Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 | Следующая страница реферата
У гаворках з гэтым значэннем ужываюцца лексемы атсцібаць, атхлістаць, аддубасіць, атвудзіць і інш.1
Ажаргаць, зак. Сесці на што-небудзь, як на каня (СПЗБ, т.1).
Папярэднія ехалі на веласіпедах. сядзелі на іх што на плоце, ажаргаўшы жэрдзе (Тартак, с.199). Дай ты вады схадзіць у хату напіцца. Адразу ажаргаў..(Мсціжы, с.198).
Параўн.: ажыргаць – асядлаць (Сцяшковіч Мат.).
Аскупець, зак. Стаць вельмі скупым.
Дык ты ж аскупеў, братка, пад старасць (Алімпіяда, с. 490).
Злазь пад века рукой, ашчупаеш. (Алімпіяда, с.98).
Блузніць, незак. Трызніць (СПЗБ, т.1).
А што гэта твой падрукаянт не па-наську блузніць? (Алімпіяда, с.386).
Параўн.: блюзніць – гаварыць непрыстойныя словы (Бялькевіч).
Выёрзваць, незак. Выціраць.
І сядзенне ўкінь у машыну, а то з нагамі на яго ўзаб’ешся, а я тады буду выёрзваць гразь (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, с.179).
У творах зафіксаваны яшчэ дзеяслоў выерзаць са значэннем вытаптаць.
Частакол у гародчык быў паабрываны, і дзеці з усёй вёскі выерзалі дзве градкі (Тамсама, с.161).
Вытарабаніць, зак. Выцягнуць.
Петражыцкі зрэзаўся: прычэп стаяў цэлы тыдзень пасля, як вытарабанілі яго з ракі (Агні, с.86).
Выцыўкаць, зак. Выжыць з цяжкасцю.
Каб сказалі, што той, другі, лётчык жывы, я паверыла б адразу, а той не выцыўкаў (Алімпіяда, с.600).
1 Крыўко М.Н. З экспрэсіўнай дзеяслоўнай лексікі // Народная лексіка, Мн. 1977. С.212.
Параўн: вычаўраць , зак.Сохнуць ад хваробы (НС).
Вышмыкнуць, зак. Вываліцца, выпасці (Варлыга).
Карабок вышмыкнуў з пальцаў, стукнуў аб падлогу і адкаціўся пад услон (Алімпіяда, с.19).
Вышчалуквацца, незак. Вылузвацца (СПЗБ, т.1).
Касьбой сама лепш вышчалукваліся ліповыя пруткі з кары. (Тартак, с.134). Ён узяў у пальцы сухі струк і вышчалукнуў (Найдорф, с.130).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 | Следующая страница реферата