Дыялектызмы ў творах І. Пташнікава Беларус
Категория реферата: Топики по английскому языку
Теги реферата: зимой сочинение, курсовики скачать бесплатно
Добавил(а) на сайт: Janchukovskij.
Предыдущая страница реферата | 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 | Следующая страница реферата
Больш заязджаць рыскоўна. Для чаго? (Чакай у далёкіх Грынях, с.245).
Спавагі.Паважна.
Ішлі памалу, спавагі, Кастусь курыў (Калістрыха, с.132). Юзюк ішоў па двары спавагі, як стары (Тартак, с.34).
Усягды. Заўсёды (СПЗБ, т.5).
Аляксандр Лязёнак у чорнай скураной паношанай куртцы – бегае усягды ў ёй па вёсцы і па полі (Найдорф, с.61). За хатай , у гародзе пад раку, у іх усягды свяціла сонца, за хатай і паставілі качэлі (Тартак, с.80).
Уцэла. Цаліком (СПЗБ, т.5).
Трэба было мясіць снег уцэла – пракладаць сцежку (Бежанка, с.51).
Шторань. Штораніцы.
Ён мне спаць не дае шторань. Балбоча ў званы, як цецярук (Чакай у далёкіх Грынях, с. 94).
Упобачкі. Побач (ТСБМ, т.5, ч.1).
Калі мы вярталіся назад, яны сядзелі ўпобачкі і пра нешта ціха гаварылі (Бежанка, с.45). Зняўшы з пляча аўтамат, падняўся на бярвенне і сеў упобачкі з ёй (Найдорф, с.161). Сядзем вось так упобачкі, - узяў ён пугу пад паху, - і да нашай Дзедзіхі (Чакай у далёкіх Грынях, с.10).
Упоплечкі. Поплеч, побач (Сцяшковіч).
Калі такія людзі, як Авар’ян і Ульяна ўпоплечкі, хіба боязна ? (Чакай у далёкіх Грынях, с.197).
Параўн.: упоплеч (НС).
Для гаворак, у адрозненне ад літаратурнай мовы, характэрна болшьшая колькасць спосабаў утварэння прыслоўяў ад іншых часцін мовы. У гаворках працэс гэты больш рухомы, чым у літаратурнай мове. Многія прыслоўі ўтвараюцца ад ужо вядомых прыслоўяў з дапамогай суфіксаў і прыставак, параўн.:
Удваёчках. Удваіх (СПЗБ,т.5).
Сядзеце ўдваёчках і паедзеце (Алімпіяда,с.321).
Цяперака. Цяпер (СПЗБ,т.5).
А Коласа цяперака ў бальніцы няма (Алімпіяда,с.323).
Параўн.: цяпера, цяперака, цяперачы, цяперачка, цяперацька (ЛАБНГ,т.5, карта 246).
Дзеясловы.
Абчэрсцвець, зак. Счарсцвець.
Блізка яна тут ля іх, і зямля яшчэ не абчэрсцвела ў яе на магіле (Алімпіяда,с.603).
Аваднець, зак. Звадзянець.
А ты, Аляксей Іванавіч, аваднеў, як чарніла (Алімпіяда,с.69).
Адзыўнуцца, зак. Адазвацца.
Дыхаць будзем паўгадзіны, гадзіну, калі яно(сэрца) раней не зможа адзыўнуцца пад ручкамі (Алімпіяда,с.331).
Асачыць, зак. Знайсці, высачыць (СПЗБ,т.1).
Бацька асачыў стажок, бо знізу аб’елі, відаць, алені, і абгарадзіў яго (Алені,с.33).
Параўн.: асачыць – дасачыць, знайсці.(Бялькевіч); высачыць звера(Сцяшковіч Мат.).
Галяшыць, незак.. Галёкаць, крычаць.
Зрэдку толькі ля маста галяшылі дзеці, пасля нехта зваў гусей (Лонва,с.130).
Параўн.: галакаць – крычаць, гучна гаварыць.(Бялькевіч).
Далець, незак. Аддаляцца.
І чым шыбчэй яна бегла, тым яны ўсё больш далелі і далелі ўперадзе (Алімпіяда,с.447). Там чуваць была несціханая кулямётная і вінтовачная страляніна: то глушэла, далеючы, то ўсчыналася недзе зусім блізка, ядраная, густая (Найдорф,с.86).
Дохці, незак. . Дохнуць.
Паявілася спружына першы раз у сорак шостым годзе вясной, калі сталі дохці на ферме падласыя остфрызскія каровы (Алімпіяда,с.4).
Назызнуць, зак. Азызнуць, ацячы.
Ступня ў яе ўжо назызла – пачынала пухнуць (Калістрыха,с.127).
Пад’ясніцца. Раз’ясніцца (СПЗБ,т.4).
Пад’яснілася, і неба было зялёнае; бліскалі здалёку калючыя зоркі (Агні,с.107).
Сквярціся, незак. Скварыцца (СПЗБ,т.4).
І сам ў машыне, як на вуголлі, сквярэшся (Алімпіяда,с.17).
Параўн.: шкварыць – скварыць, пячы (Бялькевіч).
Спружыцца, зак. Напружыцца (СПЗБ,т.4).
Калі параўняліся, неяк спружылася ўся(Алімпіяда) і адкінула галаву яшчэ больш назад, аж на плеч .(Алімпіяда,с.114). Каб вылезці з акопа, не згаіўшы мох, трэба спружыцца, як змяі (Мсціжы,с.112).
Счурацца, зак. Адмовіцца, адцурацца.
І ўсе загудзелі яшчэ больш: не счуралася гутаркі сама маці, значыць – дзела будзе. (Алімпіяда,с.491).
Лічэбнікі.
Двоечка. Двое.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: сочинения по литературе, защита дипломной работы, человек изложение.
Предыдущая страница реферата | 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 | Следующая страница реферата