Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата
І, канешне, тое, што старая хата Зяблікаў была разбурана, мае сімвалічны характар. Драматург заклікае народ і інтэлігенцыю да змагання за вяртанне спадчыннага права на сваю зямлю і хату. Заклік да тых, хто здольны прыняць яго. Гэта як штуршок, які не пакідае альтэрнатывы: змагацца ці пайсці з торбай па свеце. Моцны прымае першае.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У агульным выніку трэба яшчэ раз узгадаць, што вобраз дома ўвасобіў у сабе як міфічны і сакральны, так зямны і рэальны змест.
У архаічнай свядомасці кожнае жытло надавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, унутранае і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. “Дом можа быць “разгорнуты” ў Сусвет і “згорнуты” ў чалавека”[1;15].
Сам сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі: цэнтрам, які часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва, неба-столлю і г.д. Семантычны комплекс дома акумуляваў у сабе такія істотныя ідэалагічныя канстанты, як сацыяльнасць, сакральнасць унутраннай прасторы, паказ грамадскай арганізацыі, сям’і, тэхналагічны код, псіхатэрапеўтычную функцыю ды інш[4;17].
Вобраз дому ў беларускай культуры мае не толькі ролю пэўнай архітэктурнай пабудовы, жытла, а разглядаецца значна шырэй.
Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя многае змянілася ў жыцці беларускага народа. Змянілася і сялянская хата, яе абсталяванне. Адыйшлі ў мінулае многія са згаданых старажытных абрадаў, што адбываліся ў хаце. Сёння хата ўжо не ўспрымаецца паменшанай мадэллю сусвету. Гэта хутчэй тое, што знакаміты архітэктар мінулага стагоддзя Ле Карбюзье назваў “машынай для жытла”. Але не варта абмінаць традыцый мудрасці прашчураў. Не, не да твару нашаму дому быць толькі “машынай” для жылля[14;15].
Але калі прашчуры мелі сваю філасофію жылля, што адлюстравалася ў розных абрадах, звычаях, павер’ях, то і ў нас мусіць скласціся свая філасофія жылля, якая б увабрала ў сябе ўсё лепшае з мінулага і поруч з тым засведчыла сённяшні светапогляд.
Як глыбока можна пайсці, як шмат новага знайсці для сябе...
Зайздроснае становішча выкладчыка дазваляе яму даносіць вучням вобраз хаты-
дома ў тым накірунку, які бліжэй яму самому ці больш зразумелы вучням. Ёсць
магчымысць спалучыць літаратурныя творы і мастацкія – разам яны ствараюць
цэласнасць дадзенага вобраза.
У гэтай працы я закранула творцаў пачатку ХХ стагоддзя – сучаснікаў істотных гістарычных падзей у нашай краіне. І, канешне, вобраз хаты-дома нясе адбітак гэтых падзей і ў іх творах. Гэта яшчэ больш пашырае сімвалічную ролю хаты ў мастацтве.
Нельга рабіць дакладныя межы: як трэба і як рабіць. Ёсць нейкі грунт, якога трэба прытрымлівацца, ёсць стрыжань ведаў, вакол якога будуюцца, нараджаюцца свае думкі і разважанні. Усё залежыць ад тэмы ўрока і мэты, якую ставіць выкладчык.
На мой погляд, спалучэнне літаратуры і жывапісу дае больш глыбокі аналіз вобразу дома ў беларускай культуры, натхняе кожнага на свае асабістыя разважанні. Той жа альбом Бялыніцкага-Бірулі – даволі даступны сродак, у той час, калі не заўсёды ёсць магчымасць дэманстрацыі слайдаў ці фільмаў.
На першы погляд, тэма “Вобраз хаты ў беларускай мастацкай культуры”
здаецца аднабаковай. Што новага, цікавага можна дадаць? Але сувязь
літаратуры і мастацтва могуць зрабіць разгляд такой тэмы даволі дынамічным, дапамагаюць спасцігнуць не толькі вобраз хаты як асобнай будыніны, а больш
шырока зірнуць на гэты вобраз. Бо наш дом не трэба абмяжоўваць чатырма
сценамі, а неабходна заўжды ўсведамляць, што сапраўдны вялікі дом – гэта і
ўсё тое, што па-за межамі драўляных сцен. Наш дах – блакітнае неба, падлога
– зямля, сцены – усе дрэвы вакол. І ўсяму жыццё дае паветра, якое ўдыхае
наш Першатворца.
Патрыятычная накіраванасць падкрэлівае выхаваўчы патэнцыял тэмы.
Разнабаковасць трактоўкі вобразу дае магчымасць дакладна яго данесці.
Кожная глава працы мела на мэце супрацьставіць ідэю “роднасці” імперскай казарменай ідэалогіі.
Ёсць магчымасць прасачыць за тым, што творцы і мысліцелі Беларусі
выкарыстоўваюць адзінуюпершакрыніцу – беларускую традыцыйную культуру.
Адбываецца працэс фалькларызацыі культуры, які актыўна распачаў у эпоху
Рэнесансу Францыск Скарына, а за тым падхапіў беларускі ідэолаг Аарон
Алізароўскі.
Комплекс “роднасці“ паказан у розных варыянтах. Была зроблена спроба
прасачыць працэс ад матэрыяльнага да духоўнага, які ажыцяўляўся са
станаўленнем пачуцця “роднасці”. І жыллё –як узор матэрыяльнай культуры; і
інтэр’ер жылля, яго ўнутраны змест – як нешта роднае, утульнае, асабістае.
Усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў вуснай народнай творчасці. “Плясаць ад
печчы” – рабіць нешта спачатку, звярнуцца да першакрыніцы. Па гэтых радках
відаць як нашы продкі шанавалі культ печчы, лічылі, што яна дае жыццё ўсёй
хаце.
Выяўленчае мастацтва, на прыкладзе твораў мастакоў ХІХ стагоддзя, надало магчымасць убачыць “родны кут” іх вачыма. Складаны час, туга па
Радзіме, і, канешне, любоў – усё гэта знайшло сваё месца ў іх творах.
Творчасць Купалы мае вялікае значэнне ў раскрыцці сутнасці тэмы. Таму радкі Якуба Коласа, якія сталі песней, здаецца будут вельмі дакладнымі:
Мой родны кут,
Як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы...
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Байбурин А.К. Жилище в обрядах и представлениях восточных славян. –
Ленинград, 1983.
2. Беларускае народнае жыллё. – Мінск, 1989.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата