Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхаванне чалавека, згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоуны рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворны уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае эгаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей.
Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".(7.2)
Цудоуным, шматфарбавым святлом ззяе намаляваная у "Новай зямлi" беларуская прырода. Па сiле майстэрства пейзажнага жывапiсу няма у беларускай лiтаратуры паэта, роунага Коласу. Яго адухоуленыя, то узнесла- фiласофскiя, рамантычныя, то па-чалавечы пранiкненна-мяккiя пейзажныя карцiны i малюнкi чаруюць нас сваiм багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармонiяй.
Прырода у паэме паустае у розных iдэйна-эстэтычных функцыях. Яна, па- першае, тыповыя абставiны, у якiх жывуць, дзейнiчаюць героi. Лес, поле,луг,рэчка (зiмой, вясной, летам i восенню) - гэта не проста малюнкi, а тое звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояу "Новай зямлi". Прырода уздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне.
З другога боку, прырода у "Новай зямлi" як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Пра Беларусь, яе клiмат, прыроду, краявiды склалася думка як пра край убогi, бедны прыгажосцю, славуты хiба толькi гнiлымi балотамi ды туманамi. Паэт нашчэнт разбiвае такi пагляд.
Багацце, шматфарбнасць беларускай прыроды з'яуляецца таксама як бы антытэзай да асноунай сацыяльнай тэмы твора. Паглядзiце, якi цудоуны, багаты наш край, нiбы гаворыць паэт. i як цяжка жывуць у iм людзi, якiя раздольныя лясы, палi, сенажацi i як не хапае усяго гэтага чалавеку зямлi, селянiну.
Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меу зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца у залежнасцi ад змены порау года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар.
I не толькi жывым здзiуляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяулены, таксама выклiкаюцьпаэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукау, фарбау, колерау, бясконцых праяу жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоуны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.
Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля". (8.1)
Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не
ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паустае
ва усей духоунай велiчы i прыгожасцi , ен не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе
"Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi.
Паступiць на службу да вядомага магната i землеуласнiка князя Радзiвiла
Мiхала змусiла нястача i беднасць.
Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць
"правiльна".Ен умее i любiць працаваць шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго
былi сумленнымi i працавiтымi.
Мiхал выхаваны у асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы.
Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паустае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук.
Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноу, рог суседзяу, вяскоуцау, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт.
Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Мiхал - увасабленне розуму, дасцiпласцi, сумлення чалавека працы.
Перад намi паустае чалавек разважлiвы, спакойны, крыху замкнуты у самiм сабе. iм рэдка апаноувае гнеу, хоць у гневе ен нястрыманы (варта успомнiць сцэну з "Начаткамi"). Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзя цей, не даруючы iм нiякiх правiннасцей, ляноты, нядбайства.
Жыве у душы спрадвечнага хлебароба, селянiна, якi воляй абставiн
зрабiуся "службоуцам", чалавечая пяшчота, замiлаванасць, цеплыня.
Праяуляецца яна, прауда, скупа, не на людзях i нават не да людзей. Вось
Мiхал вяртаецца "з абходу", любуецца "ярыною i жытамi", вельмi выразна
выяуляючы схаваную, стосную мяккасць сваей натуры. Мы ведаем Мiхала
разважлiвым, стрыманым, панурым з выгляду чалавекам. На гэтым, бадай, i
канчаецца iндывiдуальная характарыстыка героя. Але з якой упартай
настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi уласнай зямлi, аб вызваленнi
з-пад панскага прымусу.
2. Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы. (8.2)
Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш".
Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроувае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоу прысвяцiу паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застауся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паустае ва усей сваей непауторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца:
Я шчасны,
Што сынам быць.
Гэтай зямлi,
Мне лесам назначана.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата