Чтение и анализ сказок
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: реферат по истории на тему, биология 8 класс
Добавил(а) на сайт: Meletij.
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата
2. Як паступіла хмара пасля слоў Зайца?Для чаго яна склікала сваіх дзетак?
3. Ці змяняліся вашыя адносіны да галоўных герояў у ходзе чытання? Чаму?
4. Аб чым дружбакі дамовіліся паміж сабой?
5. Аб чым хацеў сказаць аўтар?
Адказы вучняў ацэньваліся па тым жа крытэрыям, што і пры першым зрэзе.
Аналіз адказаў вучняў на першае пытанне паказаў, што большаць вучняў далі
дакладную ацэнку героям казкі з выкарыстаннем двух і больш прыметнікаў –
характарыстык. Вучні абгрунтоўвалі свой адказ спасылкай на канкрэтныя
ўчынкі, чаго нельга было назіраць у першым зрэзе. Гэтыя змяненні дазвалююць
меркаваць пра павышэнне ўзроўню успрымання казкі (гл. прылажэнне 1.2).
Уменне вызначаць вынік учынкаў герояў сведчыць пра тое, што вучні
ясна ўсведамляюць, як падзеі казкі звязаны адна з другой (гл прылажэнне
1.3).
Адносіны да галоўных герояў казкі змяняліся ў ходзе чытання ў большасці вучняў, што дазваляе меркаваць пра тое, што вучні здольны ў слове перадаць дынаміку эмоцый, суадносячы змяненні сваіх пачуццяў з канкрэтнымі падзеямі, апісанымі ў казцы ( гл. прылажэнне 1.4)
Пры вызначэнні матываў паступкаў герояў устаноўлена, што большасць вучняў арыентуецца на апісанне героя аўтарам. Гэта сведчыць пра павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі (гл. прылажэнне 1.5)
Адказ на пытанне абагульняючага характару дазваляе зрабіць вывад пра
тое, што большасць вучняў валодаюць уменнем зрабіць абагульненне з выхадам
за рамкі канкрэтнай сітуацыі, што з’яўляецца характэрнай рысай узроўню
“ідэі”.
Як было зазначана вышэй, азначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе
здольнасць вучняў выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту.
Каб выясніць, ці адбыліся змены ва ўменні задаваць пытанні да тэксту, была
ўзята казка А. Зэкава “Сарока – манюка”.
Кожнае пытанне, пастаўленае вучнямі, ацэньвалася па трохбальнай шкале, прынятай раней. Аналіз рэзультатаў паказаў, што ў 32% вучняў пры другім зрэзе і 24% вучняў пры першым перавалодваюць пытанні на ацэнку герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Напрыклад:
1. Якой была Сарока?
2. Чаму ніхто не браў яе ў разлік?
3. Ці добра, што яна распаўсюджвала плёткі?
4. Якое няшчасце здарылася?
5. Чаму ніхто не дапамог?
У той жа час 16% вучняў пры другім зрэзе і 8 % вучняў пры першым часта звярталі ўвагу на назву казкі, на асобныя дэталі, іх цікавілі аутарскія адносіны да персанажаў. Напрыклад:
1. Хто напісаў казку Сарока – манюка?
2. Як адносіцца аўтар да падзей, якія адбываюцца ў казцы?
3. Калі было сумна? Чаму?
4. Ці можна назваць гэтую казку інакш? Як?
Такім чынам, у рэзультаце праведзення другога зрэзу і супастаўлення яго з першым бачна эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку, які павышае ўзровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі.
У дадзеным параграфе былі разгледжаны асаблівасці ўспрымання казкі вучнямі другога класу, змест і ржзультаты эксперыментальнага навучання. На аснове праведзенай работы былі зроблены наступныя вывады:
1. Канстатючы зрэз паказаў, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання казкі;
2. На снове канстатуючага зрэзу была даказана неабходнасць мэтанакіраванай працы па павышэнню ўзроўней успрымання казкі малодшымі школьнікамі, вядучай умовай для якога быў абраны творчы пераказ;
3. З мэтай азначэння эфектыўнасці творчага пераказу для павышэння ўзроўню ўспрымання казкі была праведзена кантрольная зрэзавая работа
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: дипломная работа 2011, курсовик, роботы реферат.
Предыдущая страница реферата | 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 | Следующая страница реферата