Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата
1. Iдэйный змест паэмы Броукi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi. (10.1)
У 1947 г. П.Броука наведау Асвенцiм i адчуу усю бязмежнасць людской трагедыi. Ен убачыу змрочныя халодныя баракi, печы крэматорыя, тыя комiны i сцены, якiя былi нямымi сведкамi жахлiвых вiдовiшчау.
Горыч ад гэтых уражанняу, невымерны боль за мацi i нарадзiлi паэму
"Голас сэрца", якую П.Броука змог напiсаць толькi праз пятнаццаць гадоу
пасля сканчэння вайны. Яна прасякнута вялiкiм душэуным болем, якi не сцiхае
праз многiя гады. У паэме П.Броука узвышаецца над сваiм горам i яго боль
затрагiчны лес мацi перарастае у боль i трывогу за лес усяго чалавецтва, якому пагражае новая сусветная вайна.
Зразумела, вобраз мацi, сцiплай сялянскай жанчыны, - галоуны у паэме.
Усе, што звязана з мацi, паэт памятае да драбнiц, памятае усе дэталi
мiрнага вясковага побыту працу мацi у хаце. Як з жывой, размауляе сын з
мацi, успамiнаючы, як яна "спявала, як грала, як жала, як шыла кашульку, як
вышывала", як чакала сыноу з далекай дарогi каб абняць, пацалаваць i
сагрэць iх, як свяцiлiся вочы яе ласкай i радасцю, як рукi пахлi "лебядою, i хлебам жытневым, i сырадоем".
У гады ваеннага лiхалецця мацi была разам з партызанамi. Яна iм
"абвязвала раны белай хусцiнкай, дзялiлася з iмi хлеба скарынкай". I
менавiта за сувязь з партызанамi мацi пайшла на жудасную смерць. Сум па
мацi, а разам з тым любоу i павага сына да яе узрастае яшчэ i ад таго што у
цяжкi час i яна была змагаром. Паэту нiбы чуецца голас мацi, якi адначасова
з'яуляецца i голасам усiх ахвяр вайны.
Паступова матыу журбы i гора саступае iншым пачуццям паэта. П.Броука, многа дзе пабываушы, бачыу, што у свеце неспакойна, што есць людзi, якiх"так цягне да бою". Паэт занепакоены, што у сучасным свеце яшчэ многiя трымаюць у руках зброю, што цячэ кроу нявiнных людзей, што пачынае падымацьгалаву пачвара - вайна.
П.Броука асуджаючы войны, упэунены, што на зямлi i без iх шмат праблем, шмат бедных, галодных i абяздоленых, i таму самае разумнае - накiраваць астранамiчныя сродкi, якiя iдуць на узбраенне, на будаунiцтва жылля, школ, бальнiц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы сцэны мiрнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлi, паэт падводзiць чытача да успрыняцця заключных радкоу паэмы. Гэта зварот да мацi-нябожчыцы, заклiк да захавання на зямлi мiру:
Сення магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлею праменнямi свецяць:
- Мiр ва усiм свеце! Мiр ва усiм свеце!
2. Разуменне Францiшкам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Думкi паэта аб роднай мове.(10.2)
Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура у гiсторыi
беларускай лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаунiка, удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i
адваката стала першым у шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных
паэтау. Ен ведау нялегкую долю беларускага сялянства i разумеу яе прычыны.
Таму у цэнтры увагi яго быу просты чалавек, селянiнпакутнiк, якога
абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоувау лепшага жыцця. Адвакат па прафесii
Ф.Багушэвiч i у лiтаратуры стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага
беларускага працоунага сялянства, правоу на зямлю, волю, свабоднае развiцце
нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з
фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii.
У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык беларускi" (пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую гiсторыю i культуру беларусау, абгрунтоувау права беларускага народа на развiцце сваей мовы. Ен падкрэслiвау спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая такая ж"оюдская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога даная". Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, авбыякава ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх народау, што страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону роднага людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу.
Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт па
рауноувае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша
хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але
такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей.
Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх
выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць
праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго
народа, але i шлях да лепшага жыцця.
Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Шамякiна "Трывожнае шчасце".
(11.1)
Сярод усiх творау I.Шамякiна вылучаецца пенталогiя "Трывожнае шчасце".
Галоуныя героi пенталогii - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi
"Непауторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i
Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аутар
iмкнецца раскрыць духоуны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяу, грамадскiя пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад
пачаткам вайны Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доугi час.
Аповесць "Начные зарнiцы" - пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны, падпольную i партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой
Ленай на акупiраванай тэрыторыi i прымае актыуны удзел у змаганнi з
ворагам. Разам з братам Данiкам, Цiшкам Матылем, Колем Трапашом, Толем
Кустарам яна выконвае самыя небяспечныя заданнi. Характар Сашы асаблiва
ярка праявiуся у эпiзодзе, калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павiнна была выдаваць параненага камiсара за свайго мужа. Партызанскiм
камiсарам быу настаунiк Уладзiмiр Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны
рабiу Сашы прапанову выйсцi за яго замуж.
Суровы вопат ваенных гадоу, калi I.Шамякiн служыу на Поуначы у зенiтных
войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i снег". Яна прысвечана франтавому
жыццю Пятра Шапятовiча. У ей праудзiва паказаны шлях унутранага
узмужненнягалоунага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы
сбiты самалет, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць
Кiдалы, цяжкае раненне).
У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя аказваецца у родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба. Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала лесы ускладнiла iх узаемаадносiны, што поунага разумення героi не знайшлi.
Аповесць "Мост" - пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне адбываецца пасля вайны. Героi не ваююць, Але i у 1946 г. iм не лягчэй. Пеця працуе настаунiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аутар паказвае цяжкiя пасляваенныя гады. Мацнее пачуцце глыбокай унутранай блiзкасцi герояу, якiя аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя берагi ракi, злучыу два людскiя лесы.
У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiу тыповыя рысы характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады лiхалецця i аднауленчага перыяду. Героi прайшлi усе выпрабаваннi жыццем,засталiся вернымi сабе i суровай праудзе жыцця.
Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. (11.2)
Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы трагiзму i нявер'я у чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 | Следующая страница реферата