Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 | Следующая страница реферата
...Маё жыццё з маленства пастаянна звязана з прыродай. У ёй для мяне быў сэнс жыцця” [19;32-33].
Хата ў творах мастака – гэта частка інтэр’еру прыроды, прыроды яго
Радзімы.
“Вясна”, “Пачатак вясны”, “Вечар”, “Зімовы дзень” – вобраз хаты тут
само сабой зразумелы, ён проста неабходны. Там недзе ўдалечыні некалькі
хатак ці хата займае цэнтральнае месца, напрыклад у творы “Вясна” і
ўдакладняе адлюстраванне пэўнай пары года. Гэта тое ж самае дрэва, бярвенні, што прыстасаваны для ўладкавання чалавечага жыцця ў прыродзе.
Нават Ілля Рэпін у перапісцы з беларускім мастаком кажа: “Я заўжды з новым
вялікім задавальненнем гляджу на ваш узгорак з хатамі, занесенымі снегам;
люблю гэтыя беражкі, што белымі краямі адлюстроўваюцца ў горнай рэчцы”. І
сапраўды, вельмі дакладны радкі І. Рэпіна: “Я так прывык асвяжацца душой
перад вашымі жывымі павевамі праўды, прастаты і свабоды” [19;32-33].
Вось на гарызонце відаць хаткі, а да іх “шырокім пэндзлем прыкладзена
дарога, што бяжыць па беларускіх узгорках да цудоўнага куточка – Вёска”
[3;13].
Калі сцежка, то заўсёды дакладная – вядзе да хаты – хатак, царквы, млыну.
На сваіх палотнах мастак стварыў светлы, чысты, нібы жамчужны, каларыт, часам ахінуты тонкім вэлюмам серабрыстых беларускіх туманаў. Праз свае работы ён імкнуўся адлюстраваць саму душу беларускага народа, такую чыстую, непасрэдную, поўную блакітнай надзеі, часам туманную, але заўсёды лагодную і цёплую.
Прыгажуня-прырода... У карціне “Блакітная капліца” яна спіць пад мяккай коўдрай белага снегу. Як ложак захінае тонкая зімовая смуга, каб ніхто не змог патрывожыць салодкага сну. Усё наваколле прасякнута цішынёю, і нават ветрык прынік за ўзгоркам, каб не перашкаджаць чароўнаму спатканню яе, прыроды, з Мастаком[19;32-33]. І зноў вясновыя хаткі – шэранькія, бервяныя, утульныя. Белыя дахі дамоў удалечыні, блакітная капліца – вось што стварае інтэр’ер зімовага дня, дакладней перадае настрой твора. Яны таксама адпачываюць пад коўдрай снегу, як і сама прырода.
У карціне “Быстрая рэчка” прырода ўзбуджана, быццам неўзабаве ўстрапянулася і рашуча рыхтуецца да вялікай змены. І зноў невялікія хаткі з’яўляюцца часткай прыроднага інтэр’еру. Будыніны не кідаюцца ў вочы як нешта недарэчнае ў пейзажы. Яны надаюць твору цэласнасць і абуджаюцца разам з прыродай.
Лірычнасць краявідаў Бялыніцкага-Бірулі адносіць гледача ў свае далячыні, яна дапамагае кожнаму чалавеку прычыніцца да гэтай мастаковай любові, на нейкі няўлоўны момант растварыцца ў гэтым вонкава някідкім цудзе, што завецца Бацькаўшчына[19;32-33].
Лёс заносіць мастака далёка ад родных мясцінаў, але тое, што ён спасціг яшчэ ў дзяцінстве, засталося з ім назаўжды. Бялыніцкі-Біруля літаральна “сфармуляваў” беларускі пейзаж, нібыта перастварыў яго менавіта ў нейкім нацыянальным асвятленні.
Мы самі і нашы нашчадкі, мабыць, доўга будуць сустракаць у старых
кнігах мясціны, дзе апісваюцца як нешта натуральнае і ўвогуле звычайнае
малюнкі беларускай прыроды, якой мы ўжо не ведалі: “Памятаю Быстрэю вельмі
прыгожай. Наш бераг быў вельмі круты, з пясчанымі плывунамі, зараслямі
ажын, малін, шыпшыны, а процілеглы – адхоны. Дом стаяў вялізны, аднапавярховы, перад ім раслі векавыя ліпы. Супраць дома – сад, каменныя
слупы брамы. На слупках заўсёды жылі буслы. Вакол дома – сажалкі, у якіх
вадзілася шмат рыбы і ракаў...” [23;16]. Гэта фрагмент з запісак жывапісца.
Чытаеш і перад вачыма ўстае “Быстрая рэчка”.
У малюнках роднай прыроды мастак шукаў не толькі выразныя знакі
багацця і шматстайнасці свету, але і глыбокі сэнс зямнога існавання.
