Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 | Следующая страница реферата
Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы".
Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш
"Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i
лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены". "стары амшалы тын".
Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у вершах "На сход!" i "Час!".
На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не
савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных
пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома
прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра
услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што
пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць
"ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць
рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся
засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей
калгаснай вескi. Але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх
адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была
уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг.
лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую
у брыгадзiра. Сення, прауда, з усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводк у
каханнi.
У гады Вялiкай Айчыйнай вайны Я.Купала жыу i працавау недалека ад
Казанi. Асаблiвай папулярнасцю у народзе карыстауся яго верш ваеннай пары
"Беларускiм партызанам". У iм аутар пасылау праклен Гiтлерувампiру, фашысцкiм псам, заклiкау партызан i увесь народ да барацьбы з лютым
ворагам.
Але паэт не дачакауся радасных дзен перамогi.
Кандрат Крапiва-драматург (12.1)
У драматургiю К.Крапiва прыйшоу у першай палове 30-х гг., калi беларуская драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню.
"Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж
людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера
таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.)
У сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж Лютынскi выступае як
станоучы герой,барацьбiт за прауду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць
дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструк цыi вышэйшых начальнiкау, здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага
народа".Пры гэтым Карнейчык забывае,што у час белапольскай акупацыi
настаунiк Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё яму,забывае сваё
абяцанне прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну.
Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма
"Партызан",прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi
буржуазна-памешчыцкай Польшчы.
Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi была напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г.
Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце
геалогii,дзе дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае
нiякага дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца
"сябры",выдаушы фальшывую даведку.
У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як
тонкага псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты.Iмены
Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i iмёны шматлiкiх гогалеускiх i шчадрынскiх
герояу,ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль,падхалiмства, нахабства,подласць,пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi. Нямала ёсць
людзей,якiя робяць усё,каб падняцца па службовай лесвiцы,заняць больш
высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых iнтарэсау такiя людзi не грэбуюць
нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з iмi,лiчыць К.Крапiва, трэба
агульнымi сiламi, працiпаставiушы навуцтву i ашуканству
прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць.
У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па- ранейшаму напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць жаваранкi", "Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба".
"Брама неумiручасцi"
Тэма паэта i паэзii у творчасцi Я.Купалы. 12.2
Значнае месца у творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i паэзii. Паэт,на думку Я.Купалы,павiнен быць выразнiкам дум i спадзяванняу народа,змагаром за яго лепшае будучае.У адным з раннiх вершау "Я не для вас.."(1907)сцвярджаецца думка,што сапраудны паэт павiнен служыць людзям працы,што яго песня,талент i сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":
Я не для вас, …
А для бедных i загнаных.
Я з iмi мучуся урауне,
У адных закут з iмi кайданах..
Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяуляюцца у вершах "З кутка жаданняу", "З маiх песень","Не клянiце мяне" i iнш. Свае пяснярскае прызванне паэт бачыць у служэннi бацькаушчыне,у праудзiвым паказе народнага жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць тыя шляхi-дарогi,якiя б прывялi народ "к яснаму сонцу","к славе". У вершы "З кутка жаданняу"Я.Купала гаворыць, што ён не жадае гучнай славы.Галоунае для яго-быць праудзiвым выразнiкам дум мiльёнау процоуных людзей.
З цэлым народам гутарку весцi.
Сэрца мiльёнау падслухаць бiцця-
Гэткай шукаю цэлы век чэсцi
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 | Следующая страница реферата