратавацца стары вясковы пячнiк, якога пазнау зондэрфюрэр (пячнiк некалi удала змайстравау у камендатуры плiту i галанку). Але ен не прыняу выратавання, просячы вызвалення з адрыны "усiх добрых людзей". "i ен зга рэу - адзiн, хто мог бы у той дзень не згарэць. i ен жыве", - такiмi жыц цесцвярджальнымi словамi заканчваецца апавяданне.
Апавяданне "Галя" напiсана у 1953 г. Пачынаецца яно з апiсання былога
хутара, дзе жыве Галя з дзецьмi (сынам Антосем i дачкой Сонечкай). Пад гул
трактара на калгасным полi гераiня з жалем i болем успамiнае свае мiнулае
жыцце. Калiсьцi была яна шчаслiвай, кахала Сярожу. Прауда, шчасце гэта было
нядоугiм: каханага за рэвалюцыйную дзейнасць пасадзiлi у турму, а лес
прымусiу яе пайсцi замуж за багатага Мiколу Хаменка. Пакутлiвым было жыцце
Галi у доме кулака-хутаранiна, дзе усе жылi "для гумна". Пасля смерцi
свекра i свекрывi гаспадарыць на хутары стау Мiкола, якому генетычна
перадалiся вечная панурасць, незадаволенасць жыццем i сквапнасць. У гады
вайны ен "захварэу" ("прастрэлiлi троху руку") i адсядзеуся дома, спекулюючы самагонам. У канцы апавядання Галя вырашае назауседы пакiнуць
ненавiсны хаменкаускi хутар, што засланiу ад яе вольны свет, змянiць
прозвiшча i пачаць новае жыцце. У душы жанчыны яшчэ не згасла надзея на
шчасце, на новую сустрэчу з Сяргеем. Гiсторые спакутаванай душы Галi i яе
нязгаснага пачуцця да Сяргея раскрывае драматызм часу, калi разбуралiся
каноны старага жыцця i нараджалiся новыя прынцыпы маралi, дабраты, чалавечнасцi.
Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру твора. Вобраз Тараса. 26.2
Галоуны героi паэмы - палясоушчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы, сумленны у адносiнах да сваей працы. Ен па-свойму, крыху смешна, успрымае жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад
Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне
з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе у
яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой
паэмы, падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi
Пушкiным, Лермантавым, Жукоускiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi
Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца жыхарства
багоу.
Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя
да iх. Так, Венера нагадвае сялянскую дзяучыну. Яна "чырвона, тоуста, круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда, не
зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы
толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоушчыку схiльны дап'янства
Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе усю
гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм танцам герой паэмы зачаравау багоу.
Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэту прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы.
Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата