Чтение и анализ сказок
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: реферат по истории на тему, биология 8 класс
Добавил(а) на сайт: Meletij.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата
- камбінаванае чытанне;
Настаўнік, калі ён хоча, каб народная казка сапраўды была ўспрынята вучнямі ў яе адметнасці, спецыфіцы, пачне расказваць, а не чытаць. Народная казка спрадвеку бытавала ў вусным выкананні. Для яе характэрны своеасаблівы гутарковы стыль, размоўная лексіка, няпоўныя сказы.
Расказванне казкі — гэта адначасна і дыялог з класам, дзе гаворыць адзін, але гаворыць з улікам таго, як рэагуюць тыя, хто слухае. Для гэтага настаў- ніку трэба бачыць вочы дзяцей, адчуваць іх непасрэдную рэакцыю на кожны сюжэтны ход казкі, чуйна рэа-гаваць на настрой класа. Добра расказаная казка знойдзе эмацыянальны водгук у дзяцей. Настаўніку важна яго не прыглушыць. Таму на гэтым этапе вывучэння твора патрэбна актывізаваць уяўленні дзяцей.
Праверка першаснага ўспрымання – гэта ўсведамленне настаўнікам
эмацыянальнай рэакцыі дзяцей на казку і іх разуменне агульнага сэнсу казкі.
Самы зручны прыём для гэтага – гутарка. Аднак колькасць пытанняў, звернутых
да дзяцей, павінна быць невялікай. Пры гэтым у гутарку не павінны ўключацца
пытанні, што выяўляюць падтэкст казкі. Гутарка пасля першаснага ўспрымання
павінна замацаваць першасныя уражанні дзяцей. Напрыклад, можна звярнуцца да
дзяцей з пытаннямі :
- ці спадабалася вам казка ?
- што асабліва спадабалася ?
- калі было смешна ?
- калі было сорамна за героя ?
Адказы павінны паказаць настаўніку якасць успрымання казкі дзецьмі і быць арыенцірам для яе аналіза. У некаторых выпадках такая гутарка можа завяршыцца праблемным пытаннем. Адказы дзяцей могуць быць рознымі, але менавіта гэты факт і вядзе за сабой чытанне і асэнсоўванне казкі.
Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца аналіз.
Можна вылучыць сістыму ўменняў аналізаваць казку, якая ўключае ў сябе:
- уменне ўспрымаць выяўленчыя сродкі мовы ў адпаведнасці з іх функцыяй у казцы;
- уменне ўзнавіць ва уяўленні малюнкі па зместу;
- уменне ўстанавіць прычынна – выніковыя сувязі;
- уменне ўспряняць вобраз – персанаж у адпаведнасці з тэкстам як адзін з элементаў, што служыць для раскрыцця ідэі;
- уменне бачыць аўтарскія адносіны (ацэнку);
- уменне ўсвядоміць ідэю казкі;
Самы распаўсюджаны прыём аналіза – пастаноўка пытанняў да прачытаннай часткі. Пытанні дапамагаюць дзецям зразумець факты казкі, асэнсаваць іх з пункту гледжання ідэйнай накіраванасці казкі, г. зн. зразумець прычынна – выніковыя сувязі, усвядоміць пазіцыю аўтара (калі казка літаратурная), а таксама выбраць асабістыя адносіны да чытаемага.
Пры рабоце над кожнай часткай казкі павінны быць зададзены пытанні трох узроўней:
1. Фактычны.
2. Ідэйны.
3. Узровень асыбістых адносін.
Неад’емным элементам аналіза кожнай часткі казкі павінна быць слоўнікавая работа. Удакладненне лексічнага значэння слоў дапамагае праясніць змест, уключае аднаўленчае ўяўленне дзяцей.
Можна вылучыць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучням дасягнуць яркага ўспрымання выяўленчых вобразаў. Да іх адносяцца:
1) папярэдняя гутарка ці расказ настаўніка ў мэтах увядзення вучняў у тэму і ў эпоху казкі (сацыяльна-бытавыя казкі);
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: дипломная работа 2011, курсовик, роботы реферат.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата