Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Каб лягчэй было убачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалi
мэту, жартам назваушы яе "дыпломам". Баран настолькi заганарыуся гэтым
"дыпломам", што вырашыу паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы
тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ен заслужыу "не
галавой, а лбом".
Маральна-бытавыя праблемы асвятляе пiсьменнiк у байцы "Махальнiк
Iваноу". Яна гнеуна выкрывае падхалiмства.Сюжэт байкi даволi просты:
ваенком, здаволены вынiкамi стральбы сваiх падначаленых, вырашыу
пастраляць. Стpэлiу 5 разоу - i нi адна куля не закранула мiшэнi. Салдаты
ж, якiя сачылi за стральбой, далажылi, што усе кулi трапiлi у цэль.
Западозрыушы падман, ваенком пайшоу на хiтрасць: пачау страляць халастымi
патронамi. Але i пасля гэтага махальнiк Iваноу далажыу, што "у цэнтру самую
усе 5 загналi зноу". Шэф "пахвалiу" Iвамова, назваушы яго сапраудным
падхалiмам. Высмеяучы аднаго падхалiма, К. паказвае, што у падхалiмстве
вiнаваты не толькi асобныя людзi, але i грамадства у цэлым.
Падзеям мiжнароднга палiтычнга жыцця прысвечаны байкi "Сава, Асел ды
Сонца", "Сука у збане", "Жаба у каляiне", напiсаныя у сярэдзiне 20-ых гг. У
iх з'едлiва высмейваюцца замежныя ворагi i iх агрэсiуныя намеры, буржуаз
ныя нацыяналiсты,паклепнiкi-аслы, фашысцкiя совы, якiя спрабавалi хлусней, паклепамi i ваеннай сiлай знiшчыць новыя парадкi у краiне.
Байкi К., нацыянальна-самабытныя па характару, былi народжаны надзённымi патрэбамi часу. Яны з'явiлiся дзейсным сродкам выкрыцця таго, што перашкад жала рухацца наперад. Увабраушы у сябе невычэрпныя багаццi жывой народнай мовы, народнай мудрасцi, яны i у наш час захавалi сваю дзейсную сiлу i моц.
Бiлет 2.Вопрос 2.
Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча.
Нарадзiуся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел.
земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены
ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыу у Нiжнiм Ноугарадзе, Яраслаулi, Ялце.
Беларусь паэт уяуляу толькi па легендах, павер'ях i паданнях. Любоу да яе
бы ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. Родны край здавауся яму
дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але Б. добра ведау, што у
краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоуны народ. Таму так адчайна гучаць
яго словы:
Край мой родны! Як выкляты богам -
Столькi ты зносiш нядолi.
Хмары, балоты... Над збожжам убогiм
Вецер гуляе на волi.
Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну усiх няшчасцяу i бед народных у сацыальнай няроунасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгня тальнiкау. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя памiралi з голаду.
Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчас лiвай, светлай, радаснай:
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацiстага, яснага дня.
Паглядзi, як усход разгараецца,
Сколькi у хмарках залетных агня...
Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучыню прасякнуты верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. У iм аутар парауноувае праросшае зерне з бел. народам, акi прыгнечаны, спiць, але i пад прыгнётам захавау сваю жызня стойкасць. Паэт верыць, што духоуныя сiлы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваiм шляху усе перашкоды. Аутар сцвярджае iдэю вечнасцi, неумiручасцi жыцця.
Спяшаючыся, прадчувая, што вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запылау яго паэтычны талент, Б. сеяу промнi жыватворчага святла. I самы яркi з iх, безумоуна, "ПАГОНЯ":
Толькi у сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,-
Успомню Вострую Браму святую
I ваякау на грозных канях.
Верш народжаны затяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны
"Пагонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць ...'я у народ.
Непера можныя "конi" iмчацца з далёкай мiнуушчыны на дапамогу сённяшняму
беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялiкiм.
1. Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".
Билет №3 Вопрос№1
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
Предыдущая страница реферата | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата