Организация приграничного сотрудничества
Категория реферата: Остальные рефераты
Теги реферата: доклади по биологии, контрольная работа за полугодие
Добавил(а) на сайт: Десятков.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата
2.1 Саюз Еўрарэгіён “Нёман” ствараецца з мэтай развіцця супрацоўніцтва памiж прыгранічнымi тэрыторыямi Бакоў ў наступных галiнах: усебаковага эканамiчнага развiцця; гаспадарчага асваення прасторы; грамадскай iнфраструктуры; адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту i турызму; аховы навакольнага асяроддзя; лiквiдацыі пагрозы гiбелi жывёлы;` развiцця кантактаў паміж жыхарамі прыгранiчных тэрыторый, iнстытуцыйнага супрацоўнiцтва, а таксама супрацоўнiцтва памiж суб’ектамi гаспадарання.
3. Членства ў Саюзе
3.1. Саюз складаецца з сапраўдных і звычайных членаў, а таксама можа надавацца ганаровае членства i статус назiральнiка.
3.2. Члены-заснавальнікі Саюза маюць статус сапраўдных членаў, а статус звычайных членаў i назiральнiкў надаецца Саветам Саюза.
3.3. Статус назiральнiка надаецца супрацоўнiчаючым з Еўрарэгіёнам
“Нёман” органам мясцовага самакiравання i рэгiянальным уладам, якiя не
маюць сумеснай гранiцы непасрэдна з Еўрарэгіёнам.
3.4. Членства ў Саюзе не выключае правоў членаў на устанаўленне двухбаковых і шматбаковых адносiн, а таксама заключэнне пагадненняў з іншымі структурамі, якія не ўваходзяць у Еўрарэгіён “Нёман”.
3.5. Кожны з членаў Саюза мае права свабодна выходзіць з яго пасля
папярэдняга паведамлення Савета Саюза за 6 месяцаў да выхаду з Саюза.
Членства ў Саюзе спыняецца з моманту прыняцця рашэння Савета Саюза.
3.6. У выпадку тэрытарыяльных або адміністрацыйных змяненняў на тэрыторыі адной з дзяржаў, калi гэтыя змяненнi тычацца сферы дзеінасцi аднаго або болей членаў Саюза, суб’екты, якія ўзніклі ў выніку гэтых змяненняў, маюць права далучэння да Саюза на асновах правапераемства, а таксама ў адпаведнасцi з унутраным заканадаўствам дадзенай дзяржавы.
3.7. Усе члены Саюза з'яўляюцца раўнапраўнымі незалежна ад памеру тэрыторыі і колькасці насельніцтва.
4. Органы Саюза
4.1. Органамі Саюза з'яўляюцца:
- Савет Саюза;
- Прэзідыум Савета Саюза;
- Сакратарыят Саюза.
4.2. Органы Саюза ажыццяўляюць каардынацыйныя і дарадчыя функцыі, звязаныя з рэалізацыяй мэт Саюза, зазначаных у артыкуле 2, а таксама прадстаўляюць Саюз пры знешніх сувязях.
4.3. Рэвізійная камісія з’яўляецца кантрольным органам Саюза.
4.4. Колькасць органаў Саюза, іх структура, а таксама аб’ём паўнамоцтваў могуць змяняцца ў адпаведнасцi з пастановамi Бакоў шляхам унясення змяненняў і дапаўненняў у Статут Саюза.
5. Савет Саюза
5.1. Савет Саюза, называемы далей «Савет», з'яўляецца яго найвышэйшым органам.
5.2. У склад Савета ўваходзяць па 4 прадстаўнікi, дэлегаваныя кожным з Бакоў.
5.3. Прадстаўнікі кожнага з Бакоў выконваюць функцыі члена Савета на працягу тэрміна дзеяння органаў, якія дэлегавалі яго ў Савет. Члены Савета выконваюць свае функцыі да моманту выбару новых прадстаўнікоў.
5.4. Адкліканне члена Бокам, які яго дэлегаваў, можа наступіць у любы час пасля папярэдняга інфармавання Прэзідыума Савета. Замест адазванага члена Савета Бок на працягу месяца дэлегуе новага прадстаўніка.
5.5. Пасяджэнні Савета адбываюцца не радзей двух разоў на год і з'яўляюцца адкрытымі, калі Савет не вырашыць інакш.
5.6. Па патрабаванню аднаго з Бакоў могуць склікацца надзвычайныя пасяджэнні Савета.
5.7. У пасяджэннях Савета і ў яго рабоце з правам дарадчага голасу могуць прымаць удзел прадстаўнікі дзяржаўных улад Бакоў, а таксама міжнародных арганізацый.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: контрольная работа 6, шпаргалки для студентов.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата