Организация приграничного сотрудничества
Категория реферата: Остальные рефераты
Теги реферата: доклади по биологии, контрольная работа за полугодие
Добавил(а) на сайт: Десятков.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата
5.8. Старшыню пасяджэння Савета выбіраюць па чарзе з членаў
Прэзідыума Савета Саюза.
5.9. У кампетэнцыю Савета ўваходзiць: разгляд і зацвярджэнне сумесных праектаў трансгранічнага супрацоўніцтва, якое ажыццяўляецца ў рамках Саюза, забеспячэнне іх фінансавання і рэалізацыі: унясенне змяненняў у Статут; прыняцце новых членаў і пазбаўленне членства ў Саюзе, а таксама прысваенне ганаровага членства i статуса назiральнiка; прыняцце рашэнняў аб бюджэце Саюза; выбар Прэзідыума Савета Саюза і Рэвізійнай камісіі; фармiраванне Сакратарыята Саюза і вызначэнне яго бюджэту; зацвярджэнне рэгламентаў Савета, Прэзiдыума, Сакратарыята і Рэвізійнай камісіі; фармiраванне пастаянных і часовых рабочых груп для рэалізацыі акрэсленых задач па выбраных напрамках трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама зацвярджэнне рэгламенту іх працы; прыняцце рашэнняў адносна членства Саюза ў мiжнародных арганiзацыях; прыняцце рашэнняў па iншых пытаннях, акрэсленых у Статуце.
5.10. Усе рашэнні Савета прымаюцца па прынцыпах аднагалоснасці Бакоў.
5.11. Праекты рашэнняў прадстаўляюцца Савету кіраўніком Сакратарыята
Саюза або прадстаўнікамі Бакоў.
5.12. Падрабязныя правiлы арганізацыі і дзейнасці Савета
акрэслівае яго рэгламент.
6. Прэзідыум Савета Саюза
6.1. Прэзідыум Савета Саюза, называемы далей "Прэзідыум", складаецца з васьмі членаў і прызначаецца Саветам згодна з прынцыпам - па два ад кожнага Боку.
6.2. Прэзідыум выконвае каардынацыйную і прадстаўнічую функцыi ад імя
Савета ў перыяд паміж яго пасяджэннямі.
6.3. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi Прэзiдыума акрэслiвае яго рэгламент.
7. Сакратарыят Саюза
7.1. Сакратарыят Саюза, называемы далей "Сакратарыят", з'яўляецца выканаўчым і адміністрацыйным органам, які фармiруецца Саветам у колькасна аднолькавым складзе для кожнага Боку.
7.2. Кожны Бок вядзе на сваёй тэрыторыі нацыянальнае бюро
Сакратарыята, у склад якога ўваходзяць члены Сакратарыята ад дадзенай
дзяржавы.
7.3. Нацыянальныя бюро Сакратарыята не падпарадкоўваюцца ўзаемна і выконваюць каардынацыйную і адміністратыўную функцыі для кожнага з Бакоў.
7.4. Кіраўнікі нацыянальных бюро Сакратарыята прымаюць удзел у пасяджэннях Савета і Прэзідыума.
7.5. У абавязкі Сакратарыята ўваходзіць: падрыхтоўка і прадстаўленне Савету праектаў рашэнняў і іншых распрацовак, якія тычацца сумесных мерапрыемстваў у рамках прыгранічнага супрацоўніцтва на дзяржаўныя мовы Бакоў; падрыхтоўка пасяджэнняў Савета; абслугоўванне рабочых групп; выкананне іншых функцый, узаемазвязаных з адміністраваннем і рэалізацыяй фінансавых задач Саюза.
7.6. Функцыю кіраўніка Сакратарыята Саюза выконвае кіраўнік
нацыянальнага Сакратарыята таго Боку, член Прэзідыума якога з'яўляецца
Старшынёй у Савеце.
7.7. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi Сакратарыята акрэслiвае яго рэгламент.
8. Рэвізійная камісія
8.1. Рэвізійная камісія складаецца з 4 чалавек і прадстаўляе прапарцыянальна кожны з Бакоў.
8.2. У кампетэнцыю Рэвізійнай камісіі ўваходзіць кантроль за
правільнасцю вядзення дакументацыі і за выкарыстаннем фінансавых сродкаў
Саюза.
8.3. Старшыня Рэвізійнай камісіі назначаецца Саветам на тэрмін у адзін год па чарзе з членаў камісіі.
8.4. Падрабязныя правiлы арганiзацыi i дзейнасцi Рэвізійнай камісіi акрэслiвае яе рэгламент.
9. Рабочыя групы
9.1. Для рэалізацыі акрэсленых сумесных праблематычных пытанняў Савет можа ствараць пастаянныя і часовыя рабочыя групы.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: контрольная работа 6, шпаргалки для студентов.
Предыдущая страница реферата | 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая страница реферата