Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 | Следующая страница реферата
Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершау можна уявiць старадаунi Мiнск, якi нiколi не мяняу свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь.
У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершау, пародый, эпiграм, у якiх ен
востра высмейвае п'янства, марнатрауства, спажывецкiя адносiны да прыроды
(зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi...").
Паэтам публiцыстычнага складу з'яуляецца Генадзь Бураукiн. Яго творы характарызуюцца шырыней погляду на свет з фiласоуска-аналiтычным асэнсаваннем рэчаiснасцi. Паэт пiша аб маральнай чысцiнi нашага сучаснiка абмiнулай вайне, аб каханнi, па-фiласоуску разважае над тэмамi агульначала- вечай значнасцi.
Аб каханнi i яго загадкавых таямнiцах, горычы растанняу i радасцi сустрэч, аб беражлiвых адносiнах да спадарожнiц жыцця расказау Г.Бураукiн у вершах са зборнiка "Пяшчота".
Паэт прыглядаецца да паусядзеннага жыцця з усiмi яго фарбамi i
адценнямi. Яму не да спадобы двудушныя, беспрынцыповыя людзi, абывацелi.
Змагаючыся с чалавечым раунадушшам, Г.Бураукiн просiць больш чуйна
адносiцца да блiзкiх i знаемых, не забывацца, што "бягуць гады няумольна i
паспешна, навек згараюць знiчкамi". Глыбокiм фiласофскiм роздумам аб
сталасцi свайго пакалення, аб большай патрабавальнасцi да сябе напоунены
многiя творы паэта:
Як многа у нас звычайнасцi!
Як мала у нас адчайнасцi!
Як многа у нас прабачлiвасцi!
1. Камедыя Андрэя Макаенка "Выбачайце, калi ласка!".(9.1)
Сюжэтны стрыжань камедыi "Выбачайце, калi ласка!" складаюць кар'ерысцкiя захады старшынi райвыканкома Калiберава "быць на перадзе перадавiкоу" яго кароткi трыумф iканчатковы крах.
У мiнулым Калiберау займау адказную пасаду у сталiцы рэспублiкi, аднак
не справiуся з абавязкамi, i яго панiзiлi - паслалi працаваць у раен. Гэта
страшэнна абурыла прывыклага да славы бюракрата. Не, ен яшчэ сябе пакажа!
Ен вернецца у Мiнск! Ен Ен адтуль будзе кiраваць… I Калiберау "пацiскае",
"закручвае гайкi", днюе i начуе на парадах i пасяджэннях. Ды вось бяда - i
на новым месцы не шанцуе: абком вынес яму суровую вымову з апошнiм
папярэджаннем за заганны стыль работы, за падмену "аператыунага канкрэтнага
кiраунiцтва засядапельскай мiтусней". У самы разгар лета, уборкi ураджаю, камiссiя выявiла няспрауныя к амбайны i жняяркi, непадрых таваныя такi, нястачу вернесушылак. Калiберау раззлаваны сваiмi няудачамi.
Першай на дапамогу прыходзiць жонка - Антанiна Цiмафееуна. Яна настой лiва раiць мужу узяць "работнiчкау за жабры", прымусiць iх "круцiцца" i увогуле "паказаць сябе" - камандаваць, каб лепш працавалi другiя.
У дадатак да усяго хiтрая жонка прыдумала свайму мужу некалькi хвароб, у тым лiку "камянi" у печанi, каб да яго меней чаплялiся, а больш спачувалi, як таму Макару Сяменавiчу, сакратару райкома: "Захварэу бедны...".
Другiм на дапамогу прыходзiць упаунаважаны па парыхтоукам Моцкiн. Ен расказвае старшынi райвыканкома "сакратны сакрэт" як можна стаць "наперад зе перадавiкоу", выканаць план хлебапарыхтовак раней за iншыя раены. Трэба дамовiцца з дырэктарам спiртзавода Печкуровым, у якога, дарэчы, склады не гатовы да прыему збожжа, каб той выдау калгасам квiтанцыi, а з калгасау пакуль што узяу... толькi гарантыйныя распiскi.
