Образ белорусской хаты в белорусской культуре
Категория реферата: Рефераты по культурологии
Теги реферата: реферат по обществознанию, краткий реферат
Добавил(а) на сайт: Shulichenko.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Дыпломная праца прысвечана даследванню аднаго з найбольш змястоўных вобразаў беларускай традыцыйнай культуры – вобразу дома. Дадзены вобраз разглядаецца як аб’ект матэрыяльнай і духоўнай культуры. У працы ён разглядаецца як сімвал роднасці, на якім будуюцца творы беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, мысліцелей.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ. 3
ІІ. ХАТА Ў СІСТЭМЕ ТРАДЫЦЫЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЯЎ 7
2.1. КАСМАЛОГІЯ. 7
2.2. ХАТА Ў ФІЛАСОФІІ ПРАШЧУРАЎ. 10
2.3. ХАТА Ў ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАЦІ. 16
ІІІ. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ КРЭАТЫЎНАЙ КУЛЬТУРЫ 21
3.1. ПРА СКАРЫНУ І АЛІЗАРОЎСКАГА. 21
3.2. ВОБРАЗ ДОМУ Ў БEЛАРУСКІМ ВЫЯЎЛЕНЧЫМ МАСТАЦТВЕ 19 СТАГОДДЗЯ. 27
3.3. ДОМ-ХАТА Ў ТВОРАХ В. БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ 32
IV. СІМВОЛІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ ПРАСТОРЫ XX СТАГОДДЗЯ. 37
4.1. РОЛЯ ХАТЫ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ КУПАЛЫ 37
4.2. СІМВАЛІЧНАСЦЬ ДОМА-ХАТЫ Ў ДРАМЕ КУПАЛЫ “РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО” 43
4.3. “...ЯК Я Ў ХАТУ ЎВАЙДУ, МЯНЕ ШТОСЬЦІ ГНЯЦЕ” 49
ЗАКЛЮЧЭННЕ 51
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 56
УВОДЗІНЫ.
Дом, хата, сядзіба... Гэта грунт існавання, жыцця ўвогулле. Жыллё. З ім звязаны лёс чалавека і ад яго залежыць.
Вусная народная творчасць шмат месца адводзіць хатняй тэматыцы.
Вывучаючы яе, мы знаходзім той магічны сэнс, які народ надаваў свайму
жыллю. Шмат народных абрадаў падкрэсліваюць гэта, а загадкі, прымаўкі, прыказкі падцвярждаюць.
Вобраз дому, хаты безумоўная адзінка беларускага мастацтва: літаратуры, жывапісу, тэатра. Гэта як твар нашай Радзімы – Беларусі. Творцы ўключаюць у свае працы гэты вобраз, каб быць бліжэй да народу.
Вобраз хаты выступае ў мастакоў як сімвал адзінства з прыродай, як яе частка, на якую нават крытыкі не заўсёды звяртаюць увагу. Гэта уласціва творчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, мастака, чые творы зрабіліся набыткам культуры Беларусі і Расіі. У яго пейзажных творах вобраз хаты, млына вельмі арганічны з прыродай роднага краю.
У літаратуры хата – гэта сцэна, дзе разгортваюцца падзеі. У творчасці пісьменнікаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў яна мае шматбаковую сімвалічную накіраванасць. Гэта быў цяжкі час у нашай гісторыі, які знайшоў свой адбітак у творчасці пісьменнікаў. Хата – гэта любоў селяніна, які глыбока прывязаны да свайго кута. Гэта як жывое для яго, гэта тое, што складае яго жыццё, што яднае з навакольным асяроддзем. І ў той жа час вобраз дому можа быць як сімвал пратэсту.
На думку прыходзяць параўнанні: Беларусь – хата – Радзіма. А дзе была гэта Беларусь? Яна доўгі час блукала, шукала сваё месца: сваю зямлю, свой дах – неба, свайго гаспадара – беларуса. А той гаспадар разам з ёй не мог знайсці прытулка, не мог зразумець, дзе яго Радзіма – яго дом. Праз складаныя лёсы простых беларускіх сямей мы бачым складаны лёс Беларусі.
Дадзеная праца мае на мэце намаляваць агульную карціну семантычнай дынамікі вобразу хаты ў беларускай культуры, ад хаты-жылля ў архаічнай свядомасці прашчураў да ідэі дзяржавы-дома.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: готовые рефераты, bestreferat.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата