Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 | Следующая страница реферата
Параўн.: галіцца незак. – быць ахвочым да чаго-н.(Янкова), зайздросціць, квапіцца (Сцяшковіч Мат., Бялькевіч).
Пад’ялдыкваць, незак. Падкалупваць (ЗНС).
Я знаю дзве сям’і. – А трэцяя, Корань? – Не пад’ялдыквай.. Другая, я табе скажу, ужо не сям’я. (Алімпіяда, с.469).
Параўн.: пад’юджваць –падбухторваць (НЛ), падвохрыць – падбухторыць (ЖС).
Пастыдацца, зак. Пасаромецца (СПЗБ, т.3).
Чалавека б чужога пастыдаўся (Лонва, с.123).
Патрафляць, незак. Дагаджаць (СПЗБ, т.3).
Стары чалавек быў вопытны і патрафляў каню. (Мсціжы, с.26).
Параўн.: трафіць – трапіць (ЖС).
Перажаргаць, незак. Пераступаць праз што-небудзь, каго-небудзь (СПЗБ,т.3.)
Ён(Фірага) стаў з вядром у руках у парозе ў качарэжніку, наступіўшы босай нагой на новы бярозавы венік: чакаў, пакуль яна перажаргае ззаду парог (Алімпіяда,с.17.).
Пліхнуць, зак. Выліць, пырснуць (СПЗБ,т.4).
Падбегшы да гародчыка, дзе ляжалі на траве яго(Фірагі) паўбацінкі, пліхнуў ваду, што асталася на дне ў вядры (Алімпіяда,с.17).
Распліхваць, незак. Разліваць (СПЗБ,т.4.).
Стукнуўся аб зямлю асвер, над зрубам падскочыла на круку вядро, распліхваючы ваду (Алімпіяда,с.17).
Садліжаць. Зрабіцца вільготным; паказваць на адлігу (СПЗБ,т.4.).
Памякчэла шэрань, чуваць было пад нагамі: садліжыць (Мсціжы,с.17).
Дзеяслоў утвораны ад назоўніка адліга.
Параўн.: адліжыць – стаць адліжным ( пра цёплае з раставаннем снегу надвор’е) (ТСБМ,т.1); сатліжыць – пацяплець (НС).
Сашмыкнуцца, зак. Зваліцца.
Жоўценькая таблетачка но-шпы сашмыкнулася з далоні і доўга кацілася ад стала па падлозе (Алімпіяда,с.32).
Сіляць,незак. Набіраць, зачэрпваць (СПЗБ,т.4).
Вот відзіш шкляначкай вадзіцу сіляем. А дзе кружачка? (Алімпіяда, с.415). Нават пясок з кучы сіляў асцярожна (Найдорф,с.53).
Параўн.: сіляць – браць, чэрпаць(Бялькевіч); засіліць – зачэрпаць (Сцяшковіч); сіляць – нанізваць (НЛ).
Склець, зак. Зябнуць, мерзнуць. (ТСБМ,т.5, ч.1,абл.).
Васіль захоча паразважаць, бо сумна вось так склець вясковаму інтэлігенту (Чакай у далёкіх Грынях, с.40).
Скрыляць , зак..Рэзаць скрылікамі (СПЗБ,т.4.).
Яма ў яе пад нагамі шырэла: яна скрыляла ў яе ад берагоў чырвоную ліпкую гліну на ўвесь штых старой рыдлёўкі (Найдорф,с.188).
Параўн.: скрылі – парэзаная тушаная бульба (ЖНС); скрылькі – суп з бульбы (Мат. мін.-мал.).
Спрудзіцца. Напружыцца (СПЗБ,т.4).
Падволы зноў паехалі адна на адну, спрудзіліся і пасталі (Тартак,с.52).
Стрэпаць,незак. Біць, хвастаць.
За хатай стрэпала шчацэ і плячы здзічэлая вішня сваёй суровай галінаю (Алімпіяда,с.499).
Сувірацца. Сварыцца, лаяцца (СПЗБ,т.5).
Акцызнік на некага сувіраўся, аж сціскаў кулакі (Лонва,с.119).
Сцюцюрыцца, зак. Скурчыцца, сціснуцца (СПЗБ,т.5).
Сама Таня сцюцюрылася ў перадку, уціснуўшыся ў сваё старое, з вялікім чорным авечым каўняром паліто (Алімпіяда,с.78.).
Сцяцца,зак.Пакрыцца лёдам, замёрзнуць; сціснуцца, зацвярдзець. (СПЗБ,т.5).
Ён пачуў, як сцяліся, змёрзшыся, у мокрых валёнках халявы і стукалі адна аб адну, калі ён ступаў (Агні,с.93).
Тасавацца, незак. Падыходзіць, дапасоўвацца (СПЗБ, т.5).
Ніяк ён /чалавек/ не тасаваўся да плата з высокім канаторжнікам, да машын, да хат, да ўсяго ў вёсцы – яго не прымала вока (Алімпіяда, с.32).
Уважацца, незак. Адносіцца з павагай (СПЗБ, т.5).
Жэнька дык мяне ўважаецца: маўчала, зубы толькі паказвала...(Лонва, с.84).
Параўн.: уважацца – старацца не зрабіць чаго-небудзь (НС).
Усундычыць, зак. Усунуць, усучыць.
Але ж і яна сама /Пракурорыха/ грошы Джвучку ўсундычыла. (Чакай у далёкіх Грынях, с.28).
Учарэпіцца, зак. Учапіцца (СПЗБ,т.5).
Учарэпіўся /Фірага/ дзвюма рукамі за вядро, як за збавенне, прысеў і нагнуў да яго сваю галаву ((Алімпіяда, с.15).
Хвіцнуць, зак. Хістануць.
Пасля раптам рукі ў Сцяпанаўны хвіцнулі, як вывернутыя ветрам сукі ў дрэве (Алімпіяда,с.496).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 | Следующая страница реферата