Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 | Следующая страница реферата
Чыкілдыкаць, незак. Хадзіць кульгаючы (СПЗБ, т.5).
Замяце зімой дарогу, і ён будзе чыкілдыкаць, як некалі бацька (Алімпіяда, с.607).
Параўн.: кавіняць, таргікаць, талалыхаць – ісці кульгаючы (НЛ).
Шашчэць, шасцець незак. Шалясцець, шамацець (СПЗБ, т.5).
Шашчэла пад імі сухая баравапя трава сінюха, пахла грыбамі і брусніцамі (Лонва, с.41).Было чуваць, як звінелі ў хаце ў вокнах шыбы і шашчэў, асыпаючыся ў яму на дно, пясок (Тартак, с.154). Пад калясьмі шасцела старое белае асінавае лісце, ліпла на мокрыя ад зямлі колы. (Тартак, с.74).
Параўн.: шахцець – шастаць (ЖС).
Шваргатаць, незак. Бурліць, пералівацца з шумам.
Толькі ў старым альшэўніку ля Белага шваргатала на каменні перасохлая – намачыць вераб’ю лапкі – рачулка (Алімпіяда, с.500).
Шупіць, незак. Разумець (Сцяшковіч).
Яна лепш шупіць, што да чаго (Лонва, с.74).
Параўн.: шупіць – цяміць, разумець (Бялькевіч).
Прыслоўі
Вобмаль.Мала.(СПЗБ,т.1).
І калі каму вобмаль будзе, - Сцяпанаўна паказала на вёдры, - не шкадуйце, не галадаем (Алімпіяда,с.296).
Параўн.: вобмаль.Малавата (Янкоўскі).
Дагібелі. Многа.
І фартухоў на ім дагібелі, вянкі з дзеразы? (Чакай у далёкіх Грынях,с.28).
Додніцай. Досвіткам (СПЗБ,т.2).
У гаршку на прыпечку стаяла мяса, якое яна паставіла была нанач у печ варыць лінінцам, а тыя додніцай тады сабраліся і пайшлі не еўшы (Тартак,с.16).
Долкі. На зямлю, на падлогу (СПЗБ,т.2).
Здавалася, што яны на машынах пакладзены ў радок і соўгаюцца ад барта да барта на выбоінах, ніяк не могучы вываліцца долкі.(Найдорф,с.98) Ён апусціўся долкі па драбіне, і яны доўга яшчэ сядзелі пад частаколам ля дошак, маўчалі (Лонва,с.26).
Дзярката. Рэзка, надрыўна.
Сігнал закрычаў ядрана і дзярката, як хрыпаты чалавек, сагнаўшы з бруку...(Алімпіяда,с.203).
Жыўцом. Гвалтоўна (СПЗБ,т.2).
Нібыта чалавек хацеў схавацца ў замкнёным сельсавеце, вырваў з вушака жыўцом замок з прабоем і апрогся (Алімпіяда,с.443).
Звёсна. Вядома (Бялькевіч).
Звёсна, за што. За нашу бабскую долю (Алімпіяда,с.267).
Льга, безас.-прэд. сл. Можна, магчыма (СПЗБ,т.2).
Думаў – не ўбачыць, але са сцэны льга ўгледзець усё ( Чакай у далёкіх Грынях, с.119).
Навотліж. Наводмаш (СПЗБ,т.3).
Я ёй гавару-гавару... – яна махнула рукой навотліж, як маці, - а яна на грэблю паказвае (Алімпіяда,с.529).
Параўн.: навотліва – наводмаш (Янкова); навотлях(НЛ); навотліў (ЗНС); навотляг (ЖС).
Назнайніцу. Навыварат (Сцяшковіч).
Яна мне, гэта бежанка, душу назнайніцу вывернула (Бежанка,с.53) Расцягнулася толькі на зямлі накідка, астаўшыся ляжаць назнайніцу (Тартак,с.64).
Параўн.: на найніцу – на левы бок адзення (НС); знайніца – адваротны бок (ЖС).
Намітуські. Адзін супраць аднаго (СПЗБ,т.3).
Вазьмі на калёсы намітуські (Алімпіяда,с.372). Ляжаць у глыбокай калысцы намітуські – сюды галава – туды галава, - у палатняных полачках, спавітыя чырвонымі паясамі з кутасамі (Тартак,с.42).
Параўн.: намітусь (Мат.мін.-мал.).
Напаяўку. Блізка пад рукамі; напагатове.
Гэта яна, Алімпіяда, жыла з краю, як напаяўку (Алімпіяда,с.355). “Мусай” ён зваў не толькі арыфметыку: гэта слова было ў яго заўсёды напаяўку (Бежанка,с.46).
Параўн.: напашэўку – пад рукой (ЖС).
Несамавіта. безас.-прэд. сл. Нядобра (СПЗБ,т.2).
Сцяпан адвярнуўся: яму стала несамавіта (Сцяпан Жыхар са Сцешыц, ,с.168). Яму стала насамавіта, ён ступіў ад грубкі ў парог (Лонва,с.115).
Памінутне. Вельмі часта.
Харбін, гладзячы памінутне пальцамі вусы пад носам, падышоў і нагнуўся да Далідчыка (Алімпіяда,с.43).
Пекна. Прыгожа (СПЗБ,т.3).
Я знала, што няпекна. Але ж усе бралі ( Чакай у далёкіх Грынях.,с.122).
Параўн.: пекны, пекната. Прыгожы, прыгажосць (ТСБМ,т.4).
Рагача. Дагары нагамі (Сцяшковіч).
Высокая, густая сінюха пасля касы стаяла рагача, і, каб адкінуць яе назад, трэба была дужая мужчынская рука (Калістрыха,с.121).
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 | Следующая страница реферата