Напалоханыя пагрозамi Калiберава i Моцкiна, на падман дзяржавы
згадзiлiся некаторыя старшынi калгасау, пакшталi зацюканнага начальствам
Гаропiкi.
Толькi не доуга працягвауся трыумф Калiберава, злачынныя махiнацыi
неузабаве раскрылiся. Прауда перамагла. Для гэтага многа зрабiлi сумленныя
савецкiя людзi: калгаснiца Ганна Чыхнюк, брыгадзiр Мiхальчук, пракурор
Курбатау, спецыальны карэспандэнт абласной газеты Гардаюк, настаунiца
Наташа Гарошка i, як не дзiуна той самы запалоханы старшыня Ягор Гарошка, якi спачатку згадзiуся пайсцi на ашуканства.
2. Характырыстыка творчасцi В.Дунiна-Марцiнкевiча. (9.2)
У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоу сталым, амаль сарака гадовым чалавекам. Вось сказау "прыйшоу у беларускую лiтаратуру" i адчуу, як гэта недакладна, таму што беларускай лiтаратуры тады, пасля доугага за няпаду, па сутнасцi небыло i менавiта Дунiну-Марцiнкевiчу давялося закладваць яе асновы, узнiмаючы мову прыгнечанага селянiна да узроуню лiтаратурнай.
З'яулення такiх дзеячау, як Дунiн-Марцiнкевiч, было гiстарычна
абумоулена паступовым фармiраваннем беларускай нацыi што у сваю чаргу было
звязана з разлажэннем прыгоннага ладу i выспяваннем у яго ветрах больш
прагрэсiуных капiталiстычных адносiн,у 50-я годы (гэта трэба звязваць з
агульным тягачасным грамадскiм уздымам у краiне) адзiн за другiм сталi
публiкавацца ужо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча - "Вечарнiцы",
"Гапон", "Купала", "Шчароускiя дажынкi", i сучаснiкi даволi бурна рэагуюць
на феномен прыкметнага ажыулення беларускай лiтаратуры.
У Дунiна-Марцiнкевiча былi свае слабыя бакi, абумоуленыя як аб'ектыу нымi прычынамi, так i абмежаванасцю яго светапогляду, асаблiвасцямi яго таленту. I усе-такi цалкам маюць рацыю савецкiя лiтаратураанауцы, называючы яго постаць агромнiстай а яго лiтаратурна-грамадскi подзвiг вялiкiм. Ен стварыу запамiнальныя вобразы беларускiх сялян, намалявау яскравыя карцiны народнага жыцця, заклау падмурак беларускай дэмакратычнай лiтаратуры.
У галоуным пытаннi эпохi - iснаваннi нялюдскага прыгоннага права ен выступау адвакатам народа, хоць i не бачыу рэвалюцыйных шляхоу вырашэння гэтага пытання, абмяжоувауся апелiраваннем да сэрца i розуму грамадства.
Няхай народнасць i дэмакратызм Дунiна-Марцiнкевiча i шляхецка- абмежаваныя, але выкладзеныя iм традыцыi былi вельмi пленныя для усей наступнай беларускай лiтаратуры.
Пасля турмы пiсьменнiк - пад строгiм наглядам палiцыi у Люцынцы. Як гэта цяжка было чалавеку рухаваму, цiкаунаму, прагнаму да жыцця! Шматлiкiя спробы вызвалiцца з-пад нагляду адхiляюцца. У сярэдзiне 70-х гадоу наглядваецца зняты, але адразу ж - у 1876 годзе - устанаулiваецца зноу - на гэтый раз у сувязi з арганiзацыяй у Люцынцы нелегальнай школы, у якой дарэчы, вучыуся будучы беларускi пiсьменнiк Ядвiгiн Ш.
I усе-такi пясняр не здавауся. Менавiта у гэты перыяд напiсаны iм лепшыя, наiбольш спелыя творы - камедыi "Пiнская шляхта" i "Залеты".
У перыяд рэвалюцыйнай сiтуацыi i паустання 1863 года пiсьменнiка - часткова не без падстау - падазраюць у напiсаннi аптыурадавых творау i агiтацыi сярод сялян. Больш года адсядзеу ен у мiнскай турме.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 | Следующая страница реферата