Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата
Сам сцены вывеў, клаў на кроквы латы
І сам пад стрых саломай пакрываў. [12;211]
Тут хата – частка самаго гаспадара. І герой паэмы гаворыць пра свой дом паважліва і годна, нават з любоўю.
Вось ложак зроблены маёй рукою,
З смалістай сосны дошкі высланы ў ім... [12;211]
Нават пра такія інтымныя рэчы інтэр’еру нагадвае аўтар, падкрэсліваючы свае веды пра матэрыял, з якога выраблена тая ці іншая рэч у хаце.
Дом у паэме “Яна і я” пададзены як сімвал яднання лёсаў двух
закаханых, і ўнутраны камфорт хаты грае не апошнюю ролю ў жыцці сям’і.
Уводзячы маладую гаспадыню ў сваю хату, Ён паказвае Ёй перш наперш самога
сябе. Хата – твар гаспадара. Гаспадар, будуючы хату, свой уласны дом, укладае самога сябе, сваю індывідуальнасць. Гэта магчымасць выявіць сябе.
Ад свету, ад Бога
Жадаю нямнога:
Зямелькі з валез,
К ёй шкур неўдалёку,
З святлічкай хацінку... [16;59]
Якія жаданні мужыка? Па-першае, зямельку, на якой можна пабудаваць
“хацінку”. Такое памяншэнне “хацінка” выклікана, здаецца, не толькі
асаблівасцю рыфмоўкі, а больш асаблівым стаўленнем да гэтай будыніны
аўтара. “Хацінка” – гэта як нешта роднае, утульнае, сваё...
Купала быў не за калектывізм, а за індывідуальнага ўласніка. Такую пазіцыю яму падказваў вопыт беларускага сялянства. Чалавек страчвае здольнасці да самастойнага дзеяння, губляе сваю індывідуальную непаўторнасць, ператвараецца ў функцыю.
Больш рэалістычны вобраз хаты пададзены Купалам у вершы “Хатка”. Тут вобраз хаткі абагульнены. Бядняцкая хатка – гэта ўся шматлікая радзіма, прытулак усіх прыгнечаных. У паэзіі Купалы хата проціпастаўлена ў сацыяльным і духоўным плане магнацкім палацам. Нягледзячы на свой занядбаны знешні выгляд, яна заўсёды бліжэй паэту, бо менавіта ў такіх пахілых старых хатках пад саламянымі стрэхамі жывуць простыя людзі [27;634]. Сялянская хатка – як бы частка існавання самога селяніна, яго добрай, справядлівай і спагадлівай душы. Паэт упэўнены ў неўмінучай перамозе дабра над злом:
Бедная, хатка, ты
Але вечная,
І палацы ўсе
Перастоіш ты [27;634]
Купала звяртаецца да “хаткі” як да жывой істоты, веруючы ў яе моц.
Вобраз хаткі мнагамерны, зліваецца з вобразам Радзімы, народа, дабра, справядлівасці. Тут спалучаюцца рэалістычныя і рамантычныя сродкі
ўвасаблення. Бядняцкая хатка апісваецца дэталёва і рэалістычна:
Пахінулася,
У зямлю ўехала.
Ці:
На страсе тваёй
Мох пакошаны.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата