Организация приграничного сотрудничества
Категория реферата: Остальные рефераты
Теги реферата: доклади по биологии, контрольная работа за полугодие
Добавил(а) на сайт: Десятков.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата
Приложение №2. Пагадненне аб стварэнні трансгранічнага саюза
Еўрарэгіён “Нёман”
Ніжэйпералічаныя члены - заснавальнікі саюза, якiя ў
далейшым называюцца "Бакамі":
Гродзенская вобласць Рэспублiкi Беларусь, прадстаўленая старшынёй
Гродзенскага аблвыканкама;
Сувалкскае ваяводства Рэспублiкi Польшча, прадстаўленае ваяводай
Сувалкскiм;
Алiтускi i Марыямпальскi раёны Лiтоўскай Рэспублiкi, прадстаўленыя
кiраўнiкамi ўездаў;
Калiнiнградская вобласць Расiйскай Федэрацыi, прадстаўленая губернатарам
Калiнiнградскай вобласцi; кіруючыся жаданнем свабоднага аб'яднання і супрацоўніцтва народаў
Еўропы на прынцыпах традыцыйных дэмакратычных каштоўнасцей, рыначнай
свабоды і гаспадарчага супрацоўніцтва ў прыгранічных тэрыторыях, дзейнічаючы ў адпаведнасцi з унутранымi заканадаўствамi сваіх
дзяржаў і са сваімі кампетэнцыямі, прымаючы пад ўвагу Пагадненнi паміж уладамі вышэй пералічаных дзяржаў
аб міжрэгіянальным і трансгранічным супрацоўніцтве, а таксама Еўрапейскую
Рамачную Канвенцыю аб трансгранічным супрацоўніцтве паміж супольнасцямі і
тэрытарыяльнымі ўладамі ад 21 мая 1980 г., пастанавілі наступнае:
Артыкул 1
1.Стварыць трансгранічны саюз пад назвай Еўрарэгіён “Нёман", называемы далей "Саюзам".
2.Штаб-кватэрай Саюза з'яўляецца горад Сувалкi (Рэспублiка Польшча).
3.Бакі пастанавілі, што Саюз мае адкрыты характар для супольніцтваў і тэрытарыяльных уладаў, у тым ліку і для трэціх бакоў.
Артыкул 2
1.Галоўнай мэтай Пагаднення з'яўляецца стварэнне ўмоў для грамадска- гаспадарчага развіцця, навукова-культурнага супрацоўніцтва ў прыгранічных тэрыторыях суседніх дзяржаў.
2.Мэты, задачы, а таксама арганізацыйную структуру Саюза акрэслівае
Статут, які з'яўляецца неад’емнай часткай гэтага Пагаднення.
Артыкул 3
1.Дадзенае Пагадненне ўступае ў сілу са дня падпісання. Для тых
Бакоў, па заканадаўству дзяржаў якіх патрабуецца зацвярджэнне Пагаднення, яно ўступае ў сілу пасля зацвярджэння.
2.Пагадненне складаецца ў чатырох экзэмплярах на мовах: беларускай, польскай, літоўскай i рускай, усе тэксты маюць аднолькавую юрыдычную сілу.
Здейснена ў горадзе __________________________
За Беларускі бок За Польскі бок
За Лiтоўскі бок За Расiйскі бок
Приложение №3. Статут трансгранічнага саюза Еўрарэгіён “Нёман”
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзены Статут не парушае існуючых форм і відаў трансгранічнага супрацоўніцтва дадзенай дзяржавы або Бакоў.
1.2. Дадзены Статут не парушае ўнутранага заканадаўства дзяржавы якога-небудзь з Бакоў.
1.3. Бакі будуць падтрымліваць мясцовыя ініцыятывы, якія накіраваны
на развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва на тэрыторыі Еўрарэгіёна
“Нёман”.
1.4. Органы Саюза не могуць у сваей дзейнасцi парушаць заканадаўства дзяржавы якога-небудзь з Бакоў.
1.5. Пры выкананні сваіх функцый і рэалізацыі задач Саюза яго органы могуць супрацоўнічаць з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі.
1.6. Кожны з Бакоў у адпаведнасці з унутраным заканадаўствам сваей
дзяржавы можа кансультавацца з адпаведнымi уладамі па зместу рашэнняў
Савета Саюза. Незалежна ад гэтага адпаведныя адміністратыўныя органы
дзяржаў будуць па патрабаванню атрымліваць любую інфармацыю аб дзейнасці
Саюза і яго рашэннях.
2. Мэты і задачы Саюза
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: контрольная работа 6, шпаргалки для студентов.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата