Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата
Але, разам з тым, сустракаюцца такія рамантычна-фальклорныя прыёмы адухаўлення:
А як дзікія
Ветры ўсходзяцца
Ці:
Цьмой-лучынкамі
Вокны жаляцца [27;634]
На першы погляд кідаецца пэўная змрочнасць, але ўсё ж такі агульны
настрой, здаецца, аптымістычны. Увогуле, у творчасці Купалы гучыць вера ў
будучае роднага краю. І, можа, такі вобраз хаты – гэта вобраз тагачаснай
Беларусі. Але ж “і палацы ўсе перастоіш ты”.
Алегорыя Беларусь – хата даволі актуальна ў творчасці Янкі Купалы і праходзіць праз яго паэзію як заклік:
Развейся, туман, расплывіцеся, хмары,
Над хатай пахілай маёй! [12;35]
І няхай “хата пахілая”, але ж яна “мая”. Радкі гэтыя дыхаюць жыццём, абуджаным духам, сапраўдным жаданнем нешта рабіць, змяняць.
4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬ ДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО”
Але ж абагульнены вобраз хаты Янка Купала прадэманстраваў у п’есе
“Раскіданае гняздо”. Максім Гарэцкі назву самой п’есы разглядаў як “сімвал
раскіданай Беларусі з часоў пярэдадняй сусветнай вайны і сацыяльнай
рэвалюцыі” [6;338]. Такую ролю адыгрывала хата ў драме.
У той жа час хата як сімвал сямейнага яднання: няма хаты, разбурылася
– разляцеліся ўсе, як птушкі з таго гнязда. І насуперак гэтаму, “гняздо” –
як нейкі “камень”, які цягне “на дно”. Селянін прывязаны да таго, што мае, няхай у “старой хаткі сцены дрыжаць”[12;90], але ж гэтае “пахілае”,
“крывое”, “вузенькое” – сваё.
Своеасаблівая папярэдніца “Раскіданага гнязда”, - паэма “За што?”, напісаная ў 1908 годзе. Сярод тых зерняў, з якіх узнікла задума паэмы “За
што?”, а затым і драмы “Раскіданае гняздо”, была і даўняя радавая крыўда
Луцэвічаў на паноў Радзівілаў, якія сагналі сям’ю арандатараў-чыншавікоў з
апрацаванай імі зямлі. Дзед Ануфрый Дамінікавіч доўга судзіўся з панам за
роднае гняздо, што адабрала ў яго шмат сіл і здароў’я і скараціла век; унук
жа, Янка Купала, на пачатку XX стагоддзя вынес сямейную крыўду “на свет
цэлы”, асэнсаваўшы яе як трагедыю эпахальную, агульнанародную, за якой
стаяла ўсё тое ж пытанне – быць ці не быць беларускай нацыі [8;94-95].
“Раскіданае гняздо” адлюстроўвала цярністы шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны і лепшай долі.
Тут катастрофа захапіла не толькі “чалавечыя” персанажы, але і сімвалічныя вобразы, якія жылі ўжо ў ранейшых купалаўскіх творах.
Хата – вобраз – сімвал, знаёмы нам з “Адвечнай песні”, “Паўлінкі”,
“Прымакоў”.
У “Раскіданым гнязде” яна выступае не толькі як чалавечае жытло, але
як “храм”, дзе моліцца зямлі язычнік Зяблік, таксама як частка Сусвету ды
зямная мадэль апошняга. Зрэшткі, хата была спрадвеку для чалавека, які ў
архітэктуры свайго жытла ўвасабляў уласнае прасторавачасавае ўспрыняцце
светапабудовы. “Будуючы жытло, храм, горад, чалавек з дапамогай лагічных
структураў тварыў мадэль Сусвету” – сцвярджае этнограф А. Нароўская
[17;44]. “Беларускі народ данёс да сярэдзіны ХІХ стагоддзя лагічную
ідэаграму, закладзеную ў аснову будаўніцтва дома. Яна ўяўляе з сябе
ідэальны квадрат, бакі якога не павінны перавышаць дзевяць крокаў з
пакладзенымі ў цэнтр 4 камянямі” [17;44].
Адносіны Зябліка да хаты, што будаваў яшчэ з бацькам-нябожчыкам, гэтаксама як і да зямлі, нагадваюць нейкі культ. Руйнаванне старой хаты ў ягоных вачах – глабальная сусветная катастрофа, фактычна – руйнаванне самога Сусвету, на руінах якога яму не будзе месца [5;124]:
“Лявон... (як памешаны) Дзе я? Што я?
Цёмна, страшна кругом? Чуваць трэск над хатай, сыпецца пясок. Во, во!
З неба пясок сыпецца, а можа, гэта
Зоркі нашы валяюцца, што павядуць нас па свеце з кіем жабрачым?” [13;215]
Чалавек не бачыць будучыні. Няма хаты – няма сэнсу, няма жыцця. У
вобразе Лявона Купала перадаў трагедыю тыповага селяніна. Яго
недасведчанасць не дала магчымасці знайсці яму іншае выйсце, акрамя смерці.
Чалавек вар’яцее, бо хата для яго як дзіцё, якое ён нарадзіў, песціў і
раптам – усё, нічога няма, усё разбураецца на вачах. Самы вялікі боль –
страціць тое, што сам гадаваў, тое, чый лёс ты рабіў, сваімі рукамі:
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата