Билеты по белорусской литературе
Категория реферата: Сочинения по литературе и русскому языку
Теги реферата: биология 8 класс гдз, сочинение 3
Добавил(а) на сайт: Gavrilenkov.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата
Билет №1 Вопрос №1.
Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i
Сцепанiды.
У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана
Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром.
Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае
людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi.
Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у
аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу
В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа
Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была
пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча
выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у
абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да
Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi
гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым
немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам;
укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.
Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да умоу акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам.
"цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за
"ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау сцвярджау, што у часы цяжкiхвыпрабаванняу спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.
Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае
змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С.
вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца:
знойдзена бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад
мастом для яе уладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i
выйшлi на след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць
бомбу у iншае месца. А калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца у хату, падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала:
"Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу. Добрым людзям i не
трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе? I не спяць нi у
дзень, нi уначы - баяцца да скону".
У вобразе С. Быкау увасобiу лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяуленне у апошнiм учынку С.
Бiлет 1.Вопрос 2.
Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства.
Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, пра
цавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, на
зываючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы
стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны
прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi
узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет.
Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не
роуна дзеле".
Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.
Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.
Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды.
Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго:
Малiся ж, бабулька да Бога,
Каб я панам нiколi не быу:
Не жадау бы нiколi чужога,
Свае дзела як трэба рабiу.
Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.
Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакут лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе паз бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да пня, закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца го ра нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Прауда, сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у .......
Бiлет 2.Вопрос 1.
Кандрат Крапiва - байкапiсец.
Асаблiва праявiуся талент К.-сатырыка у жанры байкi. Яго байкi - сама бытная з'яба у бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з народных прыказак i прымавак, на прыкладзе якiх аутар вучыуся выказваць свае думкi вобразна, сцiсла, запамiнальна.
Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,парсюкамi, сабакамi, совамi, зайцамi), бiчуюць адсталыя людскiя звычаi,п'янства, пляткарства, асуджаюць бюракратау, раскрадальнiкау народных здабыткау, падхалiмау. Падзеi у байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. Выхадзец з вескi К. добра ведау погляды i псiхалогiю людзей.
У байцы "Дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра Барана, якi быу настолькi дурны, што нават не пазнавау сваiх варот. Ганарыуся ж Баран сваiмтрывалым лбом.
Рекомендуем скачать другие рефераты по теме: рассказы, шпаргалки на экзамен, социальная работа реферат.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 | Следующая страница реферата