Менавіта прысутнасць касмічных стыхій заўсёды адчуваецца ў карцінах
Бялыніцкага-Бірулі. Сёння можна сказаць і гэтак: адчуваецца прысутнасць
Бога, Першатворцы ўсяго на свеце. Бо што лепш за ўсё даказвае існаванне
вышэйшага сэнсу ў свеце, як не сам неаглядны, эпічна ўсёахопны, шматстайны
вобраз Сусвету?! Творчасць мастака, на карцінах якога мы знаходзім водбліск
ранішняга святла, зары чалавецтва, і ёсць галоўны паэтычны аргумент на
карысць змястоўнасці чалавечага быцця[23;16].
Бялыніцкі-Біруля здолеў дасягнуць у творчасці недасяжнага, спалучыць на сваіх карцінах зямлю і неба, матэрыяльнае і духоўнае, зямное, плоцевае і высокае, нябеснае і здабыць гармонію.
Вобраз дома, хаты ў творах мастака – гэта не нешта асобнае. Гэта свет у Сусвеце. Можа, таму да хаты і прывязаны быў так селянін, і такой балючай была страта гэтага “свету” – часткі Сусвету.
IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ.
4.1. РОЛЯ ХАТЫ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ
Янка Купала... Невыпадкова я вырашыла затрымацца на творчасці гэтага майстра беларускай літаратуры. Лёс ягонай сям’і даволі выразны, тыповы прыклад лёсу ўсіх беларусаў. Сям’я дзеда Янкі Купалы была сагнана з роднага гнязда ў Пясках. Ануфрый Дамінікавіч на працягу пятнаццаці гадоў пісаў прашэнні, каб адстаяць сваё права на роднае гняздо і дваранства, але справядлівасці не дабіўся[26;22].
Янка Купала не любіў азірацца далёка на сваю радаслоўную. Але
неаднойчы ў творчасці звяртаўся да незайздроснага лёсу свайго дзеда, што
“цягаўся па судах”, і, нічога не дамогшыся, вымушаны быў “кінуць тую хату, скуль бацькоў на магілкі вывезлі, тое поле, дзе кожную скібінку потам
крывавым скрапілі” [13;213].
Сімвалічны вобраз хаты сустракаецца і ў драматычных творах, і ў паэзіі. Цікава, што нават у любоўнай лірыцы гэты вобраз прысутнічае.
Янка Купала – гэта пісьменнік народа. І ўсе яго творы для народа. А хто такі беларускі народ? Гэта вясковае сялянства, жыццё якога – гэта жыццё вёскі, гаспадарка. Турботы, клопаты – уладкаванне свайго кута, прытулка сваёй сям’і. Усё гэта ўзаемазвязана, усё вельмі блізка Купалу і яго творчасці. Я пабудавала сваеасаблівы ланцуг: Беларусь – вёска – хата – мужык – элементы творчасці Купалы. Чалавек з народа, які нарадзіўся ў простай сям’і, арганічна жыве ў гэтым і таксама падае іх такім жа, як ён.
Звяртаючыся да творчасці пісьменніка, захацелася пачаць са светлага, узнёслага твора. “Яна і я” – паэма любоўнай лірыкі, дзе сама назва гаворыць за сябе. Багатая на алегорыі творчасць Купалы вельмі выразна ў гэтым творы.
Услаўляючы Яе, безымянную жанчыну, народжанае ў працы каханне, паэт
славіць жыццё чалавека ў асноўных праявах яго вясковага побыту. Хоць героі
паэмы “прыўзняты” над канкрэтным асяроддзем, з якога паходзяць, па спосабу
жыцця, характару, звычаях, яны – сяляне. Не маюць яны раскошаў, залішняга
дастатку: у хаце, дзе жывуць Ён і Яна, “не выбіты атласам сцены, лавы”;
“над печкай, што стаіць каля парога, не працавалі мудры разьбяры”[16;106].
Хата, інтэр’ер – гэта характар сям’і і таму гэты вобраз з’яўляецца
неабходным, каб раскрыць вобразы герояў твора, зрабіць іх зразумелымі
чытачу. Гэтыя радкі дакладна паказваюць на прастату герояў твора, а таксама
на веданне аўтарам інтэр’еру беларускага жытла. І менавіта такі раздзел як
“У хаце” і набліжае паэта да народу, робіць яго творчасць блізкай і
зразумелай. Хата – гэта селянін, і, закрануўшы гэты вобраз, аўтар выказвае
павагу гэтаму селяніну, усяму сялянству.
Уводзячы вобраз хаты праз яе апісанне, паэт яшчэ раз падкрэслівае, што ён піша пра народ, што ён сам з народа. Такая ж гармонія “Яе і яго” можа быць і сярод чытачоў. А можа Купала проста нагадвае, што кожны мае ўсё тое, каб быць шчаслівым. Раздзел “У хаце” другі ў паэме, што невыпадкова ў творы, дзе апісваецца жыццё тыповага селяніна. Герой паэмы падкрэслівае, што ягоная хата зроблена ягонымі рукамі:
Палац мой, бачыш, хоць і не багаты,
Але я сам яго ўзбудаваў,
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Предыдущая страница реферата | 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 | Следующая страница реферата