Чтение и анализ сказок
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: реферат по истории на тему, биология 8 класс
Добавил(а) на сайт: Meletij.
Предыдущая страница реферата | 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 | Следующая страница реферата
2) выразнае чытанне казкі самім настаўнікам, дзякуючы якому шамт у прачытаным становіцца зразумелым дзецям без далейшых тлумачэнняў;
3) работа над выяўленчымі сродкамі мовы (у адзінстве з раскрыццем зместу);
4) выбарачнае чытанне ўрыўкаў казкі;
5) работа над выразнасцю чытання;
Менавіта работа над вобразамі ў іх узаемадзеянні ўяўляе сабой аналіз казкі. Трэта прывучыць дзяцей меркаваць ад асноўных якасцях персанажаў, ацэньваць героя не толькі па ўчынкам, але і па матывам, што выклікалі іх; апошняе, як вядома, даецца малодшым школьнікам цяжэй.
Існуе шэраг прыемаў, якія дапамагаюць арганізоўваць работу над характарыстыкай персанажа. Пералічым некаторыя з іх:
1. Настаўнік называе якасці персанажаў і просіць вучняў прывесці прыклады, якія пацвярджаюць гэта.
2. Дзецям прапаноўваецца самастойна назваць якасць характару героя;
3. Супастаўляюцца героі адной казкі ці блізкіх па тэматыцы казак.
Найбольш лёгкі від параўнання – супрацьпастаўленне.
Вядома, што для развіцця вучняў важна фарміраваць іх асобасныя адносіны да прачытанага. Аднак не трэба вылучаць гэта ў спецыяльны этап урока. Разважанні пра асабістыя адносіны вучняў да прачытанага павінны пранізваць усю работу над казкай.
Метадысты выдзялюць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да прачытанага. Да іх адносяцца: а) чытанне па ролях. Яго зручна прымяняць пры рабоце з казкамі, насычанымі дыялогамі. б) пераказ. Дапамагае вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да прачытанага. в) выразнае чатанне. Яно базуецца на такой якасці навыка чытання, як выразнасць – здольнась сродкамі вуснай мовы перадаць слухачам свае адносіны да ідэі твора.
Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца другасны сінтэз – этап работы, які дапускае абагульненне па твору, яго перачытванне і выкананне дзецьмі творчых заданняу па слядах прачытанага. На этапе абагульнення звычайна выкарыстоўваюцца такія прыемы работы, як гутарка, выбарачнае чытанне, суаднясенне ідэі казкі з прыказкамі і прымаўкамі, заключнае слова настаўніка.
Перачытванне – гэта асобы від чытацкай дзейнасці. Калі казка кранула пачуцці вучня, выклікала яго роздумы, то пасля чытання, ён адчувае патрэбу вярнуцца да прачытанага, узнавіць у сваім уяўленні асобныя эпізоды. Зварот да тэкста павінен быць апраўданы новай пастаўленай задачай, напрыклад, падрыхтоўкай да чытання, па ролях, да пераказу, да выразнага чытання.
Развіццю ўзнаўленчага ўяўлення садзейнічаюць творчыя віды работ, да якіх адносяцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз і ілюстрацыі, складанне плана тэксту, стылістычны эксперымент, падбор сінонімаў з абрунтаваннем выбару, складанне кінасцэнарыя, інсцэніраванне.
Стылістычны эксперымент уяўляе сабой наўмыснае скажэнне тэксту, маючае наўвазе даць дзецям матэрыял для параўнання, прывабіць іх увагу да выбару слова. Пропуск або замена асобых слоў, змяненне канструкцыі сказа, або дзяленне тэксту на абзацы, што прыводзіць да змянення адценняў сэнсу казкі, дапамагаюць дзецям вызначыць гэтыя адценні.
Пераказ тэксту з’яўляецца цудоўным практыкаваннем, якое дапамагае вучню ўсвядоміць свае адносіны да прачытаннага. Пераказ развівае як лагічнае, так і вобразнае мысленне, прывучае дзяцей правільна (з лексічнага і граматычнага пункту гледжання), без скажэння перадаваць чужую думку.
Для таго, каб пераказ атрымаўся неабходна скласці план пераказу.
Гэтаму віду чытацкай дзейнасці трэба спецыяльна вучыць, паказваючы яе
паэтапна:
1. Падумаць, колькі карцін можна намаляваць да казкі.
2. Вызначыць, на колькі частак можна падзяліць казку.
3. Сказаць, пра што будзе кожная частка.
4. Прапанаваць даць загалоўкі кожнай часцы.
5. Абмеркаваць прапанаваныя варыянты загалоўкаў і выбраць лепшы.
У методыцы прынята адрозніваць некальку тыпаў пераказу:
- Падрабязны
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: дипломная работа 2011, курсовик, роботы реферат.
Предыдущая страница реферата | 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 | Следующая страница реферата